Максімілян Арнольд: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 62: Радок 62:
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Арнольд, Максімілян}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Арнольд, Максімілян}}


[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рызе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рызе (Нямеччына)]]
[[Катэгорыя:Нямецкія футбалісты]]
[[Катэгорыя:Нямецкія футбалісты]]
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Вольфсбург»]]
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Вольфсбург»]]

Вэрсія ад 13:37, 22 чэрвеня 2013

Максімілян Арнольд
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 траўня 1994 (29 гадоў)
Рыза, Нямеччына
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Вольфсбург
Нумар 27
Моладзевыя клюбы
2000–2003
2003–2006
2006–2009
2009–2013
BSV Strehla
Рыза
Дынама Дрэздэн
Вольфсбург
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011– Вольфсбург 9 (3)
Зборныя
2010
2010–2011
2011-2012
2012-
Нямеччына U-16
Нямеччына U-17
Нямеччына U-18
Нямеччына U-19
2 (0)
10 (1)
8 (2)
2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 чэрвеня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 чэрвеня 2013.

Максімілян Арнольд (па-нямецку: Maximilian Arnold; нарадзіўся 27 траўня 1994 году, Рыза, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Вольфсбург» і юнацкую зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы.

Кар’ера

Клюбная

Пачынаў у клюбе «Strehla» й «Рыза», у 2006 годзе пераехаў у Дынама Дрэздэн, дзе яго вельмі жадаў бачыць трэнэр дрэздэнцаў. У 2009 годзе пераходзіць у клюб Бундэсьлігі «Вольфсбург». Прадстаўляў юнацкія каманды «Вольфсбурга» да 17 гадоў і да 19 гадоў. У складзе каманды «Вольфсбург» (да 19 гадоў) у 2011 годзе выйграў юнацкі чэмпіянат Нямеччыны. Усяго правёў за юнацкія каманды 55 матчаў і забіў у іх 21 гол.

26 лістапада 2011 году ва ўзросьце 17 гадоў і 5 месяцаў Максімілян Арнольд дэбютуе за каманду «Вольфсбург» і ў прафэсійным футболе наагул у матчы супраць «Аўсбургу» й становіцца самым маладым гульцом «ваўкоў» за ўсю гісторыю[2]. 5 траўня 2012 году прымае ўдзел у матчы са «Штутгартам». 18 жніўня 2012 году Максімілян Арнольд гуляе за «Вольфсбург» у матчы першага раўнда Кубка Нямеччыны супраць клюба «Шонбэрг 95», на поле Арнольд правёў 20 хвілін, а Вольфсбург упэўнена перамог зь лікам 5:0

9 сакавіка 2013 году Максімілян Арнольд дэбютаваў у сэзоне 2012-2013 Бундэсьлігі матчам супраць «Фрайбура», у якім «ваўкі» разграмілі суперніка зь лікам 2:5. Наступны матч адбыўся 6 красавіка 2013 году з «Баерам». 13 красавіка 2013 году ўжо ў сваім трэцім матчы сэзона ў Бундэсьлізе з «Гофэнгаймам» Арнольд забіў свой першы гол[3]. 20 красавіка 2013 году ў матчы супраць «Вэрдэра» Арнольд зноў забівае. 27 красавіка 2013 году Максімілян упершыню праводзіць увесь матч цалкам у сустрэчы з «Барусіяй» Мёнхэнглядбах і зноў забівае ў трэцім матчы запар. 5 траўня 2013 году прымае ўдзел у матчы з «Гамбургам». Пасьля гэтага працягнуў свой кантракт з «ваўкамі» да 30 чэрвеня 2017 году[4]. Пасьля падаўжэньня кантракту Максімілян Арнольд сказаў:

«Гэта ўсё яшчэ трохі, як сон. З самага раньняга веку ў мяне было жаданьне стаць прафэсіяналам. Я вельмі рады й задаволены тым, як далёка зайшоў ў Вольфсбурзе, і я вельмі ўдзячны за гэта. Цяпер я не супакоюся, а буду кожны дзень зацята працаваць, каб разьвіваць сябе й крок за крокам ісьці ўперад[5]

Кумірам Максіміляна Арнольда зьяўляецца Зынэдын Зыдан[6]. Узорам для перайманьня для Максіміляна Арнольда зьяўляецца Марыё Гётцэ[7].

Максімілян Арнольд - тэхнічны, здольны й таленавіты паўабаронца, якога ў Вольфсбурзе бачаць будучым бела-зялёных. Дастаткова сказаць, што на момант дэбюту ў Бундэсьлізе яму было ўсяго 17 гадоў, усяго ў сэзоне Бундэсьлігі 2012-2013 Максімілян правёў 6 матчаў, прычым забіў у кожным другім зь іх.

Міжнарожная

Максімілян гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў. На дадзены момант прадстаўляе юнацкую зборную Нямеччыны.

Дасягненьні

Клюбныя

Сьцяг Нямеччыны Вольфсбург:

Крыніцы й заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Максімілян Арнольдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Накід:Футбаліст