Сьцяг Ісьляндыі
Выгляд
Сьцяг Ісьляндыі | |
Ісьляндыя | |
Сьцяг Ісьляндыі | |
Прапорцыі | 25:18[d] |
---|---|
Прыняты | 1944 |
Сьцяг Ісьля́ндыі ўяўляе сабой палотнішча з прапорцыямі 18:25 блакітнага колеру, на якім намаляваны крыж чырвонага колеру з белай аблямоўкай.
Сьцяг прыняты ў 1944 годзе. Упершыню сьцяг быў зацьверджаны ў 1918 годзе, калі Ісьляндыя дамаглася частковага сувэрэнітэту ад Даніі. Выява сьцяга адлюстроўвае скандынаўскую традыцыю, ідучую ад сьцяга Даніі. Чырвоны колер крыжа таксама нагадвае аб уплыве Даніі. Блакітны жа і белы колеру зьяўляюцца традыцыйнымі колерамі Ісьляндыі і зьвязваюцца з колерамі ордэны Срэбнага сокалу.