Ідыш
Ідыш | |
ייִדיש, אידיש | |
[[Файл:Machzor.jpg|]] | |
Ужываецца ў | Беларусі, Ізраілі, ЗША, Бэльгіі, Канадзе, Расеі, Польшчы, Нямеччыне, Малдове, Румыніі, ва Ўкраіне |
---|---|
Рэгіён | Усходняя, Заходняя Эўропа; Паўночная Амэрыка |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Дапаможная мова ў | Босьніі і Герцагавіне, Нідэрляндах, Польшчы, Румыніі, Швэцыі, ва Ўкраіне |
Рэгулюецца | Дасьледчым Інстытутам ідышу (дэ-факта) |
Пісьмо | Hebrew script based alphabet[d] і гэбрайскі альфабэт[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | yi |
ISO 639-2(Б) | yid |
ISO 639-2(Т) | yid |
ISO 639-3 | yid |
І́дыш (саманазва: ייִדיש, трансьл. yidish; אידיש, трансьл. idish; літаральна — «габрэйская») — мова ў складзе верхненямецкіх дыялектаў заходнегерманскае групы германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, на якой у пачатку XX стагодзьдзя гаварыла каля 11 млн габрэяў па ўсім сьвеце. Назоў ідыш літаральна азначае «габрэйская [мова]» (гістарычна таксама — тайч, ідыш-тайч, ад тайч (з ідышу ייִדיש־דײַטש) ідыш-тайч — «габрэйская нямецкая», альбо паводле іншай вэрсіі — «тлумачэньне», у сувязі з традыцыяй вуснага тлумачэньня габрэйскіх тэкстаў пры іх вывучэньні).
Ідыш паўстаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе паміж IX і XII стагодзьдзямі на аснове сярэдненямецкіх дыялектаў у складзе верхненямецкіх (70—75%) з шырокімі запазычаньнямі з старажытнагабрэйскай і арамэйскай (каля 15%), а таксама з раманскіх і славянскіх моваў (у дыялектах дасягае 20%). Сплаў моваў спарадзіў арыгінальную граматыку, якая дазваляе камбінацыю словаў германскага кораню з сынтаксічнымі элемэнтамі сэміцкіх і славянскіх моваў. Незважаючы на агульны істотны ўплыў славянскага й сэміцкага паходжаньня, увогуле ў генэтычным дачыненьні ідыш прадстаўляе сабою адну з германскіх моваў. Унутры германскае галіны ідыш уваходзіць у склад заходнегерманскае групы, унутры якой, у сваю чаргу, уваходзіць у склад сярэдненямецкіх гаворак верхненямецкіх дыялектаў. Апошнія традыцыйна лічацца дыялектамі нямецкае мовы, але ідыш з сацыялінгвістычных прычынаў лічыцца самастойнай мовай.
Дагэтуль ідышам карыстаюцца збольшага ашкенаскія габрэі.
На ідышы ў савецкі час існавала падзяленьне на два правапісы. Каменем сутыкненьня зьяўляліся словы са старажытнагабрэйскімі каранямі. Першы, традыцыйны правапіс, загадвае пісаць такія словы згодна зь біблейнымі крыніцамі, а другі, савецкі, не прызнаваў традыцыйных і рэлігійных уплываў, і патрабаваў пісаць старажытнагабрэйскія словы, як пішуцца ў ідышы іншыя словы, што маюць нямецкае або славянскае паходжаньне. Гэты другі правапіс, можа быць, больш прагматычны, але ж разам з тым адарваны ад габрэйскай традыцыі.
Літаратура на ідышы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да найбольш вядомых пісьменьнікаў на мове ідыш належаць: Шолам-Алейхэм, Іцхак Лейба Перац, Шалом Аш, Ісаак Башэвіс Сынгер, Мардэхай Гебіртыг і Абрагам Суцкевер.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1920-я гады ідыш быў адной з афіцыйных моваў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Некаторы час лёзунг «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!» быў напісаны на гербе БССР на ідышы, нараўне зь беларускай, польскай і расейскай мовамі. Падобны надпіс прысутнічаў таксама на іншых тагачасных праектах гербу. Дыялекты ідышу Беларусі адносяцца да той жа дыялектнай групы, што й гаворкі навакольных тэрыторыяў былога ВКЛ.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Замойскі А. Транты, цымес, цуцык // Наша гісторыя, №2, 2018, с. 66 - 69. ISBN 2617-2305.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя мае вэрсію мовай ідыш |
- Лашкевіч К. Апошні паэт-ідышыст: “Беларуская — мова добрых людзей” // TUT.by. — 2011.