Фея
Фея | |
![]() Г. Фюзьлі — «Прынц Артур і Каралева Фей» (к. 1788 г.) | |
Міталёгія | Ніжэйшая міталёгія народаў Эўропы |
---|---|
Зьвязаныя пэрсанажы | Духі Сіды Піксі Лепрыконы Эльфы Гобліны |
![]() |
Фе́я — пэрсанаж эўрапейскага фальклёру, жанчына, якая валодае чароўнымі ведамі й сілай.
Звычайна феі дапамагаюць або проста робяць добрыя справы, а таксама становяцца хроснымі прынцаў і прынцэсаў, прыносячы ім у падарунак пры хрышчэньні незвычайныя дары або здольнасьці. Ва ўладаньні феі звычайна заўсёды бывае чароўная палачка, з дапамогай якой яна й робіць свае цуды.