Перайсьці да зьместу

Сусьветны дзень моладзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа краінаў-гаспадыняў правядзеньня Сусьветных дзён моладзі (зялёным)

Сусьве́тны дзень мо́ладзі (СДМ) — рэгулярны моладзевы фэстываль, які ладзіцца Каталіцкай Царквой. Быў запачаткаваны Папам Янам Паўлам II у 1986 року. Адбываецца кожны раз у новым месцы па ўсім сьвеце. Нягледзячы на арганізацыю Каталіцкай царквою, узяць удзел у фэсьце можа ўзяць любая моладзь незалежна ад веравызнаньня.

Ідэя правядзеньня сьвята зьявілася ў Папы Яна Паўла II у 1984—1985 роках, калі ў Рыме адбываліся сьвяты каталіцкай моладзі, натхнёныя, у сваю чаргу, польскім рухам «Сьвятло-Жыцьцё».

З 1986 року Сусьветныя дні моладзі ладзяцца штодва-тры гады. У паўзах між сьвятамі адбываюцца лякальныя моладзевыя сустрэчы ў рамках асобных дыяцэзіяў.

Сусьветны дзень моладзі-1995 на Філіпінах трапіў у Кнігу Гінэса як найбольшы сход у гісторыі — на заключнай імшы ў парку Люнэта (Маніла) сабралася 5 мільёнаў чалавек.

З 2005 року кожнаму Дню моладзі прызначаюцца сьвятыя заступнікі.

Рок Дата Месца Краіна Кантынэнт Наведвальнасьць Тэматыка Гімн Месца імшы Заўвагі
1 1984 14—15 красавіка Ватыкан Ватыкан Ватыкан Эўропа 300 000 Год выкупленьня: Фэст надзеі «Resta Qui Con Noi» Плошча сьвятога Пятра
2 1985 30—31 сакавіка Рым Італія Італія Эўропа 300 000 Міжнародны год моладзі «Christus Pax Nostra» Плошча сьвятога Пятра
  • Другі СДМ у Паўднёвай Эўропе
  • Другі СДМ у Эўропе
3 1987 6—12 красавіка Буэнас-Айрэс Аргентына Аргентына Паўднёвая Амэрыка 1 000 000 «І мы пазналі і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог.»(1 Яна 4:16) «Un Nuevo Sol»
Вуліца 9 ліпеня
  • Першы СДМ па-за Ватыканам
  • Першы СДМ па-за Эўропай
  • Першы СДМ у Паўднёвай Амэрыцы
  • Першы СДМ у Паўднёвай паўкулі
4 1989 19—20 жніўня Сант’яга-дэ-Кампастэля Гішпанія Гішпанія Эўропа 600 000 Я ёсьць шлях, і праўда, і жыцьцё (Яна 14:6) «Somos Los Jóvenes»
Монтэ до Гоза
  • Першы СДМ у Паўднёва-Заходняй Эўропе
  • Трэці СДМ у Эўропе
5 1991 10—15 жніўня Чанстахова Польшча Польшча Эўропа 1 600 000 Вы атрымалі Духа ўсынаўленьня (Рым 8:15) «Abba Ojcze»
Ясная Гара
6 1993 10—15 жніўня Дэнвэр ЗША ЗША Паўночная Амэрыка 700 000 Я прыйшоў, каб вы мелі жыцьцё і мелі ўдосталь (Яна 10:10) «(We Are) One Body»
Штатны парк Чэры Крык
7 1995 10—15 студзеня Маніла Філіпіны Філіпіны Азія 5 000 000 Як паслаў Мяне Айцец, і Я пасылаю вас (Яна 20:21) «Tell the World of His Love»
Парк Люнэта
8 1997 19—24 жніўня Парыж Францыя Францыя Эўропа 1 200 000 Настаўнік, дзе жывеш? Прыйдзіце і ўбачыце (паводле Яна 1:38-39) «Maître Et Seigneur»
Гіпадром Лёншам
9 2000 15—20 жніўня Рым Італія Італія Эўропа 2 000 000 І Слова Целам сталася, і пасялілася між нас (Яна 1:14) «Emmanuel»
Рымскі ўнівэрсытэт Тор Вэргата
10 2002 23—28 ліпеня Таронта Канада Канада Паўночная Амэрыка 800 000 Вы — соль зямлі … Вы — сьвятло сьвету (Мц 5:13-14) «Lumière Du Monde/Light Of The World»
Парк Даўнсв’ю
  • Last WYD attended by Pope John Paul II
  • Другі СДМ у Паўночнай Амэрыцы
11 2005 16—21 жніўня Кёльн Нямеччына Нямеччына Эўропа 1 000 000 Мы прыйшлі пакланіцца Яму (Мц 2:2) «Venimus Adorare Eum»
Марыенфэльд
  • Першы СДМ, на якім прысутнічаў Папа Бэнэдыкт XVI, немец паводле нацыянальнасьці.
  • Другі СДМ у Заходняй Эўропе
  • Сёмы СДМ у Эўропе
12 2008 15—20 ліпеня Сыднэй Аўстралія Аўстралія Акіянія 400 000 Вы возьмеце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сьведкамі. (Дз 1:8) «Receive the Power»
Гіпадром Рэндўік
  • Першы СДМ у Акіяніі
13 2011 16—21 жніўня Мадрыд Гішпанія Гішпанія Эўропа 1 400 000—2 000 000 Укарэненыя і збудаваныя ў Ісусе Хрысьце, і сьцьверджаныя ў веры (Кал 2:7) «Firmes en la Fe» Мадрыдзкі аэрапорт Кўатра Віентас
  • Апошні СДМ, наведаны Папам Бээндыктам XVI
  • Другі СДМ у Паўднёва-Заходняй Эўропе
  • Восьмы СДМ у Эўропе
14 2013 23—28 ліпеня Рыа-дэ-Жанэйра Бразылія Бразылія Паўднёвая Амэрыка 3 700 000 Дык ідзіце, вучыце ўсе народы (Мц 28:19) «Esperança do Amanhecer»
Копакабана
  • Першы СДМ, наведаны Папам Францішкам, выхадцам з Паўднёвай Амэрыкі
  • Другі СДМ у Паўднёвай Амэрыцы
15 2016 26—31 July Кракаў Польшча Польшча Эўропа 2 500 000 Шчасьлівыя міласьцівыя, бо яны будуць памілаваныя. (Мц 5:7) «Błogosławieni miłosierni»
Бжэгі (Вяліцкі павет)
  • Другі СДМ у Цэнтральнай Эўропе
  • Дзявяты СДМ у Эўропе
  • Супаў з 1050-й гадавінай хросту Польшчы
16 2019 22—27 студзеня Панама Панама Панама Цэнтральная Амэрыка 700 000 Вось я — служка Госпада; няхай мне станецца паводле слова твайго (Лк 1:38) «Hágase en mí, según tu palabra»
Мэтрапарк
17 2022 Лісабон Партугалія Партугалія Эўропа
  • Трэці СДМ у Паўднёва-Заходняй Эўропе
  • Дзясяты СДМ у Эўропе

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сусьветны дзень моладзісховішча мультымэдыйных матэрыялаў