Перайсьці да зьместу

Мэка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэка
Мэка
Краіна: Саудаўская Арабія
Правінцыя: Мэка
Кіраўнік: Халід ібн Фэйсал эль Сауд[d]
Плошча: 850 км²
Вышыня: 277 м н. у. м.
Насельніцтва (2007)
колькасьць: 1 700 000 чал.
шчыльнасьць: 2000 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 1
Геаграфічныя каардынаты: 21°25′21″ пн. ш. 39°49′34″ у. д. / 21.4225° пн. ш. 39.82611° у. д. / 21.4225; 39.82611Каардынаты: 21°25′21″ пн. ш. 39°49′34″ у. д. / 21.4225° пн. ш. 39.82611° у. д. / 21.4225; 39.82611
Мэка на мапе Саудаўскай Арабіі
Мэка
Мэка
Мэка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
holymakkah.gov.sa

Мэ́ка (па-арабску: مكة‎, мянушка: Umm Al Qura — «Маці ўсіх вёсак») — адзін з самых вялікіх гарадоў Саудаўскай Арабіі, сьвяты горад ісламу. Знаходзіцца ў падножжа горнага масіву Джабар аль-Карнайт у вузкай даліне Абрахама, за 100 км ад Чырвонага мора. Насельніцтва налічвае каля 1,7 млн чалавек.

Мэка зьяўляецца цэнтрам ісламу, і самым сьвятым горадам для мусульманаў, уваход у горад прадстаўнікам іншых рэлігіяў забаронены. Згодна з уяўленьнямі мусульманаў у Мэцы нарадзіўся прарок Мухамад (у 571 годзе), а таксама месца артыманьня мэцкіх сураў Карану. Пасьля вяртаньня прарока Мухамада з Мэдыны ў Мэку ў 630 годзе горад зьяўляецца мэтай паломніцтва ўсіх мусульманаў. Пасьля ўсталяваньня ў горадзе ўлады дынастыі Аліядаў у 960 годзе, яны атрымалі тытул шарыфаў. Шарыфы Мэкі захоўвалі незалежнасьць ад халіфата, якую змаглі захаваць нават пасьля далучэньня Мэкі ў склад Асманскай імпэрыі ў 1517 годзе. З 1924 году Мэка належыць Саудаўскай Арабіі.

Самым вядомым месцам гораду зьяўляецца квадратны будынак назначаны прарокам Мухамадам — Кааба. Вакол яго пабудаваны мячэт Аль-Харам, у якім адначасова могуць памясьціцца 300 тыс. вернікаў. Гэта самае сьвятое месца для мусульманаў. У паўднёва-ўсходнім куце Каабы знаходзіцца чорны камень (al-hadżar al-aswad), які зьяўляецца мэтай хаджа — паломніцтва мільёнаў мусульманаў. Чорны камень — гэта мэтэарыт, які, як мяркуюць мусульмане, даслаў ім Алаг. Упершыню горад узгадваецца як Макараба, які, да зьяўленьня ісламу меў значную ролю ў гандлі паміж краінамі Блізкага Ўсходу і Міжземнамор’ем, зьяўляўся рэлігійным цэнтам паганскіх плямёнаў Арабійскага паўвострава.

Выява Мэкі, зробленая турэцкім мастаком у 1787 годзе

Ісламская традыцыя адносіць заснаваньне Мэкі да часоў нашчадкаў Ізмаіла. Пталемэй, магчыма, назваў горад «Макараба», аднак гэтае атасаямленьне зьяўляецца спрэчным[1]. Археалёгіі ня выявілі ніякіх надпісаў альбо згадак пра Мэку гэтага часу, хоць іншыя гарады й царствы ў гэтым рэгіёне былі добра задакумэнтаваны ў гістарычных запісах. Прыкладна ў V стагодзьдзі нашай эры, Кааба была месцам пакланеньня баствам паганскіх плямёнаў Арабіі. Найбольш важным паганскім бажаством Мэкі быў Хубал, месцам да ўзданьня пашанаў якому была Кааба[2][3]. Ён заставаўся ў пашане да VII стагодзьдзя нашай эры.

У V стагодзьдзі, курайшыты узялі пад свой кантроль Мэку й сталі кваліфікаванымі купцамі й гандлярамі. У VII стагодзьдзі яны далучыліся да прыбытковага гандлю спэцыямі, а таксама, стваралі новыя гандлёвыя маршруты, каб адвесьці шляхі ў бок ад месцаў бітваў і небясьпечных марскіх маршрутаў у больш бясьпечныя сухапутныя маршруты. У гэтыя часы Бізантыйская імпэрыя амаль страціла кантроль над Чырвоным морам і ў гэтым рэгіёне квітнела пірацтва. Іншы маршрут, які пралягаў праз Пэрсыдзкі заліў праз рэкі Тыгр і Эўфрат, таксама быў пад пагрозай з боку імпэрыі Сасанідаў, а таксама быў небясьпечны з-за рымска-пэрсыдзкіх войнаў. Вядомасьць Мэкі як гандлёвага цэнтра ўсё ж перасягнула горады Пэтра й Пальміра[4][5]. Сасаніды, аднак, не заўсёды ўяўлялі пагрозу для Мэкі, бо ў 575 годзе н. э. яны абаранілі арабскі горад ад нашэсьця Каралеўства Аксум, на чале зь ейным хрысьціянскім лідэрам Абрагамам. Плямёны Паўднёвай Арабіі запыталіся на дапамогу ў пэрсыдзкага цара Хасрова I, які адгукнуўся й зьяўвіўся ў Арабіі разам з войскам і флётам. Гэтае ўмяшаньне прадухіліла распаўсюджваньне хрысьціянства ў Арабію, дзе ў Мэкі таго часу жыў шасьцігадовы хлопчык з племяні курайшытаў і які ў будучыні стаў прарокам Мухамадам[6].

Да сярэдзіны VI стагодзьдзя існавалі тры асноўныя паселішчы ў Паўночнай Арабіі, якія месьціліся ўздоўж паўднёва-заходняга ўзьбярэжжа ля Чырвонага мора, у той час як на ўсходзе ляжала вялікая пустэльня. Гэты раён, вядомы як Хіджаз, маў тры населеныя пункты, якія паўсталі вакол аазісаў, дзе вада была даступная да выкарыстаньня. У цэнтры Хіджазу месьціўся горад Ясрыб, які пазьней быў перайменаваны ў Мэдыну, што ў перакладзе з арабскай мовы азначае горад прарока. За 400 км на поўдзень ад Ясрыба месьціўся горны горад Таіф, на паўночны захад ад якога месьцілася Мэка. Нягледзячы на тое, што тэрыторыя вакол Мэкі была цалкам бясплоднай, ён быў самым багатым з трох населеных пунктаў, дзякуючы вялікіх запасаў вады й вядомых калодзежаў Замзам Ну й прыбытковаму становішчу на скрыжаваньні найважнейшых караванных шляхоў[7].

Суровыя умовы й рэльеф Арабійскага паўвострава азначалі амаль сталы стан канфлікту паміж мясцовымі плямёнамі, але адзін раз у год яны абвяшчалі перамір’е й сыходзіліся ў Мэку ў штогадовае паломніцтва. Да VII стагодзьдзя, гэтая паездка была заклікана паводле рэлігійных меркаваньняў арабаў-паганцаў, каб аддаць належнае іхняй сьвятыні й выпіць вады з Замзам Ну. Тым ня менш, тут таксама кожны год праходзілі мэканскія кірмашы. Гэтыя штогадовыя мерапрыемствы далі плямёнам пачуцьцё агульнай ідэнтычнасьці й зрабілі Мэку важным месцам для паўвострава[8].

