Перайсьці да зьместу

Сьвяты Язэп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Язэп
Сьвяты Язэп з малым Ісусам працы Гвіда Рэні, каля 1635 году
Язэп
Сьвяты
Нарадзіўся каля 90 да н. э., Бэтлеем[1]
Памёр 20 ліпеня 18, Назарэт[1]
Дзень памяці 19 сакавіка[2] і Q123467193?
Патрон Каталіцкая царква, бацькі, эмігранты, працаўнікі

Язэп ці Ёсіф (па-габрэйску: יוֹסֵף, па-грэцку: Ἰωσήφ; каля 90 да н. э., Бэтлеем — 20 ліпеня 18, Назарэт) — муж Марыі, якая зьяўляецца маткай Ісуса, і зямны апякун Ісуса. Лічыцца сьвятым у рымска-каталіцкай, праваслаўнай і англіканскай хрысьціянскай традыцыі.

Пасланьні Паўла, якія лічацца раньнімі захаванымі хрысьціянскімі тэкстамі, ня згадваюць пра бацьку Ісуса, таксама гэтага ня робіць Эвангельле паводле Марка, якое лічыцца першым з Эвангельляў[3]. Першае зьяўленьне Язэпа адбываецца ў Эвангельлях паводле Мацьвея й Лукі. Кожнае зь іх утрымлівае радавод Ісуса, які адсочвае ягоны радавод ад цара Давіда.

Эвангельлі паводле Мацьвея й Лукі таксама зьяўляюцца адзінымі Эвангельлямі, якія ўключаюць апавяданьні аб маленстве Хрыста, але тутака яны адрозьніваюцца. У Эвангельлі паводле Лукі Язэп жыве ў Назарэце й зьязджае ў Бэтлеем у адпаведнасьці з патрабаваньнямі рымскага перапісу насельніцтва. Пасьля Ісус нарадзіўся там. У Эвангельлі паводле Мацьвея Язэп быў у Бэтлееме, горадзе Давіда, дзе Ісус нарадзіўся, а затым пераехаў зь сям’ёй у Назарэт пасьля сьмерці Ірада. Эвангельле паводле Мацьвея таксама ўключае аповяд пра зьбіцьцё немаўлятаў і ўцёкі ў Эгіпет: пасьля Раства Хрыстова Язэп застаецца ў Бэтлееме на нявызначаны тэрмін (магчыма, два гады), пакуль ягоная сям’я хаваецца ў Эгіпце, пасьля сьмерці Ірада сям’я зноўку вяртаецца ў Юдэю і пасяляецца ў Назарэце. Пасьля гэтага моманту няма ніякіх згадак Язэпа па імені, хоць у гісторыі Ісуса ў храме, у дванацаты век Ісуса, утрымліваецца спасылка на «абодвух бацькоў».

Язэп шануецца як сьвяты ў каталіцкай, праваслаўнай, усходняй праваслаўнай, англіканскай, лютэранскай цэрках. У каталіцкіх і іншых традыцыях Язэп зьяўляецца заступнікам працаўнікоў і мае некалькі сьвятаў. Ён таксама быў абвешчаны апекуном і абаронцам каталіцкай царквы папам Піюсам IX у 1870 годзе, і зьяўляецца заступнікам некалькіх краінаў і рэгіёнаў.

  1. ^ а б Saint Joseph. Catholic encyclopedia
  2. ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 25.
  3. ^ Spong, John Shelby. Jesus for the non-religious. HarperCollins. 2007. ISBN 0-06-076207-1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]