Пэтра
Пэтра | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
«Скарбніца» ў Пэтры | |
Краіна | Ярданія |
---|---|
Тып | культурны |
Крытэры | i, iii, iv |
ID | 326 |
Рэгіён[~ 2] | Арабскія краіны |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1985 (9) |
Пэ́тра (па-арабску: البتراء — Аль-Батра, па-старажытнагрэцку: Πέτρα — скала) — старажытны горад у паўднёвай Ярданіі, у мугафазе Маан. Славуты сваёй скальнай архітэктурай(en) і вадаправоднай сыстэмай. Часам Пэтру яшчэ называюць Ружовым горадам з-за колеру камянёў, зь якіх выразаныя ягоныя пабудовы.
Атаясамліваецца са сталіцай Ідумэі (Эдома); праўдападобней жа заснаваная ў 4 стагодзьдзі да н. э. як сталіца Набатэйскага царства[1]. Разьмешчаны на вышыні больш за 900 мэтраў над узроўнем мора й 660 мэтраў над навакольнай мясцовасьцю, далінай Аравы, у натуральна ўмацаванай даліне Вадзі Муса («Даліна Майсея»). Праход у даліну толькі празь цясьніны, разьмешчаныя на поўначы й на поўдні, тады як з усходу й захаду скалы строма абрываюцца, утвараючы натуральныя сьцены да 60 мэтраў у вышыню. Іншым буйным цэнтрам набатэйскай цывілізацыі была Хегра.
6 сьнежня 1985 улучаная ў сьпіс сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО, у 2007 годзе выбрана адным з новых цудаў сьвету. Зьяўляецца сымбалем Ярданіі і яе найбольш наведваным турыстычным аб’ектам[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Josh Seeger, Gus W. van Beek. Retrieving the Past: Essays on Archaeological Research and Methodology. — Eisenbrauns, 1996. — С. 56. — ISBN 978-1575060125
- ^ Petra (анг.) Major Attractions. The Jordan Tourism Board. Праверана 18 ліпеня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пэтра ў 3D
- ВікіВандроўка (анг.)