Ледзяны дождж
Ледзяны дождж — зьмяшаныя атмасфэрныя ападкі, якія выпадаюць з аблокаў пры адмоўнай па шкале Цэльсія тэмпэратуры паветра. Ледзяны дождж назіраецца пры наяўнасьці тэмпэратурнай інвэрсіі, калі ў паверхні зямлі знаходзіцца халоднае паветра, а над ім разьмяшчаецца пласт больш цёплага паветра з дадатнай тэмпэратурай.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна зь першым вызначэньнем, ледзяны дождж — дробныя празрыстыя ледзяныя шарыкі, якія выпадаюць з аблокаў , памерам 1-3 мм у дыямэтры. Часьцей за ўсё падобная зьява назіраецца пры тэмпературы 0...-10 °C, часам да -15 °C. Ледзяныя шарыкі, накшталт капсул, утвараюцца пры замярзаньні кропель дажджу, калі апошнія падаюць скрозь ніжнія пласты паветра з тэмпэратурай ніжэй за нуль градусаў Цэльсія. Унутры шарыкаў знаходзіцца незамерзлая вада — падаючы на прадметы, шарыкі разбіваюцца на лушпайкі, вада выцякае і ўтвараецца галалёд.
Згодна з другім вызначэньнем (выкарыстоўваецца, напрыклад, у даведніку дарожных тэрмінаў, у якім тэрмін «ледзяны дождж» указваецца ў якасьці сынонімы тэрміна «намаразь») — пераахалоджаныя кроплі вады, што падалі з адносна цёплага паветра вышэй тэмпэратурнай інвэрсіі і замярзаюць пры сутыкненьні халоднай, ніжэй за 0 °С, паверхняй, што фармуе галалёд.