Караваны вярблюдаў, як кажуць, упершыню былі выкарыстаны прадзедам Мухамада, сталіся важнай часткай ажыўленай эканомікі Мэкі. Паміж мэкскімі купцамі й мясцовымі качавымі плямёнамі былі складзены дамовы, паводле якіх гэтыя плямёны, дастаўлялі тавары, як то скура, хатнія жывёлы й мэталы, якія здабываліся ў мясцовых гарах, у Мэку, адкуль потым везьліся на караванах у гарады Сырыі й Іраку[9]. Таксама існуюць гістарычныя пацьвержаньні, што праз Мэку праходзілі тавары зь іншых кантынэнтаў, як то тавары з Афрыкі й Далёкага Ўсходу, якія праходзілі праз горад у Сырыю, у тым ліку спэцыі, скуры, лекі, тканіны й рабы, у той час як у горад везьліся грошы, зброя, крупы й віна, якія, у сваю чаргу, былі распаўсюджаныя па ўсёй Арабіі. Мэканцы падпісвалі дамовы зь бізантыйцамі й бэдуінамі, дзе стварэньня бясьпечных праходаў для караванаў, даючы апошнім ваду й пашы для жывёлы. Мэка сталася цэнтрам вольнай канфэдэрацыі арабскіх плямёнаў, у якую ўвайшлі нават племя Бану Тамім.

Мухамад і заваёва Мэкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гара Джэбэль аль-Нур, дзе згодна з традыцыяй Мухамад атрымаў першае паведамленьне ад Бога

Мухамад нарадзіўся ў Мэкі ў 570 годзе, і, такім чынам іслам быў непарыўна зьвязаны з горадам з гэтага часу. Ён нарадзіўся ў нязначнай сям’і Хашымітаў, якая паходзіла з племяні курайшытаў. Менавіта ў Мэкі, у пячоры горы Хіра ў раёне Джэбэль-аль-Нур, згодна зь ісламскай традыцыяй, Мухамад пачаў атрымліваць боскія адкрыцьці праз арханёла Гаўрыіла ў 610 годзе, і пачаў прапаведаваць сваю форму аўраамічнага монатэізму супраць мэканскага паганства. Вытрымаўшы перасьлед з боку паганскіх плямёнаў на працягу 13 гадоў, Мухамад эміграваў у 622 годзе са сваімі спадарожнікамі ў Ясрыб, які пазьней юыў названы Мэдынай. Канфлікт паміж курайшытамі й мусульманаў, аднак, працягваўся: двойчы мусульмане атрымалі перамогу ў бітве пры Бадры, у той час як бітва пры Ўхудзе скончылася нявырашана. У цэлым, аднак, мэканскія намаганьні, накіраваныя на зьнішчэньне ісламу, не былі ўдалымі й у канчатковым рахунку апынуліся беспасьпяховымі. Падчас бітвы ля рова ў 627 годзе аб’яднаныя войскі Арабіі ня здолілі нанесьці паразу сілам Мухамада[10].

У 628 годзе Мухамад і ягоныя пасьлядоўнікі ішлі ў Мэку, спрабуючы ўвайсьці ў горад для зьдзяйсьненьня паломніцтва. Замест гэтага, аднак, яны былі заблякаваныя курайшытамі, пасьля чаго й мусульмане, і мэканцы склалі дамову, паводле якой курайшыты абяцалі спыніць барацьбу супраць мусульманаў, і паабяцалі, што мусульмане будуць дапушчаныя ў горад, каб зьдзяйсьняць паломніцтва на наступны год. Праз два гады, курайшыты парушылі перамір’е, забіўшы групу мусульманаў і іхных хаўрусьнікаў. У адказ на гэта Мухамад і 10 тысяч ягоных прыхільнікаў выйшлі да Мэкі. Аднак, замест таго каб працягваць барацьбу, жыхары Мэкі здаліся Мухамаду, які абвесьціў мір і дараваў жыхарам іхны ўчынак. Аднак паганскія вобразы быў разбураны Мухамадам і ягоныя пасьлядоўнікаў узяліся за ісламізацыю гораду. Мухамад аб’явіў Мэку сьвятым месцам ісламу, зрабіўшы яго цэнтрам паломніцтва мусульманаў і як адзін зь пяці слупоў веры. Ён таксама заявіў, што немусульманам ня будзе дазволена знаходзіцца ў горадзе, каб абараніць яго ад уплыву шматбожжа й падобных практык. Затым Мухамад вярнуўся ў Мэдыну, пасьля прызначэньня Акіба ібн Усаіда на пасаду губэрнатара гораду.

