Зажэвічы
Зажэвічы | |
трансьліт. Zaževіčy | |
Самая старая вуліца Зажэвічаў, цяпер Савецкая | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Салігорскі |
Сельсавет: | Зажэвіцкі |
Насельніцтва: | 645 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 174 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′20″ пн. ш. 27°38′36″ у. д. / 52.78889° пн. ш. 27.64333° у. д.Каардынаты: 52°47′20″ пн. ш. 27°38′36″ у. д. / 52.78889° пн. ш. 27.64333° у. д. |
± Зажэвічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Зажэ́вічы[1] — вёска ў Салігорскім раёне Менскай вобласьці, цэнтар сельсавету, калгасу «Перадавік», а пазьней сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Добрыца». Месьціцца за 8 км ад Салігорску і за 141 км ад Менску.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска вядомая з XVI ст. пад назвамі Зажэвічы (па-польску: Zażewiczy) або Зажэва (па-польску: Zażewo) на тэрыторыі Слуцкага княства. Паводле зьвестак на 1566 год падпарадкоўвалася двару Пагост. Паводле апісаньня Слуцкага княства 1600 году падначальвалася двару Мяцявічы.
У 1797 годзе Зажэвічы — прыватная ўласнасьць у Слуцкім павеце Менскай губэрні. Па стане на 1858 год вёска знаходзілася ў складзе фальварку Трасьцянец, што месьціўся за 5 км на поўдзень ля сучаснай вёскі Бярозаўка. Паводле адміністрацыйнага падзелу на 1870 год Зажэвічы зьяўляліся сельскай грамадой у Пагосцкай воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні. Зажоўская грамада адносілася таксама да прыхода Пагосцкай царквы, у якой хрысьціліся і вянчаліся зажоўцы, дзе захоўваліся мэтрычныя кнігі. Пад час наступу савецкай арміі ў 1944 годзе царква была зьнішчана і архівы згарэлі.
Пасьля вялікага пажару 1928 году, пад час якога згарэла адзіная і галоўная вуліца вёскі жыхары расьсяліліся па хутарох. Пачынаючы з 1938 году савецкай уладай пачалося гвалтоўнае зьбіраньне зажоўскіх хутароў назад у вёску. Прасьцейшым спосабам прымусу сялянаў перавозіць хаты назад у вёску было разбурэньне даху.
У 1931 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас «Перадавік», у якім былі два нацыяналізаваныя паветраныя млыны, працавала кузьня.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 61 двор, 225 жыхароў
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 114 двароў, 1107 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 171 двор, 1245 жыхароў; 1917 год — 187 двароў, 1346 жыхароў; 1941 год — 314 двароў, 1355 жыхароў; 1999 год — 760 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 340 двароў, 648 жыхароў; 2010 год — 645 жыхароў
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1861 годзе адкрылася школа граматы. На 1890 год у ёй навучаліся 30 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. У 1905 годзе для школы быў узьведзены новы будынак. На 1922 год у школе першай ступені вучылася ўжо 299 дзяцей.
Установы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сярэдняя школа-садок
- Крама
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленьне сувязі
-
Хата Навумчыка — самая старая ў вёсцы, пабудаваная ў канцы 1920-х гадоў
-
Памятная пліта
-
Першая мураваная прыватнаўласьніцкая хата ў Зажэвічах
-
Будынак Зажэвіцкага сельсавету
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 400
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Салігорскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 573 с. ISBN 985-6302-69-2.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зажэвічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў