Міхаіл Бакунін
Міхаіл Бакунін | |
Михаил Александрович Бакунин | |
Дата нараджэньня | 30 траўня 1814[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1 ліпеня 1876[2][1] (62 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | філёзаф, пісьменьнік, палітык, анархіст, рэвалюцыянэр |
Навуковая сфэра | філязофія |
Сябра ў | Першы інтэрнацыянал[d] |
Бацька | Aleksandr Bakunin[d] |
Маці | Varvara Muravyova[d] |
Дзеці | Maria Bakunin[d] і Giulia Sofia Bakunin[d] |
Подпіс | |
Міхаі́л Алякса́ндравіч Баку́нін (па-расейску: Михаил Александрович Бакунин, 30 траўня (18 траўня) 1814 — 1 ліпеня 1876) — расейскі рэвалюцыянер, сацыяліст, тэарэтык анархізму, заснавальнік ідэі калектывісцкага анархізму (анарха-калектывізму).
Бакунін вырас у Прамухіна, радавым маёнтку Цьвярской губэрні. З 1840 году вучыўся ў Маскве, потым у Бэрліне, спадзяючыся паступіць у акадэмію. Пазьней ў Парыжы ён пазнаёміўся з Карлам Марксам і П’ерам-Жазэфам Прудонам, якія зрабілі на яго моцны ўплыў. Усё большы радыкалізм Бакуніна спыніў надзеі на прафэсарскую кар’еру. 29 лістапада 1847 году Бакунін прамовіў гаворку на бяседзе, уладкаванай у гонар удзельнікаў паўстаньня супраць расейскай імпэрыі на «новадалучаных» землях Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, і неўзабаве па вымозе расейскага амбасадара ў Францыі Бакунін быў высланы з Парыжу. У 1849 годзе ён быў арыштаваны ў Дрэздэне за ўдзел у чэшскім паўстаньні 1848 году і дэпартаваны ў Расею, дзе быў складзены спачатку ў Санкт-Пецярбург, потым у Шлісэльбурскую фартэцыю (фартэцыю Арэшак) з 1854 году і, нарэшце, сасланы ў Сыбір у 1857 годзе. Ён уцёк празь Японію ў ЗША, а потым у Лёндан, дзе разам з Аляксандрам Герцэнам працаваў над часопісам «Звон». У 1863 годзе Бакунін зьехаў, каб далучыцца да паўстаньня Кастуся Каліноўскага, але яму не атрымалася яго дасягнуць і замест гэтага ён прабавіў час у Швайцарыі і Італіі.
У 1868 годзе Бакунін уступіў у Міжнародную асацыяцыю працоўных (Першы Інтэнрацыянал), узначаліўшы анархісцкую фракцыю, якая хутка набрала абароты. На Гаагскім кангрэсе 1872 году дамінавала змаганьне паміж Бакуніным і Марксам, які быў ключавой фігурай у Генэральнай радзе Інтэрнацыянала і выступаў за выкарыстаньне дзяржавы для ўсталяваньня сацыялізму. Зь іншага боку, Бакунін і анархічная фракцыя выступалі за замену дзяржавы фэдэрацыямі самакіраваных працоўных месцаў і грамадаў. Бакунін ня змог зьвязацца зь Нідэрляндамі, і анархістычая фракцыя прайграла дэбаты ў яго нябытнасьць. Бакунін быў выняты зь Інтэрнацыяналу за падтрымку, на думку Маркса, сакрэтнай арганізацыі ўнутры Інтэрнацыянала і таму заснаваў Антыаўтарытарны Інтэрнацыянал у 1872 годзе. З 1870 году да сваёй сьмерці ў 1876 годзе Бакунін пісаў свае працы, такія як «Дзяржаўнасць і анархія» і «Бог і дзяржава», але ён працягваў прымаць наўпросты ўдзел у эўрапэйскіх працоўных і сялянскіх рухах. У 1870 годзе ён браў удзел у паўстаньні ў Ліёне. Бакунін імкнуўся ўзяць удзел у паўстаньні анархістаў у Балёньні, але пагаршэньне здароўя прымусіла яго вярнуцца ў Швайцарыю.
Бакунін запомніўся як буйная фігура ў гісторыі анархізму, супэрнік марксізму, асабліва дыктатуры пралетарыяту, і за яго прадказаньні, што марксісцкія рэжымы будуць аднапартыйнымі дыктатурамі над пралетарыятам, а не пралетарыятам. Яго кніга «Бог і дзяржава» была шырока перакладзена і дагэтуль друкуецца. Бакунін працягвае ўплываць на анархістаў, такіх як Ноам Чомскі [3].
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Русские писатели 1800—1917: Биографический словарь (русский) / пад рэд. P. Nikolayev — М.: Вялікая расейская энцыкляпэдыя, 1989. — Т. 1. — С. 142—144. — 672 с.
- ^ а б в Краткая литературная энциклопедия (рас.) — Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
- ^ Chomsky, Noam (1970). For Reasons of State. New York: Pantheon Books. (See especially title page and "Notes on Anarchism".)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міхаіл Бакунін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў