Вялікая Курніца
Вялікая Курніца | |
трансьліт. Vialіkaja Kurnіca | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Берасьцейскі |
Сельсавет: | Чэрнінскі |
Насельніцтва: | 285 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 162 |
Паштовы індэкс: | 225001 |
СААТА: | 1212850011 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°10′55″ пн. ш. 23°44′35″ у. д. / 52.18194° пн. ш. 23.74306° у. д.Каардынаты: 52°10′55″ пн. ш. 23°44′35″ у. д. / 52.18194° пн. ш. 23.74306° у. д. |
± Вялікая Курніца |
Вялі́кая Курні́ца[1] (па-расейску: Великая Курница) — вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 13 км на паўночны ўсход ад Берасьця, 10 км ад чыгуначнай станцыі Берасьце-Ўсходняе. Вялікая Курніца ўваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавету.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У пісьмовых крыніцах XVII ст. вёска ўпамінаецца ў Берасьцейскім павеце і ваяводзтве ВКЛ. З 1698 году ўладаньне Чартарыйскіх. У XVIII ст. згадваецца ў сувязі з вызначэньнем межаў з суседнімі сёламі.
У XIX ст. маёнтак — дзяржаўная ўласнасьць у Косіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У склад маёнтку ўваходзілі вёскі Вялікая і Малая Курніца, Чарнакі. У 1897 годзе дзейнічалі школа граматы і хлебазапасны магазін.
У 1905 року вёска ў Косіцкай воласьці Берасьцейскага павету. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 року ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
З 1939 року ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 18 вяскоўцаў загінулі, 6 прапалі бязь вестак.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1858 год — 286 сялянскіх душ; 1897 год — 86 двароў, 497 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 592 жыхары; 1921 год — 52 двары, 272 жыхары; 1959 год — 363 жыхары; 1970 год — 248 жыхароў; 1999 год — 243 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 79 гаспадарак, 202 жыхары; 2010 год — 285 жыхароў
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 90