Перайсьці да зьместу

Жытомір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жытомір
лац. Žytomir
укр. Житомир
Катэдральны касьцёл Сьвятой Сафіі
Катэдральны касьцёл Сьвятой Сафіі
Герб Жытоміру Сьцяг Жытоміру
Першыя згадкі: 884
Магдэбурскае права: 1444
Краіна: Украіна
Вобласьць: Жытомірская
Мэр: Сяргей Сухамлін[d][1]
Плошча: 65 км²
Вышыня: 221 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:  267 363 чал. (2017)[2]
шчыльнасьць: 4113,28 чал./км² (2017)
нацыянальны склад: украінцы – 82.9%
расейцы – 10.3%
палякі – 4.9% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 412
Паштовыя індэксы: 10000—10499
КОАТУУ: 1810100000
Нумарны знак: AM
Геаграфічныя каардынаты: 50°15′16″ пн. ш. 28°39′28″ у. д. / 50.25444° пн. ш. 28.65778° у. д. / 50.25444; 28.65778Каардынаты: 50°15′16″ пн. ш. 28°39′28″ у. д. / 50.25444° пн. ш. 28.65778° у. д. / 50.25444; 28.65778
Жытомір на мапе Ўкраіны
Жытомір
Жытомір
Жытомір
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Жытомірская меская рада

Жытомір або Жытомер (па-ўкраінску: Житомир) — места на захадзе цэнтральнай часткі Ўкраіны, на рацэ Цецераве. Адміністрацыйны цэнтар Жытомірскай вобласьці і Жытомірскага раёну. Плошча 65 км². Насельніцтва на 2017 год — 267 363 чал.

Знаходзіцца за 131 км на захад ад Кіева. Вузел чыгуначных і аўтамабільных шляхоў.

  • 884: паводле паданьня, паселішча заснаваў дружыньнік князёў Аскольда ды Дзіра — Жытомір, які нібыта адмовіўся служыць Алегу, схаваўся ў лясох і пасяліўся на высокай скале каля сутоках рэчак Каменка і Цецераў.
  • 1240: першы пісьмовы ўспамін пра Жытомір (паводле іншых зьвестак — у 1305 року[3]) у зьвязку з ардынскай навалай.
  • 1324: вялікі князь Гедымін далучыў Жытомір да Вялікага Княства Літоўскага.[3]
  • 2-я пал. XIV ст.: існаваў драўляны Жытомірскі замак.
  • 1444: атрымаў Магдэбурскае права.
  • 1471: цэнтар павету Кіеўскага ваяводзтва.
  • 1520-я: у месьце паўстаў мураваны замак.
  • 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
  • 1572: у Жытоміры было 142 двары.
  • 1596: атрымаў прывілей на два кірмашы.
  • 1609: у Жытоміры было 246 дамоў мяшчанскіх і 16 шляхецкіх.[4]
  • 1634—1636: жытомірскі староста Я. Тышкевіч заснаваў тут кляштар кармэлітаў.
  • 1648: места спустошылі казакі Б. Хмяльніцкага.
  • 1686: сталіца Кіеўскага ваяводзтва, рэзыдэнцыя кіеўскіх біскупаў.
  • 1724: у Жытоміры пачала сваю дзейнасьць місія езуітаў, пры якой працавала школа з клясамі граматыкі, сынтаксысу, паэтыкі і рыторыкі, курсы маральнай тэалёгіі, музычная бурса, бібліятэка, аптэка.[4]
  • 1735—1744: у месьце збудавалі катэдральны касьцёл, у 1761 року — бэрнардынскі кляштар.
  • 1765: у Жытоміры было 285 будынкаў (у 1788 року — 288), дзейнічалі 5 храмаў (3 каталіцкія і 2 праваслаўныя).
  • 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
  • 1838: расейскія ўлады разабралі Жытомірскі касьцёл езуітаў.
  • 1918: некалькі тыдняў у Жытоміры працаваў урад УНР.
  • 1920: у складзе УССР.
  • 1937: цэнтар вобласьці.
  • 9 ліпеня 1941 — 13 лістапада 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
  • 1861 — 40 564 чал.
  • 1885 — 54 935 чал. (27 587 мужчынаў і 27 368 жанчын), зь іх паводле стану: 4245 шляхты; 62 праваслаўныя, 17 каталіцкіх, 5 эвангелісцкіх, 5 юдаісцкіх духоўных асобаў; 46 705 мяшчанаў, 815 сялянаў, 940 рэгулярнага войска, 2906 жаўнераў і іхных радзінаў, 175 іншаземцаў; паводле веры: 22 265 праваслаўных, 1002 раскольнікаў, 9337 рымска-каталікоў, 160 эвангелістаў, 33 чэскія гусіты, 22 111 юдаістаў, 27 магамэтанаў.[5]
  • 1891 — 69 785 чал., зь іх праваслаўных 23 500, раскольнікаў 1073, юдаістаў 24 062, рымска-каталікоў 9009.[6]
  • 1913 — 45 тыс. чал.
  • 1939 — 92,9 тыс. чал.[7]
  • 1959 — 95 106 чал.
  • 1971 — 167 тыс. чал.[8]
  • 1991 — 297,5 тыс. чал.[9]
  • 2001 — 284,2 тыс. чал.[10]
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расейская польская беларуская
83,18% 16,27% 0,10% 0,08%

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзяляецца на Каралеўскі і Багунскі раёны.

Прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі (ВА «Электравымяральнік»; заводы: станкоў-аўтаматаў, побытавых прыбораў і інш.); заводы: хімічнага валакна, па перапрацоўцы лекавай расьліннай сыравіны; лёгкай (у тым ліку льнокамбінат), харчовай (мясной, кансэрвавай і інш.) прамысловасьці; мэблевы камбінат, фабрыка музычных інструмэнтаў і інш.

Касьцёл езуітаў, не захаваўся

Да ліку гістарычна-архітэктурных каштоўнасьцяў Жытоміру належаць:

  • Воданапорная вежа (1897)
  • Касьцёл Сьв. Яна з Дуклі (1842)
  • Катэдральны касьцёл Сьв. Сафіі (1847)
  • Катэдральны сабор Праабражэньня Гасподняга (1866—1874)
  • Кляштар езуітаў (1724)
  • Царква Сьв. Міхала (1856)
  • Царква Ўзьвіжаньня Сьв. Крыжа (Музэй прыроды)
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (Падольская, 1874)
  • Якаўлеўская царква (1837)
  1. ^ а б https://www.zt-rada.gov.ua/
  2. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 року». — Київ, Державна служба статистики України, 2017 zip  (укр.)
  3. ^ а б Валерый Грынявецкі. Жытомір // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 634
  4. ^ а б Валерый Грынявецкі. Жытомір // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 635
  5. ^ Żytomierz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 902
  6. ^ Житомир // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  7. ^ Житомир // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
  8. ^ Житомир // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  9. ^ Житомир // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  10. ^ Про кількість та склад населення Житомирська області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року  (укр.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]