Мэтэарыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Мэтэарыт — малое цела Сонечнай сыстэмы, якое трапіла на Зямлю зь міжплянэтнай прасторы, частка мэтэарытнага цела, якое не пасьпела згарэць у атмасфэры.

Масы мэтэарытаў — ад долі грама да дзясяткаў тон. Самы буйны мэтэарыт Гоба (маса каля 60 т) знойдзены на поўдні Афрыкі.

Адрозьніваюць мэтэрыты: каменныя (92% агульнай колькасьці), жалезныя (6%) і жалеза-каменныя (2%).

На Беларусі вядомыя 5 мэтэарытаў: Брагін, Грэск, Жмень, Забродзьдзе, Чорны Бор.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мэтэарытсховішча мультымэдыйных матэрыялаў