Вітошкі
Вітошкі лац. Vіtoškі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Берасьцейскі |
Сельсавет: | Чэрнінскі |
Насельніцтва: | 4 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 162 |
Паштовы індэкс: | 224704 |
СААТА: | 1212850031 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°11′29″ пн. ш. 23°51′46″ у. д. / 52.19139° пн. ш. 23.86278° у. д.Каардынаты: 52°11′29″ пн. ш. 23°51′46″ у. д. / 52.19139° пн. ш. 23.86278° у. д. |
± Вітошкі |
Віто́шкі[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Мухаўцу і Лясной. Уваходзяць у склад Чэрнінскага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 19 км на паўночны ўсход ад Берасьця, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX ст. вёска Вітошкі — цэнтар маёнтку ў Кобрынскім павеце Гарадзенскай губэрні. З 1868 году маёнтак Вітошкі належаў Галеўскаму. У 1890 годзе сяляне ўваходзілі ў Залескае сельскагаспадарчае таварыства (налічвала 81 дзесяцінаў зямлі). Маёнткам валодаў У. Анцуг, які меў 105 дзесяцінаў зямлі. У 1897 годзе ў Вітошках было 28 двароў, працавалі вятрак і кузьня. На 1905 год вёска была ў складзе Зьбіраскай воласьці.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вітошкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Зьбіраскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 11 двароў.
У 1939 годзе Вітошкі ўвайшлі ў БССР. На 1940 год у вёсцы было 8 двароў. На 1997 год у Вітошках было 2 гаспадаркі, на 2005 год — 1 гаспадарка[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1870 год — 76 рэвіскіх душ; 1897 год — 183 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 191 чал.; 1921 год — 65 чал.; 1940 год — 41 чал.; 1959 год — 45 чал.; 1970 год — 34 чал.; 1997 год — 4 чал.; 1999 год — 2 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 1 чал.; 2010 год — 4 чал.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 90.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.