Перайсьці да зьместу

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў (Іўе)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Петрапаўлаўскі касьцёл (Іўе)»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў
Краіна Беларусь
Места Іўе
Каардынаты 53°55′57.25″ пн. ш. 25°46′51.16″ у. д. / 53.9325694° пн. ш. 25.7808778° у. д. / 53.9325694; 25.7808778Каардынаты: 53°55′57.25″ пн. ш. 25°46′51.16″ у. д. / 53.9325694° пн. ш. 25.7808778° у. д. / 53.9325694; 25.7808778
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль готыка, віленскае барока
Дата заснаваньня 1491
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў у Іўі. Знаходзіцца на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a], каля сажалкі на рацэ Іўянцы. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1858 году. Твор архітэктуры готыкі, пазьней рэкаструяваны ў стылі віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Іўеўскага бэрнардынскага кляштару складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і мураванай агароджы.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Плян кляштару, XIX ст.
Кляштар, з мапы XVIII ст.

Будаваўся ў 1491—1495 гадах на сродкі ваяводы троцкага і маршалка вялікага літоўскага Пятра Мантыгердавіча[1], які аднак не пасьпеў дакумэнтальна аформіць фундацыю праз раптоўную сьмерць[b]. У 1499 годзе будаваньне скончыў сын Пятра Мантыгердавіча Ян.

Больш за паўстагодзьдзя будынак касьцёла знаходзіўся ў валоданьні арыянаў, а ў другой палове XVI ст. яго прыстасавалі пад кальвінскі збор. У пачатку XVII ст. перайшоў у валоданьне ваяводы амсьціслаўскага Мікалая Кішкі, які ў 1612 годзе перадаў будынак каталікам[1]. У 1631 годзе з дазволу біскупа віленскага Абрагама Войны Мікалай Кішка заснаваў пры касьцёле кляштар бэрнардынаў. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) касьцёл спалілі. У 1787 годзе яго адбудавалі ў стылі віленскага барока і асьвяцілі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Іўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1858 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар бэрнардынаў[2].

За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.

Паводле сваёй пачатковай структуры меў падабенства з Траецкім касьцёлам у Ішкальдзі, хоць да нашага часу гатычнае аблічча значна зьмянілася ў выніку шматлікіх перабудоваў. Першы гатычны касьцёл, відаць, ня скончылі: пасьпелі збудаваць апорныя сьцены кафалікону і апсыды з масіўнымі контрфорсамі, частка зь якіх захавалася дасюль, але скляпеньнямі будынак не перакрылі. Сучасныя крыжовыя скляпеньні травеяў і апсыды — з часоў, калі ўвесь касьцёл грунтоўна перабудавалі ў стылі віленскага барока.

Помнік архітэктуры раньняга барока. Гэта 2-павярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. Унутры пэрымэтрам з трох бакоў праходзіць калідор, злучаны з апсыдай касьцёла. Кутнія памяшканьні выступаюць з агульнага прастакутнага абрысу пляну. Ва ўнутраны двор вядзе аркавы праезд каля паўночна-заходняга вугла касьцёла. Сьцены корпуса праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі і завяршаюцца карнізам. У інтэр’еры ўсходняга крыла будынка мастацкую каштоўнасьць мае тэракотавая кафляная печ XVII ст. з расьлінным і геамэтрычным арнамэнтам.

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1930—1944: кс. Ільдэфонс Бобіч — беларускі сьвятар і пісьменьнік, пахаваны каля касьцёла ў 1944 годзе. З таго часу Іўе ня мела сталага сьвятара да 1984 году
  • 1984: кс. Леанід Нясьцюк
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас касьцёла — вуліца Карла Маркса, 51, кляштару — вуліца Карла Маркса, 43
  2. ^ У літаратуры можна сустрэць некалькі датаваньняў касьцёла. У энцыкляпэдычных выданьнях з гісторыі і культуры Беларусі зазначаецца, што яго збудавалі ў 1600—1633 гады на сродкі ваяводы амсьціслаўскага Мікалая Кішкі[2], што вынікае з вопісаў касьцёла XIX ст., аднак паводле пачатковага фундушу, выяўленага ў рукапісным аддзеле бібліятэкі Акадэміі навук Летувы, заснавальнікам касьцёла быў ваявода троцкі Пётар Мантыгердавіч[1]. На аснове зьвестак з захаванага фундуша Алесь Кушнярэч робіць выснову, што касьцёл будаваўся ў апошнія гады жыцьця ваяводы — у 1491—1495[1].
  1. ^ а б в г Кушнярэвіч А. Готыка ў Іўі // Спадчына. — Менск: Полымя, 1992. — № 1. — С. 55—57.
  2. ^ а б Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
  • Кушнярэвіч А. Готыка ў Іўі // Спадчына. — Менск: Полымя, 1992. — № 1. — С. 55—57.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000286