Міхал Піюс Ромэр
Міхал Ромэр | |
Міхал Піюс Ромэр | |
Род дзейнасьці | навуковец, грамадзка-палітычны дзяяч; адзін з ідэолягаў краёўцаў |
---|---|
Дата нараджэньня | 7 траўня 1880 |
Месца нараджэньня | Багдонішкі, Новааляксандраўскі павет, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 22 лютага 1945 |
Месца сьмерці | Вільня, Летувіская ССР, СССР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | юрыст, судзьдзя, прафэсар унівэрсытэту, адвакат, палітык, публіцыст |
Навуковая сфэра | палітыка[1], права[1] і публіцыстыка[1] |
Месца працы | |
Бацька | Міхал Казімір Ромер[d] |
Маці | Канстанцыя з Тукалаў[d] |
Узнагароды | |
Міхал Піюс Ромэр (польск. Michał Römer, лет. Mykolas Romeris; 7 траўня 1880, в. Багдонішкі, Новааляксандраўскі павет, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Панявескі павет, Летува — 22 лютага 1945) — грамадзка-палітычны дзяяч; адзін з галоўных ідэолягаў лібэральна-дэмакратычнага крыла краёўцаў, летувіскі навуковец.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Ромэраў. Навучаўся ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве (1901—1902 гады), Парыскай школе палітычных навук (1902—1905 гады).
У 1911—1915 гадох супрацаваў зь беларускай газэтай «Наша Ніва», сябар рэдакцыі віленскай газэты «Kurier Krajowy» (1913 год). Узначальваў віленскую масонскую ложу «Літва», сябрамі якой былі Антон Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі. Станоўча ацэньваў грамадзка-палітычнае й культурнае адраджэньне беларусаў, абараняў беларускі рух ад нападак польскіх і расейскіх шавіністычных колаў. У 1913—1915 гадох распрацаваў канцэпцыю новае Рэчы Паспалітай у выглядзе канфэдэрацыі Польшчы й «гістарычнае Літвы» як самастойных і дэмакратычных дзяржаваў. Дзеля разьвязаньня гэтае задачы ў 1915 годзе далучыўся да легіёнаў Юзэфа Пілсудзкага.
У 1919 годзе на даручэньне Пілсудзкага вёў у Коўне перамовы зь летувіскім кіраўніцтвам пра стварэньне канфэдэрацыі, але летувіскі бок не прыняў гэтай прапановы. У 1920 годзе асудзіў захоп Вільні войскамі генэрала Л. Жалігоўскага і ў знак пратэсту пераехаў у Летуву. Прафэсар права (1922 год) і рэктар Ковенскага (1927—1928, 1933—1939 гады), прафэсар Віленскага (1940—1945 гады) унівэрсытэтаў. У час нямецкае акупацыі арганізоваў у Вільні таемнае навучаньне, падтрымліваў сувязь з рухам Супраціву.
Летувізацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У рэчышчы палітыкі леттувізацыі з спасылкай на летувіскае выданьне «Lietuvis» за 1907 год сьцьвярджаў, нібы апошні афіцыйны дакумэнт па-летувіску склалі ў Белай Царкве ваявода кіеўскі Адам Кісель, ваявода смаленскі Юры Глябовіч, стольнік Вінцэнт Гасеўскі і падсудак браслаўскі Міхал Касакоўскі[a]. Абсурднасьць гэтага сьцьверджаньня паказаў яшчэ ў 1912 годзе гісторык Лявон Васілеўскі[3]. На пашыраную ўжо ў тыя часы «манію» ўглядаць у кожным літоўскім паводле назвы мовы гістарычным дакумэнце жамойцкую мову зьвяртаў ўвагу ў 1918 годзе гісторык літаратуры і мовазнаўца Аляксандар Брукнэр («…сёньняшні літваман гатовы падумаць, што тое пра яго жамойцкую гаворку мова; нават… у „літоўскім“ лісьце русіна Кісяля ўгледзелі помнік жамойцкай мовы»)[4].
Разам з тым, на сваёй мапе 1908 году прызнаў той факт, што Вільня і Трокі з ваколіцамі не ўваходзілі ў летувіскамоўны арэал[5].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Römer M. Litwa. Studium odrodzenia narodu litewskiego. — Lwów, 1908.
- Тое ж па-летувіску: Lietuva. Studija apie lietuvių tautos atgimimą. ISBN 9955-601-94-9.
- Konstitucinės ir teismo teisės pasieniuose. ISBN 9986-9004-1-7.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2004 годзе Летувіскаму ўнівэрсытэту права ў Вільні надалі імя Міхала Ромэра.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гэты «ліст на літоўскай мове» ўпамінаецца ў працы польскага гісторыка XVII ст. Лаўрына Яна Рудаўскага(pl): лац. «Quibus enim rationibus persuaderent surenti multitudini, se legatos et commissarios esse, quos ubique iuris gentium praerogatiua securos reddit, communicatis itaque in unum confiliis, in quo tunc rerum et fortunae articulo versarentur, Ianussio duci Radiuilio Lituana lingua secretis literis scripserunt»[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Historiarum Poloniae ab excessu Vladislai iv ad pacem Olivensem vsque libri ix, seu, Annales regnante Ioanne Casimiro Poloniarum. — Varsaviae et Lipsiae, 1755. P. 85.
- ^ Wasilewski L. Litwa i Białoruś: przeszłość — teraźniejszość — tendnecje rozwojowe. — Kraków, 1912. S. 157.
- ^ Brückner A. Z niwy białoruskiej. — Kraków, 1918. S. 4—5.
- ^ Römer M. Litwa: Studyum o odrodzeniu narodu litewskiego. — Lwów: Poskie towarzystwo nakładowe, 1908.