Анжы Махачкала: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Радок 6: Радок 6:
|Умяшчальнасьць = 30 000
|Умяшчальнасьць = 30 000
|Прэзыдэнт =
|Прэзыдэнт =
|Чэмпіянат = [[Прафэсійная футбольная ліга чэмпіянату Расеі па футболе|ПФЛ]]
|Чэмпіянат = [[Прафэсійная футбольная ліга чэмпіянату Расеі па футболе|Першынство ПФЛ]] (зона «Поўдзень»)
|Сэзон = [[Чэмпіянат Расеі па футболе 2018—2019 гадоў|2018—2019]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Расеі па футболе 2018—2019 гадоў|2018—2019]]
|Месца = [[Прэм’ер-ліга чэмпіянату Расеі па футболе|Прэм’ер-ліга]], 15 месца (паніжэньне)
|Месца = [[Прэм’ер-ліга чэмпіянату Расеі па футболе|Прэм’ер-ліга]], 15 месца (паніжэньне)

Вэрсія ад 11:03, 6 красавіка 2020

Анжы
Поўная назва па-расейску: Футбо́льный клуб Анжи́ Махачкала́
Заснаваны 1991
Горад Махачкала, Расея
Стадыён Анжы-Арэна, Касьпійск
Умяшчальнасьць: 30 000
Прэзыдэнт Сулейман Керымаў[d]
Кіраўнік Сулейман Керымаў[d]
Чэмпіянат Першынство ПФЛ (зона «Поўдзень»)
 · 2018—2019 Прэм’ер-ліга, 15 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Анжы́» (па-расейску: Анжи) — расейскі футбольны клюб з гораду Махачкала. Заснаваны ў 1991 годзе. Фіналіст Кубка Расеі 2001 году. Назва клюбу ёсьць старажытная назва гораду. Хатнія матчы «Анжы» праводзіць у Касьпійску на стадыёне «Анжы-Арэна».

Гісторыя

Стварэньне й станаўленьне клюбу

Футбольны клюб «Анжы» быў утвораны ў 1991 годзе дырэктарам аб’яднаньня «Дагнафтапрадукт» Магамедсултанам Магамедавым й дырэктарам футбольнай школы Махачкалы Аляксандрам Маркаравым. Слова «Анжы» (на кумыцкай мове Анжы азначае «жамчужына») ёсьць старажытная кумыская назва мясьцовасьці, дзе цяпер разьмешчаны горад Махачкала[1].

У першы ж год каманда «Анжы» перамагла чэмпіянат Дагестану й атрымала права ўдзельнічаць у прафэсійнай футбольнай лізе. У першым сэзоне на прафэсійным узроўні, клюб заняў 5-е месца ў сваім дывізіёне, а на наступны год і зусім упэўнена перамог у турніры. Але ў сувязі з рэарганізацыяй ўсяго расейскага першынства, махачкалінцам давялося застацца ў другім дывізіёне. Яшчэ тры сэзоны спатрэбілася «Анжы», каб перайсьці на адзін узровень вышэй, у сыстэме расейскага футболу. Адбылося гэта пад кіраўніцтвам славутага гульца й трэнера, чэмпіёна СССР 1982 году, Эдуарда Малафеева, які пачаў трэніраваць клюб у 1996 годзе, і адразу ж вывеў яго ў першую лігу расейскага першынства.

Годам раней, імя «Анжы» прабразгала на ўсю Расею, калі на стадыі 1/16 Кубка Расеі махачкалінцы сустрэўшыся зь дзеючым чэмпіёнам Расеі «Аланіяй», не стушаваліся й выбілі лідэра з турніру, абыграўшы іх у дадатковы часе зь лікам 2:1. Прайшоўшы яшчэ адзін раўнд, «Анжы» ў 1/4 прайграла маскоўскаму «Дынама» й завяршыла свой удзел у кубку таго сэзону.

Першы дывізіён

Творца посьпехаў «Анжы» Гаджы Гаджыеў

Сэзоны 1996 і 1997 гадоў, сышлі ў каманды на замацаваньне ў дывізіёне, і махачкалінцы завяршалі іх у сярэдзіне табліцы, заняўшы 13 і 12 месцы адпаведна. У 1999 годзе прэзыдэнтам клюбу абралі Хізры Шіхсаідава, старшыню ўраду рэспублікі Дагестан. У клюб быў запрошаны вядомы дагестанскі трэнэр Гаджы Гаджыеў, перад якім была пастаўлена задача выхаду ў найвышэйшы дывізіён. Гаджыеў цалкам абнавіў склад каманды, паклікаўшы ў яе малавядомых і ўжо сьпісаных гульцоў. І адразу ж, у сэзоне 1999 году, заняўшы першае месца ў першым расейскім дывізіёне, «Анжы» заваявала права на павышэньне ў клясе. Але гэты посьпех быў з прысмакам гаркаты, з-за трагедыі якая здарылася ў сярэдзіне сэзону. 3 ліпеня 1999 году ў аўтамабільнай аварыі ў Махачкале, загінуў найлепшы бамбардзір у гісторыі клюбу Ібрагім Гасанбекаў[2]. Тую перамогу ў сэзоне гульцы прысьвяцілі яму, а клюб у сваю чаргу навечна замацаваў за гульцом яго 11-ы нумар[3].

Галоўныя трэнэры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Анжы Махачкаласховішча мультымэдыйных матэрыялаў