Яўген Кулік: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 15: Радок 15:
| Працы = «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны» ([[1974]]), малюнкі-рэканструкцыі «Замкі Беларусі» ([[1977]]), аркушы «На куцьцю» (паводле [[На куцьцю|паэмы]] [[Янка Купала|Янкі Купалы]] ([[1982]])) і «Памяці Алены Кіш» ([[1983]])
| Працы = «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны» ([[1974]]), малюнкі-рэканструкцыі «Замкі Беларусі» ([[1977]]), аркушы «На куцьцю» (паводле [[На куцьцю|паэмы]] [[Янка Купала|Янкі Купалы]] ([[1982]])) і «Памяці Алены Кіш» ([[1983]])
}}
}}
'''Яўге́н Сярге́евіч Кулі́к''' (нар. [[31 кастрычніка]] [[1937]], [[Менск]] — [[12 студзеня]] [[2002]], [[Менск]]) — беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Мастацкі рэдактар часопісаў [[Бярозка (часопіс)|«Бярозка»]] і [[Вясёлка (часопіс)|«Вясёлка»]]. Аўтар рэканструкцыяў беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячоў Беларушчыны. Адзін з заснавальнікаў суполкі [[Пагоня (мастацкая суполка)|«Пагоня»]].<ref name="rs">{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = Студзінская| імя = Іна| аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 31 кастрычніка 2012| url = http://www.svaboda.org/content/article/24755884.html| загаловак = «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны» | фармат = | назва праекту = Радыё Свабода| выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref> Аўтар эталёна гербу «[[Пагоня]]» ў якасьці [[Герб Беларусі|дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь]] у 1991—1995 гг.<ref>http://www.svaboda.org/content/article/24756568.html</ref>
'''Яўге́н Сярге́евіч Кулі́к''' (нар. [[31 кастрычніка]] [[1937]], [[Менск]] — [[12 студзеня]] [[2002]], [[Менск]]) — беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Мастацкі рэдактар часопісаў [[Бярозка (часопіс)|«Бярозка»]] і [[Вясёлка (часопіс)|«Вясёлка»]]. Аўтар рэканструкцыяў беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячоў Беларушчыны. Адзін з заснавальнікаў суполкі [[Пагоня (мастацкая суполка)|«Пагоня»]].<ref name="rs">{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = Студзінская| імя = Іна| аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 31 кастрычніка 2012| url = http://www.svaboda.org/content/article/24755884.html| загаловак = «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны» | фармат = | назва праекту = Радыё Свабода| выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref> Аўтар эталёна гербу «[[Пагоня]]» ў якасьці [[Герб Беларусі|дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь]] у [[1991]]—[[1995 ]]гг.<ref>http://www.svaboda.org/content/article/24756568.html</ref>


== Жыцьцяпіс ==
== Жыцьцяпіс ==
Радок 22: Радок 22:
Сябра [[Беларускі саюз мастакоў|Беларускага саюзу мастакоў]] з [[1965]] году. Старшыня камісіі [[Беларускі саюз мастакоў|БСМ]] па народным мастацтве.
Сябра [[Беларускі саюз мастакоў|Беларускага саюзу мастакоў]] з [[1965]] году. Старшыня камісіі [[Беларускі саюз мастакоў|БСМ]] па народным мастацтве.


У [[1970-я]] гады Кулік меў смеласьць быць адкрытым і бескампрамісным нацыяналістам — магчыма, адзіным у тагачасным Менску. Ён не быў ні ў камсамоле, ні ў камуністычнае партыі. Мінчук родам, ён гаварыў выключна па-беларуску.<ref name="har"/>
У [[1970-я]] гады Кулік меў смеласьць быць адкрытым і бескампрамісным нацыяналістам — магчыма, адзіным у тагачасным [[Менск]]у. Ён не быў ні ў камсамоле, ні ў камуністычнае партыі. Мінчук родам, ён гаварыў выключна па-беларуску.<ref name="har"/>


