Перайсьці да зьместу

Умар ібн аль-Хатаб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Умар ібн аль-Хатаб
2-гі халіф
халіф
Папярэднік Абу Бакр
Наступнік Утман ібн Афан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 586589, Мэка
Памёр 3 лістапада 644, Мэдына
Сужэнец Ум Культум бінт Алі[d], Атыка бінт Заід[d], Ум Культум бінт Асым[d], Umm Kulthum bint Jarwal[d], Qurayba bint Abi Umayya[d] і Zaynab bint Madhun[d]
Бацька Хатаб ібн Нуфаі

Умар ібн аль-Хатаб з дома Адыеў (па-арабску: عمر ابن الخطاب‎; `Umar ibn al-Khattāb; паміж 586 і 589, Мэка — 3 лістапада 644, Мэдына) — другі мусульманскі прававерны халіф. Быў стваральнікам арабскай імпэрыі. За час яго праўленьня арабы заваявалі Палестыну, Сырыю, Міжрэчча, Заходні Іран, Эгіпет. Пад уладай Умару халіфат пашырыўся зь беспрэцэдэнтнай хуткасьцю, то бок Сасанідзкая імпэрыя была заваяваная за два гады, а тэрыторыя Біхайнтыйскае імпэрыі страціла дзьве траціны сваёй тэрыторыі на карысьць арабаў[2].

Усталяваў законы, якія забясьпечылі адносна малалікім заваёўнікам асаблівы статус, заклаў асноўныя прынцыпы мусульманскага права, увёў ісламскі каляндар (637 год). Спачатку (да 6-га году ад гіджры) быў заўзятым ворагам ісламу. Потым, блізка 615 ці 616 году, паверыў у прарока пасьля чытаньня Карану, што яму дала ягоная сястра, і стаў ягоным руплівым і дзейным памагатым, магчыма нават кіраўніком. Некаторыя эўрапейскія гісторыкі сьцьвярджаюць, што сапраўдным заснавальнікам ісламу варта лічыць менавіта Ўмара, а не Мухамада. Калі Мухамад памёр і ісламу пагражала згуба, Умар дамогся, каб халіфам быў абраны не мэдынец Асман і не слабахарактарны зяць прарока Алі ібн Абу Таліб, а разумны Абу Бакр. Апошні, паміраючы, узяў з таварышчаў клятву, што ягоным пераемнікам будзе Ўмар, хоць гэта было парушэньнем правоў Алі. Умар ібн аль-Хатаб быў забіты, у сваёй сталіцы Мэдыне, пэрсам Пірузам Нагавандзі (хрысьціянскім рабом), за незадавальненьне скаргі на куфскага намесьніка (644 год). Імя забойцы лічыцца сьвятым у шыітаў. Згодна з габрэйскай традыцыяй, Умар адмяніў хрысьціянскую забарону габрэям, а таксама дазволіў ім наведваць Ерусалім і маліцца[3].

  1. ^ а б Afsaruddin A. Umar I // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Hourani, Albert (1991). «A History of the Arab Peoples». Faber and Faber. — С. 23. — ISBN 978-0-674-39565-7.
  3. ^ Dubnow, Simon (1968). «History of the Jews: From the Roman Empire to the Early Medieval Period». 2. Cornwall Books. — С. 326. — ISBN 978-0-8453-6659-2.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]