Дзед Мароз: розьніца паміж вэрсіямі
д →Вонкавыя спасылкі: {{Лёд і сьнег}} |
→Вонкавыя спасылкі: Commons |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
{{commonscat|Ded Moroz}} |
|||
* [http://nastaunik.info/files/f/326_Novy_hod_u_hosci.doc Новы Год сьпяшаецца ў госьці] |
* [http://nastaunik.info/files/f/326_Novy_hod_u_hosci.doc Новы Год сьпяшаецца ў госьці] |
||
* [http://www.simvolika.org/mars_002.htm Геральдыка Дзеда Мароза] |
* [http://www.simvolika.org/mars_002.htm Геральдыка Дзеда Мароза] |
Цяперашняя вэрсія на 06:55, 9 чэрвеня 2021
Дзед Мароз — пэрсанаж славянскай міталёгіі, увасабленьне зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду.
Напачатку быў злым і жорсткім паганскім божышчам. У савецкія часы (з 1930-х гг.) створаны новы вобраз Дзеда Мароза: ён прыходзіць да дзяцей пад Новы год і прыносіць падарункі.
На Беларусі фальклёрным зімовым пэрсанажам блізкім да Дзеда Мароза зьяўляецца Зюзя.
Рэзыдэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 25 сьнежня 2003 на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавеская пушча» пачала працаваць рэзыдэнцыя Дзеда Мароза. Яна складаецца непасрэдна з маёнтку Дзеда Мароза, доміка Сьнягуркі, музэю Дзеда Мароза, ветрака, чароўнага калодзежа, скульптурных кампазыцыяў з дрэва — «Дванаццаць месяцаў», «Беласьнежка і сем гномаў». На тэрыторыі рэзыдэнцыі расьце вялікая 120-гадовая яліна (вышыня 40 мэтраў). На першым паверсе ёсьць заля з разным драўляным тронам для прыёмаў. На другім паверсе — спальня зь печкай і шырокім драўляным ложкам зь сямю падушкамі. На стварэньне ўсіх атрыбутаў маёнтку пайшло больш за 200 кубічных мэтраў дубу і сасны, для ілюмінацыі выкарыстоўваецца 40 тысячаў лямпачак.
Рэзыдэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.00 гадзін без выхадных дзён. Летам гасьцей разам зь Дзедам Марозам сустракае Лясная Фея. Паштоўку можна адправіць на адрас: 225063, Берасьцейская вобл., Камянецкі р-н, п/а Каменюкі.