Мухамад памёр у 632 годзе, але з пачуцьцём яднаньня ісламскай нацыі. Іслам пачаў хуткае пашырэньне, і на працягу наступных некалькіх соцень гадоў распасьцёрся ад Паўночнай Афрыкі й у Азіі да некаторых частках Эўропы. У той час як іслам працягваў пашырацца, Мэка пачалапрыцягваць пілігрымаў ня толькі з Арабіі, але й зь іншых месцаў мусульманскага сьвету й за ягонымі межамі, бо кожны год шмат хто зь вернікаў выконвалі хадж. Мэка таксама прыцягвала шмат навукоўцаў, а таксама набожных мусульманаў, якія жадалі жыць каля Каабы.

Сярэднявечча й Новы час

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першая Саудаўская дзяржава

Мэка ніколі не была сталіцай якіх-небудзь ісламскіх дзяржаваў, але мусульманскія кіраўнікі рабілі значны ўнёсак у ягонае ўтрыманьне. У часы панаваньня Ўмара й Усмана ібн Афана ў XVII стагодзьдзі за праблемаў з частымі паводкамі ў горадзе халіфы заклікалі хрысьціянскіх інжынэраў, якія стварылі сыстэму загародаў у нізінных кварталах і пабудавалі дамбы й насыпы для абароны вобласьці вакол Каабы[4].

Пасьля пераезду Мухамада ў Мэдыну палітычны цэнтар перамясьціўся з Мэкі, і гэтае становішча яшчэ больш пагоршылася калі Алі, чацьвёрты халіф, перамясьціў сталіцу ў Куфу. Пасьля стварэньня Халіфату Абасыдаў сталіца была перанесена ў Багдад, які месьціцца ў сучасным Іраку. Багдад заставаўся цэнтрам ісламскай імпэрыі амаль 500 гадоў. Мэка ізноў увайшла ў ісламскую палітычную гісторыю, калі горад кантраляваўся Абдам Алаг ібн аль-Зубайрам, які стаяў у апазыцыі да амэядзкіх халіфаў, і зноўку, калі халіф Язід I аблажыў горад у 683 годзе[11]. На працягу некаторага часу пасьля гэтых падзей горад не гуляў значнай палітычнай ролі, бо мясцовыя ўлады даволі добра ставіліся да хашыміцкіх шарыфаў.

У 930 годзе Мэка была атакавана й разрабавана карматамі, ісмаілітамі на чале з Абу-Тахірам аль-Джанабі, якія дзейнічалі ў цэнтральнай і ўсходняй Арабіі[12]. У 1349 годзе эпідэмія чорнай сьмерці распачалася ў Мэкі[13]. У 1517 годзе шарыф Мухамад бэн Баракат прызнаў вяршэнства асманскага султана, але захаваў вялікую ступень мясцовай аўтаноміі[14]. У 1803 годзе горад быў захоплены войскамі Першай Саудаўская дзяржавы[15], якая кантралявала горад да 1813 году. Гэтая падзея была цяжкім ударам па прэстыжу Асманскай імпэрыі, якая панавала над сьвятым горадам з 1517 году. Асманамі была пастаўлена задача вяртаньня Мэкі назад пад кантроль Асманскай імпэрыі, што пасьпяхова было зроблена намеснікам Эгіпта Мухамадам Алі-пашой у 1813 годзе.

