Крыялёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Крыялёгія — навука пра прыродныя аб’екты і працэсы, якія адбываюцца ў крыясфэры. Крыялёгія дасьледуе фізычныя, хімічныя і мінэралягічныя зьмены вады пры тэмпэратурах ніжэй за кропку яе замярзаньня, а таксама прыродныя целы і зьявы, якія ўзьнікаюць пры адмоўных тэмпэратурах. Галоўнымі аб’ектамі крыялёгіі зьяўляюцца атмасфэрныя льды, наземнае і марское зьледзяненьні, якія вывучаюцца гляцыялёгіяй, а таксама шматгадовая крыялітазона, якая вывучаецца геакрыялёгіяй.

У задачы крыялёгіі ўваходзіць таксама распрацоўка мэтадаў прагнозу зьменаў крыясфэры Зямлі і яе натуральна-гістарычных кампанэнтаў як пад узьдзеяньнем натуральных, так і антрапагенных чыньнікаў.