Крыялітазона
Выгляд
Крыялітазо́на — частка крыясфэры ў межах верхняга пласта зямной кары, якая характарызуецца адмоўнай тэмпэратурай глеб і горных парод на працягу ўсяго году або прынамсі кароткі час (але ня менш за содні) і наяўнасьцю або магчымасьцю існаваньня падземных льдоў.
У крыялітазоне вылучаюцца пласт кароткачасовага і сэзоннага прамярзаньня-пратайваньня (г. зв. актыўны, або дзейны пласт) і шматгадовая крыялітазона («вечная мерзлата»). Ніжняй мяжой крыялітазоны служыць ізатэрмічная паверхня з тэмпэратурай 0 °С.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жигарев Л. А. Океаническая криолитозона. — М: Издательство МГУ, 1997.