Слуцкі цукроварафінадны камбінат
53°00′03″ пн. ш. 27°30′57″ у. д. / 53.0009° пн. ш. 27.5158° у. д.Каардынаты: 53°00′03″ пн. ш. 27°30′57″ у. д. / 53.0009° пн. ш. 27.5158° у. д.
Тып | Адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 21 сьнежня 1965 (58 гадоў таму) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Слуцак, Менская вобласьць |
Ключавыя фігуры | Мікалай Пруднікаў, Юры Гарбатка |
Галіна | Харчовая прамысловасьць |
Прадукцыя | Цукар-пясок |
Абарачэньне | 1 349 млрд рублёў (2012; $161,2 млн) |
Апэрацыйны прыбытак | 194,9 млрд руб ($23,3 млн) |
Чысты прыбытак | 159,4 млрд руб ($19,1 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 792 (2012) |
Матчына кампанія | Белдзяржхарчпрам[1] |
Даччыныя кампаніі | Футбольны клюб «Слуцак» |
Слу́цкі цукро́варафіна́дны камбіна́т — наймаладзейшае прадпрыемства цукровай прамысловасьці Беларусі, утворанае ў 1965 годзе ў Слуцку (Менская вобласьць, Беларусь). У 2009 годзе была дасягнутая магутнасьць перапрацоўкі цукровага бурака на ўзроўні 8000 т на содні[2]. Прадпрыемства мае штогадовую квоту на пастаўку цукру ў Расею памерам 38,5 тыс. тонаў (25,7%) з 150 тыс. т. для краіны. Цукар на 99,8% складаецца з цукрозы, рэшта — глюкоза і фруктоза. Адходы вытворчасьці (патака-мелес і жамерына) ідуць на выраб дрожджаў, сьпірту, лімоннай кісьлі і на корм жывёле.
Сыравіна на камбінат пастаўляецца з 4 вобласьцяў:[3]
- Берасьцейская вобласьць: СВК «Жарабковічы» (Ляхавіцкі раён);
- Гарадзенская вобласьць: Астравец, Ашмяны;
- Магілёўская вобласьць: Асіпавічы, Бабруйск, Глуск, Качэрычы;
- Менская вобласьць: Барысаў, Капыль, Клецак, Салігорск, Слуцак, Узда.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемства пачало працу 21 сьнежня 1965 году[4]. Цалкам пушчанае ў 1970 годзе як завод, з 1976-га — камбінат. З 1972 г. першы з заводаў у Беларусі пачаў фасоўку цукру. З 1993 г. пашыраецца ў выніку перааснашчэньня да магутнасьці штодзённай перапрацоўкі 6 тыс. тонаў цукровых буракоў (з 3 тыс. т). З 1996 г. акцыянаваны[5]. У 2010 г. 62% вырабаў прадалі за мяжу. Прадпрыемства мела звыш 700 супрацоўнікаў[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://bgp.by/by/shugar-by
- ^ История, Слуцкі цукроварафінадны камбінат (рас.)
- ^ Сырьевая база (рас.)
- ^ Грицкевич А. П. Древний город на Случи. — Мн.: Полымя, 1985. С. 92 (рас.)
- ^ Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2002. — Т. 15. — С. 33. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
- ^ Вікторыя Целяшук. Сафра ў Слуцку гарачая, як на Кубе // Зьвязда : газэта. — 30 верасьня 2010. — № 191 (26799). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Слуцкі цукроварафінадны камбінат — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Экскурсія па вытворчасці (рас.)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |