Гімны Сусьветных дзён моладзі
Выгляд
Гімн Сусьве́тнага дню мо́ладзі — адзін з сымбаляў Сусьветных дзён моладзі нароўні з Крыжам(pt) і абразам Дзевы Марыі(pt). Для кожнага Дню моладзі ствараецца ўласны гімн моваю краіны-гаспадыні альбо некалькімі мовамі (так, напрыклад, гімн Сусьветнага дню моладзі ў Нямеччыне быў выкананы нямецкай, а прысьпеў — лацінай). У Канадзе, дзе СДМ адбыўся ў 2002 року, гімн быў запісаны ў двух вэрсіях — ангельскай і францускай мовамі. Гімн СДМ-1995 на Філіпінах быў напісаны па-ангельску з-за нераспаўсюджанасьці філіпінскай мовы па-за межамі краіны.
Гімн для кожнага СДМ рыхтуецца загадзя, каб іншыя госьці фэсту мелі час перакласьці і запісаць песьню сваёй уласнай моваю.
Выданьні гімнаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Рок | Месца | Гімн (арыгінальная назва) | Беларуская назва |
|---|---|---|---|
| 1986 | Resta qui con Noi | Заставайцеся з намі | |
| 1987 | Un Nuevo Sol | Новае Сонца | |
| 1989 | Somos los Jóvenes del 2000 | Мы моладзь 2000 року | |
| 1991 | Abba Ojcze | Аба Ойча | |
| 1993 | We Are One Body | Мы адно цела | |
| 1995 | Tell the World of His Love | Раскажыце сьвету пра Ягоную любоў | |
| 1997 | Maître et Seigneur, Venu chez nous | Настаўнік і Госпад, увайдзі ў наш дом | |
| 2000 | Emmanuel | Эмануэль | |
| 2002 | Lumière du Monde | Сьвятло сьвету | |
| 2005 | Venimus Adorare Eum | Прыйшлі пакланіцца Яму | |
| 2008 | Receive the Power | Атрымайце сілу | |
| 2011 | Firmes en la Fe | ||
| 2013 | Esperança do Amanhecer | ||
| 2016 | Błogosławieni miłosierni | Шчасьлівыя міласэрныя[1] | |
| 2019 | Hágase en mí, según tu palabra | Няхай мне станецца паводле слова твайго |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Oficjalny hymn (Białoruski) ŚDM 2016 / Official Belarusian theme song WYD 2016 YouTube. catholic.by (1 сьнежня 2015). Праверана 6 чэрвеня 2019 г.