У 1818 годзе пасьлядоўнікі школы салафітаў зноў узялі кантроль над горадам, а празь нейкі час атрымалі паразу, але некаторыя чальцы з клана аль-Саудыдаў здолелі выратавацца й заснавалі пазьней Другую Саудаўскую дзяржаву, якая існавала да 1891 году. Мэка рэгулярна пакутвала ад эпідэміяў халеры[16]. 27 эпідэміяў было зафіксавана падчас паломніцтва з 1831 па 1930 гады. Больш за 20 тысяч пілігрымаў памерлі ад халеры ў хаджы 1907—1908 гадоў[17].

Паўстаньне шарыфа

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэка ў 1910 годзе

Падчас Першай сусьветнай вайны Асманская імпэрыя знаходзілася ў стане вайны зь Вялікабрытаніяй і ейнымі хаўрусьнікамі, маючы на сваім баку Нямеччыну. Турэччына пасьпяхова адбіла напад на Стамбул падчас зьдзяйсьненьня кампаніі Галіполі й на Багдад падчас аблогі эль-Кута. Аднак брытанскі агент Томас Эдўард Лоўрэнз увайшоў у змову з асманскім губэрнатарам Саідам Хусэйнам бін Алі шарыфам Мэкі. Хусэйн ібн Алі падняў паўстаньне супраць Асманскай імпэрыі й захапіў горад пасьля бітвы за Мэку ў 1916 годзе. Паўстаньне шарыфа апынуўся паваротным пунктам вайны на Усходнім фронце. Шарыф Хусэйн абвесьціў новую дзяржаву, Каралеўства Хіджаз, і абвесьціў Мэку ў якасьці сталіцы новага царства.

У складзе Саудаўскай Арабіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля бітвы за Мэку ў 1924 годзе шарыф гораду быў скінуты сям’ёй Саудыдаў, і Мэка была ўключана ў склад Саудаўскай Арабіі[18]. У адпаведнасьці з законамі новай краіны вялікая частка гістарычнага гораду была разбурана ў выніку будаўнічых праграмаў.

20 лістапада 1979 году дзьве сотні ўзброеных ісламісцкіх дысыдэнтаў на чале з саудаўскім прапаведнікам Джугайманам аль-Атэйбі захапілі мячэт. Яны сьцьвярджалі, што саудаўская каралеўская сям’я ўжо не ўяўляе сабой чысты іслам, і што Масджыд аль-Харам і Кааба, павінны быць кіраванымі тымі, хто прытрымліваецца праўдзівай веры. Паўстанцы захапілі некалькі дзясяткаў тысячаў паломнікаў у якасьці закладнікаў і забарыкадаваліся ў мячэце. Аблога доўжылася два тыдні й у выніку апэрацыі спэцназа загінула некалькі сотняў чалавек і быў зроблены значны ўрон для збудаваньня. Пакістанскія сілы праводзілі фінальны штурм, аднак выбарам зброі, лягістыкай і плянаваньнем апэрацыі займаліся элітныя францускія падразьдзяленьні[19].

Мэка знаходзіцца на вышыні 280 м над узроўнем мора й прыблізна за 80 км ад унутранага Чырвонага мора. Цэнтральная Мэка месьціцца ў калідоры паміж гор, які часьцяком называюць «дуплом Мэкі». Вобласьць зьмяшчае даліну эль-Танэм, даліна Бака й даліну Абкар. Гэтая горная структура разьмяшчэньня вызначыла напрамак сучаснага пашырэньня гораду. Гарадзкі цэнтар у раёне Масджыд аль-Харам мае вышыню меншую за астатнюю частку гораду. Тэрыторыя вакол мячэта ўключае ў сябе стары горад, і калісьці тут існавалі сотні дамоў, якія ў цяперашні час заменены шырокімі праспэктамі й гарадзкімі плошчамі. Традыцыйныя дамы пабудаваны з мясцовай горнай пароды. Агульная плошча Мэкі на сёньняшні дзень складае больш за 1200 км²[20].

