Перайсьці да зьместу

Мэхмэд II Заваёўнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэхмэд II Заваёўнік
султан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 сакавіка 1432,
Памёр 3 траўня 1481[1] (49 гадоў),
Пахаваны
Нашчадкі Баязід II[d], Джэм[d], Гэўхэрхан Хатун[d] і Шэхзадэ Мустафа[d]
Дынастыя дынастыя Асманаў[d]
Сужэнец Эмінэ Гюлбахар Хатун[d], Гюлшах Хатун[d], Сыці Мюкрымэ Хатун[d], Чычэк Хатун[d] і Алена Палеалёгіна[d]
Бацька Мурад II
Маці Хюма Хатун[d]
Подпіс Выява аўтографу

Мэхмэд II Заваёўнік (30 сакавіка 14323 траўня 1481), султан Асманскай імпэрыі (1451-1481).

У самым пачатку свайго кіраваньня, дзеля не ўзьнікненьня прэтэнзіяў на імпэратарскі сталец, зьдзейсніў забойства свайго брата, чым паклаў традыцыю братазабойства ў валадарскай сям'і (амаль кожны наступны султан зьдзяйсняў забойства брата). Падчас яго кіраваньня Асманская імпэрыя значна павялічыла свае памеры. Вялікім дасягненьнем султана зьяўляецца захоп Канстантынопаля, які паслужыў сканчэньнем існаваньня такой дзяржавы, як Бізантыйская імпэрыя. Адразу пасьля захопу горада пачалося будаўніцтва магутнай крэпасьці на Басфоры. Канстантынопаль стаў сталіцай Асманскай імпэрыі.

У 1458-1459 гадах Сэрбія канчаткова патрапіла пад уладу Асманіі. У 1460 паў Марэйскі дэспанат, а 1461 асманы здабылі Трапэзунд і Амасэю. У 1463-1464 была захоплена Босьнія. У 1463 Мэхмэд II пачаў вайну з Вэнэцыяй. Асноўнай арэнай вайны стала Эгейскае мора.

Пачынаючы з 1470-х султан вядзе войны з вугорцамі і аўстрыйцамі, падпарадкоўвае крымскіх татараў. У 1479 флёт Асманская імпэрыі займае шэраг выспаў Іанічнага мора і некаторыя тэрыторыі Паўднёвай Італіі.

Памёр Мэхмэд II 3 траўня 1481 ад падагры. Пахаваны ў Канстантынопалі.

  1. ^ а б в Mehmed (Mehmed II. Fatih) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэхмэд II Заваёўніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў