Перайсьці да зьместу

Скокі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скокі
лац. Skoki
Сядзіба Нямцэвічаў на малюнку Напалеона Орды
Сядзіба Нямцэвічаў на малюнку Напалеона Орды
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Матыкальскі
Вышыня: 134 м н. у. м.
Насельніцтва: 945 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 162
Паштовы індэкс: 225039[2]
СААТА: 1212830066
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°9′29″ пн. ш. 23°38′17″ у. д. / 52.15806° пн. ш. 23.63806° у. д. / 52.15806; 23.63806Каардынаты: 52°9′29″ пн. ш. 23°38′17″ у. д. / 52.15806° пн. ш. 23.63806° у. д. / 52.15806; 23.63806
Скокі на мапе Беларусі ±
Скокі
Скокі
Скокі
Скокі
Скокі
Скокі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ско́кі[3] — вёска ў Беларусі, каля ракі Лясной. Уваходзяць у склад Матыкальскага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Скокі ўпамінаюцца ў 1566 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Скокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыяй, у Гарадзенскай губэрні.

15 сьнежня 1917 году ў палацы Нямцэвічаў у Скоках заступнікі ўрадаў Нямецкай імпэрыі і Савецкай Расеі падпісалі Пратакол аб замірэньні, што спыніла баявыя дзеяньні на ўсходнім фронце Першай сусьветнай вайны.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Скокі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[4]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Палескім ваяводзтве.

У 1939 годзе Скокі ўвайшлі ў БССР.

За 2007—2013 гады палац Нямцэвічаў адбудавалі за кошт бюджэтных выдаткаў у памеры 8 млрд рублёў (892 тыс. даляраў)[5].

  • 1999 год — 696 чалавек
  • 2009 год — 945 чалавек[1]

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Мэмарыяльная калёна (XVIII стагодзьдзе)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Нямцэвічаў (па 1750 годзе)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Капліца Прападобнай Марыі Эгіпэцкай
  • Касьцёл
  1. ^ а б Зьвесткі перапісу 2009 году
  2. ^ Паштовыя аддяленьні па населеным пункце Скокі Белпошта
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 85.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Сьвятлана Яскевіч. Мінулае — для нашчадкаў // Зьвязда : газэта. — 11 студзеня 2014. — № 4 (278614). — С. 3. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]