Перайсьці да зьместу

Лінц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лінц
ням. Linz
Лінц
Герб Лінц
Першыя згадкі: 799
Краіна: Аўстрыя
Зямля: Верхняя Аўстрыя
Кіраўнік: Кляўс Люгер[d][1]
Плошча: 196,048 км²
Вышыня: 270 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 200 839 чал.
шчыльнасьць: 1024,44 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 0732
Паштовыя індэксы: 4010, 402x, 4030, 404x
Нумарны знак: L
Геаграфічныя каардынаты: 48°18′21″ пн. ш. 14°17′11″ у. д. / 48.30583° пн. ш. 14.28639° у. д. / 48.30583; 14.28639Каардынаты: 48°18′21″ пн. ш. 14°17′11″ у. д. / 48.30583° пн. ш. 14.28639° у. д. / 48.30583; 14.28639
Лінц на мапе Аўстрыі
Лінц
Лінц
Лінц
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.linz.at

Лінц (па-нямецку: Linz) — горад у паўночна-ўсходняй Аўстрыі. Праз горад цячэ рака Дунай. Лінц зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам фэдэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя. Горад быў заснаваны старажытнымі рымлянамі пад назвай Лэнцыя (Lentia). У нашы дні Лінц зьяўляецца значным прамысловым, культурным, транспартным і турыстычным цэнтрам Аўстрыі. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 188 тыс. чалавек (зьяўляецца трэцім па велічыні горадам краіны). У Лінцы знаходзяцца 4 унівэрсытэты, 5 тэатраў, музэі, помнікі архітэктуры XIII—XIX стагодзьдзяў.

Клімат Лінцу ўмерана-кантынэнтальны, пераходны да кантынэнтальнага. Зіма адносна цёплая, самы халодны месяц — студзень. Лета — цёплае, самымі сьпякотнымі месяцамі зьяўляюцца ліпень і жнівень. Сярэдняя колькасьць ападкаў вагаецца ад 600 мм да 2000 мм штогод.

Горад быў заснаваны рымлянамі на месцы старажытнага кельцкага паселішча ў якасьці абароннага пункту на сваёй паўночнай мяжы ў 15 годзе да н. э. Пад назвай Лінц горад упершыню ўзгадваецца ў 799 годзе, у сувязі з будаўніцтвам царквы Сьвятога Мартына, якая захавалася да нашых дзён.

У Сярэднявеччы горад уваходзіў у склад Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі. Праз горад праходзілі гандлёвыя шляхі па Дунаі і з Польшчы і Чэхіі ў Паўднёвую Эўропу. У XV стагодзьдзі імпэратар Фрыдрых ІІІ перанёс сюды сваю сталіцу, а ў 1490 годзе абвясьціў Лінц сталіцай сваёй імпэрыі, але праз тры гады гэты статус быў страчаны. У 1497 годзе быў пабудаваны мост праз Дунай. З 1785 году Лінц стаў цэнтрам япіскапства.

У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя горад пераўтварыўся ў буйны прамысловы цэнтар, у якім асаблівае разьвіцьцё атрымала вытворчасьць сталі і хімічная прамысловасьць.

У Лінцы сваё дзяцінства правёў Адольф Гітлер. У гады Другой сусьветнай вайны недалёка ад Лінцу нацысты пабудавалі канцэнтрацыйны лягер Маўтгаўзэн які быў вызвалены ў 1945 годзе войскамі ЗША.

У горадзе базуецца футбольны клюб ЛАСК. Таксама ў Лінцы праводзіцца штогадовы чэмпіянат па тэнісе сярод жанчын.