Емтлянд (лэн)
Емтлянд | |
па-швэдзку: Jämtlands län | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | Лэн |
Адміністрацыйны цэнтар | Эстэрсунд |
Дата ўтварэньня | 1810 |
Ляндсгёўдынг | Марыта Юнг |
Насельніцтва (2023) | 132 572 (20-е месца) |
Шчыльнасьць | 2,62 чал./км² |
Плошча | 49 443 км² (3-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 402 м |
Шырата | Паўночная 63°16’59 |
Даўгата | Усходняя 14°14’18 |
Лэн Емтлянд на мапе Швэцыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-Z |
Код аўтам. нумароў | Z |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Е́мтлянд (па-швэдзку: Jämtlands län) — лэн, разьмешчаны ў паўночнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапах Емтлянд і Гэр’едален і часткова ў Гэльсынгляндзе, Онгерманляндзе, Далярне й Ляпляндзе. Мяжуе з лэнамі Далярна, Еўлеборг, Вэстэрнорлянд і Вэстэрботэн, а на захадзе — з Нарвэгіяй. Адміністрацыйны цэнтар — Эстэрсунд.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лэн Емтлянд разьмешчаны на поўначы Швэцыі, у сэрцы Скандынаўскага паўвостраву і ня мае выйсьця да мора. Заходнюю частку лэну займаюць Скандынаўскія горы, а ў ягоным цэнтры знаходзіцца буйное возера Стуршэн. Лэн падзяляецца на 8 камунаў. Насельніцтва складае амаль 132 572 чал. (па стане на 31 сьнежня 2023).
Найбуйнейшыя населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па стане на 2020 год найбуйнейшым населеным пунктам Емтлянду зьяўляецца горад Эстэрсунд (52 980 чал.), а другім паводле колькасьці насельніцтва — мястэчка Стрэмсунд (3 692 чал.).