Іглу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іглу

І́глу (па-ангельску: igloo, інуктытут: ᐃᒡᓗ) — зімовая купалападобная хаціна з прамакутных і трапецыяпадобных пліт сьнегу альбо лёда ў эскімосаў, дыямэтрам 3-4 мэтры і вышынёю каля двух мэтраў. Унутраная тэмпэратура награваецца да хатняй, сьцены аплаўляюцца, але канструкцыя не растае, празь сьнег, які выводзіць залішняе цяпло на вонкавы бок хаціны, на мароз. Складаецца хаціна ў выглядзе «смоўжа». Назва перакладаецца зь інуктытуту (мовы інуітаў, альбо эскімосаў) як «хата».