Перайсьці да зьместу

Віктар Асымэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Асымэн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 сьнежня 1998(1998-12-29)[1][2] (25 гадоў)
Рост 186 см[3]
Вага 78 кг[4]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Галатасарай
Нумар 45
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2019
2018—2019
2019
2019—2020
2020—
2024—
Вольфсбург
Шарлеруа (арэнда)
Шарлеруа
Ліль
Напалі
Галатасарай (арэнда)
15 (0)
34 (19)
0 (0)
27 (13)
108 (65)
2 (0)
Зборныя
2017— Нігерыя 35 (21)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 лютага 2024.

Ві́ктар Асымэ́н (па-ангельску: Victor Osimhen; нар. 29 сьнежня 1998 году) — нігерыйскі футбаліст, нападнік турэцкага клюбу «Галатасарай» (у арэндзе з «Напалі») і нацыянальнай зборнай Нігерыі.

Нарадзіўся ў Лагасе, дзе займаўся футболам у мясцовай футбольнай акадэміі. Дзякуючы шыкоўным выступам на юнацкім чэмпіянаце сьвету 2015 году, прыцягнуў на сябе ўвагу эўрапейскіх клюбаў. У выніку склаў дамову зь нямецкім «Вольфсбургам» у 2017 годзе. У тым жа годзе дэбютаваў за клюб, але ў афіцыйных матчах гэтак ня здолеў здабыць ніводнага голу. У выніку, улетку 2018 году трэнаваўся з бэльгійскімі «Зюльтэ-Варэгемам» і «Бруге», але пасьля таго як захварэў на малярыю, клюбы адмовіліся ад футбаліста. 22 жніўня Асымэн на правах арэнды перайшоў у склад бэльгійскага «Шарлеруа»[5]. Ужо хутка адбыўся дэбют футбаліста ў матчы супраць «Мускрона», пасьля зьмены Жэрэмі Пэрбэ. У верасьні нападнік улучыў свой першы гол у прафэсійнай клюбнай кар’еры ў браму «Ваасьлянд Бэвэрэну»[6]. Гулец працягнуў забіваць галы, зарабіўшы нават дубль у пераможным матчы супраць «Зюльтэ-Варэгема» (2:1)[7]. Па сканчэньні шыкоўнага сэзону бэльгійцы актывавалі пункт выкупу гульца, але адразу прадалі яго францускаму «Лілю»[8].

11 жніўня 2019 году нападнік дэбютаваў у Лізе 1, двойчы пацэліўшы мяч у браму «Нанту». У верасьні быў абраны гульцом месяца лігі. У кастрычніку Асымэн адзначыўся голам у браму «Чэлсі» ў матчы Лігі чэмпіёнаў. У ліпені 2020 году за рэкордныя 70 млн эўра за афрыканскага футбаліста быў набыты італьянскім «Напалі»[9]. Не зважаючы на пэўныя посьпехі, у першыя сэзоны ў Нэапалі праз траўмі і каранавірус ня мог набраць адпаведныя паказьнік. Сапраўды выявіў свае бамбардзірскія здольнасьці ў сэзоне 2022—2023 гадоў, калі забіваў галы амаль у кожным матчы.

На працягу летняга трансфэрнага вакна ўлетку 2024 году было шмат спэкуляцыяў, што Асымэн пакіне «Напалі», далучыўшыся да аднаго з шэрагу клюбаў, як то «Аль-Аглі», «Чэлсі» і ПСЖ[10]. 30 жніўня 2024 году паведамлялася, што нападнік дамовіўся з саудаўскім клюбам «Аль-Аглі», але дамова ня была складзеная, бо «Напалі» зьмяніў запытаную цану за ягоны пераход[11]. Замест гэтага саудаўскі клюб склаў дамову з нападнікам «Брэнтфарду» Айвэнам Тоўні[12]. У той жа дзень прапанаваны пераход у «Чэлсі» таксама не набыў моцы, бо гулец ня зодлеў умовіцца з камандай Прэм’ер-лігі[13]. Між тым, нігерыец быў выключаны з заяўкі клюбу, бо яго замяніў Рамэлю Люкаку[14]. У выніку футбаліст мусіў сысьці ў арэнду ў турэцкі «Галатасарай».

«Напалі»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]