Мэка мае засушлівы клімат. У адрозьненьне ад іншых гарадоў Саудаўскай Арабіі ён захоўвае цёплую тэмпэратуру ў зімовы пэрыяд, якая вагаецца ад 20 °C апоўначы да 35 °C у другой палове дня. Летнія тэмпэратуры лічацца надзвычай гарачымі й складаюць 50 °C апоўдні, зьніжаючыся да 30 °C у вячэрні час. Дождж звычайна назіраецца ў горадзе ў невялікіх колькасьцях у пэрыяд зь лістапада па студзень.

 Кліматычныя зьвесткі для Мэкі 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 37,0 38,3 42,0 44,7 49,4 49,8 50,1 49,6 49,4 46,8 40,8 37,8 50,1
Сярэдні максымум t, °C 30,2 31,4 34,6 38,5 41,9 43,7 42,8 42,7 42,7 39,9 35,0 31,8 37,93
Сярэдняя t, °C 23,9 24,5 27,2 30,8 34,3 35,7 35,8 35,6 35,0 32,1 28,3 25,5 30,73
Сярэдні мінімум t, °C 18,6 18,9 21,0 24,3 27,5 28,3 29,0 29,3 28,8 25,8 22,9 20,2 24,55
Абсалютны мінімум t, °C 11,0 12,0 13,0 15,6 20,3 22,0 23,4 24,0 22,0 18,0 16,4 12,4 11,0
Норма ападкаў, мм 20,6 1,4 6,2 11,6 0,6 0,0 1,5 5,6 5,3 14,2 21,7 21,4 110,1
Вільготнасьць, % 58 54 48 43 36 33 34 39 45 50 58 59 46,4
Крыніца: Weather averages for Mecca
  1. ^ P. Crone, «Meccan Trade and the Rise of Islam», p134-135.
  2. ^ Hawting, G. R. (1980). «The Disappearance and Rediscovery of Zamzam and the „Well of the Ka’ba“». Bulletin of the School of Oriental and African Studies, University of London 43 (1): 44-54. JSTOR 616125. p. 44
  3. ^ «What life was like in the lands of the prophet: Islamic world», AD 570—1405. Time-Life Books. p. 20. ISBN 0-7835-5465-6
  4. ^ а б «Makka — The pre-Islamic and early Islamic periods», Encyclopaedia of Islam
  5. ^ Ira Marvin Lapidus (2002). «History of Islamic Socieities». Cambridge University Press. pp. 14. ISBN 978-0-521-77933-3.
  6. ^ S. Wise Bauer (2010). «The history of the medieval world: from the conversion of Constantine to the First Crusade». W. W. Norton & Company. pp. 243. ISBN 978-0-393-05975-5.
  7. ^ «What life was like in the lands of the prophet: Islamic world», AD 570—1405. Time-Life Books. p. 32. ISBN 0-7835-5465-6.
  8. ^ Ira Marvin Lapidus (2002). «History of Islamic Socieities». Cambridge University Press. pp. 16-17. ISBN 978-0-521-77933-3.
  9. ^ «What life was like in the lands of the prophet: Islamic world», AD 570—1405. Time-Life Books. p. 17-18. ISBN 0-7835-5465-6.
  10. ^ Ira Marvin Lapidus (2002). «History of Islamic Socieities». Cambridge University Press. pp. 32. ISBN 978-0-521-77933-3.
  11. ^ Ummayads: The First Muslim Dynasty. Princeton.edu
  12. ^ «Mecca». Infoplease.com.
  13. ^ «The Islamic World to 1600: The Mongol Invasions (The Black Death)». Ucalgary.ca.
  14. ^ «Mecca — LoveToKnow 1911». 1911encyclopedia.org.
  15. ^ «The Saud Family and Wahhabi Islam». Library of Congress Country Studies.
  16. ^ «Asiatic Cholera Pandemic of 1826-37». UCLA School of Public Health.
  17. ^ Cholera (pathology). Britannica Online Encyclopedia.
  18. ^ «Mecca» at Encarta.
  19. ^ «The Siege of Mecca». Doubleday(US).
  20. ^ «Mecca Municipality». Holymakkah.gov.sa.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў