Валоскі
Валоскі лац. Vałoskі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Берасьцейскі |
Сельсавет: | Чэрнінскі |
Насельніцтва: | 20 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 162 |
Паштовы індэкс: | 225001 |
СААТА: | 1212850036 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°9′33.703″ пн. ш. 23°50′58.798″ у. д. / 52.15936194° пн. ш. 23.84966611° у. д.Каардынаты: 52°9′33.703″ пн. ш. 23°50′58.798″ у. д. / 52.15936194° пн. ш. 23.84966611° у. д. |
± Валоскі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вало́скі[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Мухаўцу і Лясной. Уваходзяць у склад Чэрнінскага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 18 км на паўночны ўсход ад Берасьця, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Берасьце-Ўсходняе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX ст. вёска Валоскі — дзяржаўная ўласнасьць у Кобрынскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1870 годзе Валоскі належалі да Харытонаўскай сельскай грамады. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у вёсцы было 8 двароў.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Валоскі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Зьбіраскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. У гэтым час тут было 9 двароў.
У 1939 годзе Валоскі ўвайшлі ў БССР. У нямецка-савецкую вайну загінулі 5 вяскоўцаў. На 2005 год у Валосках было 7 гаспадарак[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1858 год — 29 сялянскіх душ; 1897 год — 51 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 55 чал.; 1921 год — 37 чал.; 1959 год — 41 чал.; 1970 год — 34 чал.; 1999 год — 14 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 20 чал.; 2010 год — 20 чал.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 90.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.