Апошнія гады жыцьця Яўгена Куліка былі надзвычай цяжкімі. У маладосьці гэта быў сапраўдны волат, баскетбаліст пад два метры ростам. Але з гадамі ў яго пачала праяўляцца рэдкая хвароба суставаў. Мастака нібыта скручвала, косткі рабіліся крохкімі. Раз, пасьлізнуўшыся ўзімку, Кулік атрымаў дванаццаць пераломаў...<ref name="har"/>
Апошнія гады жыцьця Яўгена Куліка былі надзвычай цяжкімі. У маладосьці гэта быў сапраўдны волат, баскетбаліст пад два метры ростам. Але з гадамі ў яго пачала праяўляцца рэдкая хвароба суставаў. Мастака нібыта скручвала, косткі рабіліся крохкімі. Раз, пасьлізнуўшыся ўзімку, Кулік атрымаў дванаццаць пераломаў...<ref name="har"/>
Радок 51: Радок 51:
* [http://slounik.org/153689.html [[Пётра Васілеўскі]]. Яўген Кулік]
* [http://slounik.org/153689.html [[Пётра Васілеўскі]]. Яўген Кулік]
* [http://nn.by/?c=ar&i=66531 [[Сяргей Харэўскі|С. Харэўскі]]. Гаспадар «Паддашка» / [[Наша Ніва|«Наша Ніва»]], [[12 студзеня]] [[2012]]] на сайце [http://nn.by «Наша Ніва»]
* [http://nn.by/?c=ar&i=66531 [[Сяргей Харэўскі|С. Харэўскі]]. Гаспадар «Паддашка» / [[Наша Ніва|«Наша Ніва»]], [[12 студзеня]] [[2012]]] на сайце [http://nn.by «Наша Ніва»]
* [http://bel-art.by/news/press16.php Выстаўка твораў Яўгена Куліка — «Кніжнік» ]] на сайце [http://bel-art.by Беларт]
* [http://bel-art.by/news/press16.php Выстаўка твораў Яўгена Куліка — «Кніжнік»] на сайце [http://bel-art.by Беларт]
* [http://www.svaboda.org/content/article/24755884.html І. Студзінская. «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны»] на сайце [http://www.svaboda.org «Радыё Свабода»]
* [http://www.svaboda.org/content/article/24755884.html І. Студзінская. «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны»] на сайце [http://www.svaboda.org «Радыё Свабода»]
* [http://nn.by/?c=ar&i=82816 «На родную мову перайшоў прынцыпова»] на сайце [http://nn.by «Наша Ніва»]


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кулік, Яўген}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кулік, Яўген}}

Вэрсія ад 21:26, 3 лістапада 2012

Яўген Кулік
Аўтапартрэт
Дата нараджэньня 31 кастрычніка 1937
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 12 студзеня 2002
Месца сьмерці Менск
Месца пахаваньня
Адукацыя Менская мастацкая вучэльня (1957), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1963)
Месца вучобы
Занятак жывапіс, графіка
Плынь этнаграфізм
(«На Паддашку»)
Працы «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны» (1974), малюнкі-рэканструкцыі «Замкі Беларусі» (1977), аркушы «На куцьцю» (паводле паэмы Янкі Купалы (1982)) і «Памяці Алены Кіш» (1983)

Яўге́н Сярге́евіч Кулі́к (нар. 31 кастрычніка 1937, Менск — 12 студзеня 2002, Менск) — беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Мастацкі рэдактар часопісаў «Бярозка» і «Вясёлка». Аўтар рэканструкцыяў беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячоў Беларушчыны. Адзін з заснавальнікаў суполкі «Пагоня».[1] Аўтар эталёна гербу «Пагоня» ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 19911995 гг.[2]

Жыцьцяпіс

Па вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню (1957), а пасьля Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1963). Ад 1963 году браў удзел у мастацкіх выставах. Яго майстэрня, што знаходзілася ў Менску насупраць будынку КДБ, стала ў 1960-я гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў «На паддашку».

Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1965 году. Старшыня камісіі БСМ па народным мастацтве.

У 1970-я гады Кулік меў смеласьць быць адкрытым і бескампрамісным нацыяналістам — магчыма, адзіным у тагачасным Менску. Ён не быў ні ў камсамоле, ні ў камуністычнае партыі. Мінчук родам, ён гаварыў выключна па-беларуску.[3]

Апошнія гады жыцьця Яўгена Куліка былі надзвычай цяжкімі. У маладосьці гэта быў сапраўдны волат, баскетбаліст пад два метры ростам. Але з гадамі ў яго пачала праяўляцца рэдкая хвароба суставаў. Мастака нібыта скручвала, косткі рабіліся крохкімі. Раз, пасьлізнуўшыся ўзімку, Кулік атрымаў дванаццаць пераломаў...[3]

Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску. У лістападзе 2005 году на могілках быў адкрыты помнік Куліку.[4]

Эталён «Пагоні» ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг. аўтарства Яўгена Куліка

Творчасьць

Вельмі вядомыя яго графічныя нізкі «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны», «Замкі Беларусі», «Храмы Беларусі», «Сьцяжынамі Язэпа Драздовіча», «Паўстаньне 1863 г. у Беларусі». У 197080-я гады займаўся кніжнай графікай, аформіў дзясяткі кніжак, і найлепшымі зь іх былі: «Слова аб палку Ігаравым», «Ад гоману бароў» Александровіча, «Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык» М. Багдановіча, «Сонечны клубочак» В. Зуёнка. Сапраўдным шэдэўрам мастака сталася кніга «Песьня пра зубра» М. Гусоўскага.

Разам са сваім аднадумцам Л. Баразной Кулік стварыў цэлую нацыянальна-рамантычную плынь у беларускім паваенным мастацтве.[3]

У 1991 годзе, разам з Уладзімерам Крукоўскім, стаў адным з аўтараў мадэрнізаванага варыянту гербу «Пагоня».

Асоба

« Яўген Кулік [быў нібы] ганец, якога ў старажытныя часы высылалі з княскага войска несьці на Бацькаўшчыну добрыя весткі. Кулік прынёс беларусам вестку пра Адраджэньне. »

Уладзімер Басалыга[5]

« Гэты невысокі, згорблены чалавек з кароткім порсткім прозьвішчам быў з тае вялікае жменькі людзей, якія ўзгадавалі адраджэньне, адваявалі незалежнасьць. Зь вялікае жменькі нацыяналістаў-заснавальнікаў. »

—Эдвард Людовіч[5]

« Калі гаворыш пра Куліка, цяжка пазьбегнуць пафасу. ...Гэтая постаць як гара, будзе вырастаць з году ў год, чым далей мы будзем ад яе адыходзіць. Чалавек згуртаваў вакол сябе бліскучую плеяду беларускае інтэлігенцыі — мастакоў, літаратараў, гісторыкаў, стварыў дзяржаўны герб незалежнае Беларусі. Кулік быў ідэйным цэнтрам супольнасці інтэлігенцыі. ... Тут ён рабіў працу, падобную да той, якую ў Польшчы выконваў рэдактар парыскай «Культуры» Ежы Гедройц. ... Кулік назаўжды застанецца сімвалам непадкупнасьці і нязломнасьці, няскоранасьці духу. »

Сяргей Харэўскі[3]

Крыніцы

  1. ^ «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны» Радыё Свабода Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
  2. ^ http://www.svaboda.org/content/article/24756568.html
  3. ^ а б в г Гаспадар «Паддашка» Наша Ніва Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
  4. ^ Альгерд Невяроўскі, На Кальварыйскіх могілках Менску адкрыты помнік мастаку Яўгену Куліку // Радыё Свабода, 6 лістапада 2005 г.
  5. ^ а б Стаў часткай гісторыі Наша Ніва Праверана 31 кастрычніка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі