Ліга чэмпіёнаў УЭФА: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: hy:ՈՒԵՖԱ Չեմպիոնների Լիգա |
Ptbotgourou (гутаркі | унёсак) д робат зьмяніў: ta:ஐரோப்பிய வெற்றியாளர் கோப்பை |
||
Радок 95: | Радок 95: | ||
[[fi:Mestarien liiga]] |
[[fi:Mestarien liiga]] |
||
[[sv:UEFA Champions League]] |
[[sv:UEFA Champions League]] |
||
[[ta:ஐரோப்பிய வெற்றியாளர் கோப்பை]] |
|||
[[ta:UEFA சாம்பியன்ஸ் லீக்]] |
|||
[[th:ยูฟ่าแชมเปียนส์ลีก]] |
[[th:ยูฟ่าแชมเปียนส์ลีก]] |
||
[[tr:UEFA Şampiyonlar Ligi]] |
[[tr:UEFA Şampiyonlar Ligi]] |
Вэрсія ад 07:53, 29 жніўня 2010
Ліга чэмпіёнаў УЭФА UEFA Champions League | |
Заснаваны | 1992 (1955 у іншым фармаце) |
---|---|
Колькасьць камандаў |
32 (групавая стадыя) 76 або 77 (агулам) |
Дзейны чэмпіён | Барсэлёна (3) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Рэал Мадрыд (9) |
Вэб-сайт | http://www.uefa.com/Competitions/UCL/ |
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2009—2010 |
Ліга чэмпіёнаў УЭФА (па-ангельску: UEFA Champions League) — штогадовае футбольнае спаборніцтва паміж вядучымі эўрапейскімі клюбамі пад эгідай УЭФА.
Са свайго першага сэзону 1955/1956 і да сэзону 1991/1992 спаборніцтва называлася Кубкам эўрапейскіх чэмпіёнаў. З сэзону 1992/1993 спаборніцтва атрымала свой цяперашні назоў і зьмяніла фармат, адступіўшыся ад алімпійскай сыстэмы на карысьць групавога этапу. Цяпер спаборніцтвы ў Лізе чэмпіёнаў уяўляюць зь сябе 3 кваліфікацыйныя раўнды, групавы этап (8 групаў па 4 каманды, зь якіх у наступную стадыю выходзяць першыя дзьве, а каманда, якая заняла трэцяе месца, трапляе ў 1/16 фіналу Кубка УЭФА) і, пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу, гульня па сыстэме плэй-оф з матчамі на сваім і на чужым стадыёне з заканчэньнем у выглядзе фіналу з аднаго матчу на нэўтральным стадыёне.
Сьпіс найлепшых клюбаў у гэтым турніры ўзначальвае гішпанскі Рэал Мадрыд, які атрымліваў перамогу у Лізе чэмпіёнаў (уключна зь перамогай у Кубку чэмпіёнаў) 9 разоў. Сем разоў турнір выйграваў італьянскі Мілан, 5 разоў — ангельскі Лівэрпул, па 4 разы — нямецкая Баварыя (Мюнхэн) і нідэрляндзкі Аякс з Амстэрдаму.
Вонкавыя спасылкі
Ліга чэмпіёнаў УЭФА — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў