Ян Мікалай Хадкевіч: розьніца паміж вэрсіямі
д →Вонкавыя спасылкі: артаграфія |
|||
Радок 53: | Радок 53: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Хадкевіч, Ян Мікалай}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Хадкевіч, Ян Мікалай}} |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 14 сьнежня]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 14 сьнежня]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1738]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1738 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Хадкевічы|Ян Мікалай]] |
[[Катэгорыя:Хадкевічы|Ян Мікалай]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі 2 лютага]] |
[[Катэгорыя:Памерлі 2 лютага]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1781]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1781 годзе]] |
||
[[de:Jan Mikołaj Chodkiewicz]] |
[[de:Jan Mikołaj Chodkiewicz]] |
Вэрсія ад 05:24, 18 студзеня 2011
Герб «Касьцеша» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 сьнежня 1738
|
Памёр | 2 лютага 1781 |
Пахаваны | |
Род | Хадкевічы |
Бацькі | Адам Тадэвуш Хадкевіч[d] Разалія Ева з Чапскіх[d] |
Дзеці | Rozalia Lubomirska[d], Альжбета з Хадкевічаў[d] і Аляксандр Мікалаевіч Хадкевіч[d] |
Дзейнасьць | вайсковец |
Ян Мікалай Хадкевіч (14 сьнежня 1738 — 2 лютага 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-ад'ютант і староста генэральны жамойцкі (з 1764).
Біяграфія
З магнацкага роду Хадкевічаў, сын Адама Тадэвуша, ваяводы берасьцейскага і Эвы з Чапскіх (памерла ў 1769 року)[1]. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Шклове і Мышы.
Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1757). Пэўны час жыў у вёсцы Турец на Наваградчыне[1].
У 1764 абіраўся паслом на канвакацыйны сойм. Падтрымаў абраньне Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Атрымаў ад караля і вялікага князя шэраг пасадаў і званьняў.
У часе Барскай канфэдэрацыі знаяў неадназначную пазыцыю. Афіцыйна шкадаваў пра стан краіны, што аднак не перашкаджала яму падтрымліваць камандзіраў расейскага і прускага войскаў, якія баранілі ягоную уласнасьць. У 1778 атрымаў званьне генэрал-лейтэнанта арміі Расейскай імпэрыі.
Пабраўся шлюбам з Марыяй Людвікай Ржавускай (1766), зь якой меў сыноў Вацлава, Юзэфа, Ксавэрыя (усе памерлі ў дзяцінстве) і Аляксандра Францішка, а таксама 3 дачок.
Памёр 2 лютага 1781 у Чарнобылі, пахавалі Я. М. Хадкевіча ў Супрасьльскім манастыры.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
- Jan Mikołaj Chodkiewicz (пол.). Genealogia dynastyczna. Праверана 18 студзеня 2011 г.