Эстэрсунд
| Эстэрсунд | |||
| Населены пункт | |||
Эстэрсунд узімку | |||
| |||
| Краіна | Швэцыя | ||
|---|---|---|---|
| Лэн | Емтлянд | ||
| Дата заснаваньня | 1786 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 27,28 км² | ||
| Вышыня НУМ | 312 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 63°10′44″ пн. ш. 14°38′11″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 49 806 чал. (2015) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 063 | ||
| Паштовы індэкс | 831 XX | ||
| Сайт | www.ostersund.se | ||
| Эстэрсунд на мапе Швэцыі Эстэрсунд | |||
Эстэрсу́нд (па-швэдзку: Östersund [œstəˈʂɵnd], па-паўднёвасаамску: Staare) — горад у цэнтральнай частцы Швэцыі, разьмешчаны на беразе возера Стуршэну. Адзіны горад ляндскапу Емтлянду, адміністрацыйны цэнтар аднайменнага лэну й камуны Эстэрсунду. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 49 806 чалавек.
У Эстэрсундзе разьмешчаны адзін з трох кампусаў Цэнтральнашвэдзкага ўнівэрсытэту.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1645 годзе Данія-Нарвэгія страціла Емтлянд на карысьць Швэцыі, і з таго часу швэды сталі выношваць пляны пабудаваць на гэтай слабазаселенай тэрыторыі горад. Але ажыцьцявіць іх змог толькі ў 1786 годзе кароль Густаў III, заснаваўшы Эстэрсунд. Новы горад вызваляўся ад падаткаў на 20 гадоў, каб прывабіць сялянаў з суседняй выспы Фрэсёну. Але сяляне гэтыя былі вельмі заможнымі і ня вельмі імкнуліся перасяляцца ў горад, таму спачатку Эстэрсунд разьвіваўся вельмі марудна: нават калі ў 1810 годзе ён стаў адміністрацыйным цэнтрам новаўтворанага лэну Емтлянд, ён яшчэ пэўны час фактычна заставаўся вёскай. Толькі пачынаючы з 1879 году, калі праз горад прайшла чыгунка, ён пачаў расьці.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Ратуша
- Ямтлі — этнаграфічны музэй ляндскапаў Емтлянд і Гэр’едален
- Царква Стура чуркан
- Царква Фрэсё (XIII стагодзьдзе)
- Рунічны камень з Фрэсё (XI стагодзьдзе) — найпаўночнейшы рунічны камень у Швэцыі
- Заапарк Фрэсё
- Статуя Стуршэнскай пачвары
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Важнае месца ў жыцьці гораду займае спорт, асабліва зімовы. Яшчэ напачатку XX стагодзьдзя ў Эстэрсундзе неаднаразова праходзілі Нардычныя гульні — папярэднікі Зімовых алімпійскіх гульняў. У апошнія дзесяцігодзьдзі горад некалькі разоў прапанаваў сваю кандыдатуру на правядзеньне Зімовых алімпійскіх гульняў, але пакуль беспасьпяхова. У горадзе рэгулярна ладзяцца чэмпіянаты сьвету ў розных відах зімовага спорту. Але ў горадзе ёсьць, напрыклад, і свая футбольная каманда, і баскетбольная.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Эстэрсунд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў