Вярцеп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вярцепныя лялькі з экспазыцыі Дзяржаўнага музэю тэатральнага, музычнага і кінамастацтва Ўкраіны. У цэнтры — парцалянавы арыгінал XVIII стагодзьдзя

Вярце́п (па-ўкраінску: Вертеп) — старадаўні перасоўны лялечны тэатар, дзе ставілі рэлігійныя і сьвецкія (пераважна жартоўныя і іранічныя) п’есы. Украінскі вярцепны тэатар — самабытная зьява ў разьвіцьці тэатральнай культуры краіны.

Украінскі вярцеп вядомы з XVII стагодзьдзя. Сьвецкая частка прадстаўленьня паклала пачатак украінскай камэдыі XIX стагодзьдзя.

Вярцепны лялечны тэатар меў форму двухпавярховай драўлянай скрыні. На другім паверсе паказвалі калядную драму; на першым — мэханічна прывязаную да яе сатырычна-бытавую інтэрмэдыю. Першая, калядная, частка вярцепу, якую называлі «сьвяты», мела больш-менш стабільную кампазыцыю, затое другая зьмянялася ў залежнасьці ад мясцовых умоў, здольнасьцяў і дасьціпнасьці вярцепніка.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]