Зажэвічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зажэвічы
трансьліт. Zaževіčy
Самая старая вуліца Зажэвічаў, цяпер Савецкая
Самая старая вуліца Зажэвічаў, цяпер Савецкая
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Салігорскі
Сельсавет: Зажэвіцкі
Насельніцтва: 645 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 174
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°47′20″ пн. ш. 27°38′36″ у. д. / 52.78889° пн. ш. 27.64333° у. д. / 52.78889; 27.64333Каардынаты: 52°47′20″ пн. ш. 27°38′36″ у. д. / 52.78889° пн. ш. 27.64333° у. д. / 52.78889; 27.64333
Зажэвічы на мапе Беларусі ±
Зажэвічы
Зажэвічы
Зажэвічы
Зажэвічы
Зажэвічы
Зажэвічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Зажэ́вічы[1] — вёска ў Салігорскім раёне Менскай вобласьці, цэнтар сельсавету, калгасу «Перадавік», а пазьней сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Добрыца». Месьціцца за 8 км ад Салігорску і за 141 км ад Менску.

Вёска на мапе Рыцы-Дзяноні 1772 году

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска вядомая з XVI ст. пад назвамі Зажэвічы (па-польску: Zażewiczy) або Зажэва (па-польску: Zażewo) на тэрыторыі Слуцкага княства. Паводле зьвестак на 1566 год падпарадкоўвалася двару Пагост. Паводле апісаньня Слуцкага княства 1600 году падначальвалася двару Мяцявічы.

У 1797 годзе Зажэвічы — прыватная ўласнасьць у Слуцкім павеце Менскай губэрні. Па стане на 1858 год вёска знаходзілася ў складзе фальварку Трасьцянец, што месьціўся за 5 км на поўдзень ля сучаснай вёскі Бярозаўка. Паводле адміністрацыйнага падзелу на 1870 год Зажэвічы зьяўляліся сельскай грамадой у Пагосцкай воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні. Зажоўская грамада адносілася таксама да прыхода Пагосцкай царквы, у якой хрысьціліся і вянчаліся зажоўцы, дзе захоўваліся мэтрычныя кнігі. Пад час наступу савецкай арміі ў 1944 годзе царква была зьнішчана і архівы згарэлі.

Пасьля вялікага пажару 1928 году, пад час якога згарэла адзіная і галоўная вуліца вёскі жыхары расьсяліліся па хутарох. Пачынаючы з 1938 году савецкай уладай пачалося гвалтоўнае зьбіраньне зажоўскіх хутароў назад у вёску. Прасьцейшым спосабам прымусу сялянаў перавозіць хаты назад у вёску было разбурэньне даху.

У 1931 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас «Перадавік», у якім былі два нацыяналізаваныя паветраныя млыны, працавала кузьня.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 61 двор, 225 жыхароў
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 114 двароў, 1107 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 171 двор, 1245 жыхароў; 1917 год — 187 двароў, 1346 жыхароў; 1941 год — 314 двароў, 1355 жыхароў; 1999 год — 760 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 340 двароў, 648 жыхароў; 2010 год — 645 жыхароў

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1861 годзе адкрылася школа граматы. На 1890 год у ёй навучаліся 30 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. У 1905 годзе для школы быў узьведзены новы будынак. На 1922 год у школе першай ступені вучылася ўжо 299 дзяцей.

Установы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сярэдняя школа-садок
  • Крама
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Аддзяленьне сувязі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 400

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Салігорскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 573 с. ISBN 985-6302-69-2.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зажэвічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў