Верхні замак (Вільня)
Помнік абарончай архітэктуры | |
Верхні замак
| |
Горны замак
| |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°41′13″ пн. ш. 25°17′29″ у. д. / 54.68694° пн. ш. 25.29139° у. д.Каардынаты: 54°41′13″ пн. ш. 25°17′29″ у. д. / 54.68694° пн. ш. 25.29139° у. д. |
Статус | Ахоўная зона |
Верхні замак |
Верхні або Горны замак — помнік гісторыі і архітэктуры XIV—XV стагодзьдзяў у Вільні, рэзыдэнцыя гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVI стагодзьдзях. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на Замкавай гары. Твор архітэктуры позьняй готыкі. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Уваходзіць у комплекс віленскіх замкаў. Асобна вылучаецца магутная вежа Горнага замка на ўсходнім баку Замкавай гары — вежа Гедзіміна.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Віленскія замкі ўпамінаюцца ў пасланьні вялікага князя Гедзіміна да Нямецкага ордэну і Рыгі ад 2 кастрычніка 1323 году. Мяркуецца, што мураваныя сьцены на Верхнім замку збудавалі ў першай палове XIV стагодзьдзя[1]. У 1419 годзе адбыўся моцны пажар, па якім замак капітальна перабудавалі на загад вялікага князя Вітаўта.
У другой палове XIV — пачатку XV ст. ва ўсходняй частцы замка збудавалі 3-павярховы княскі палац, раней жа рэзыдэнцыйныя функцыі, магчыма, выконваў мураваны будынак, збудаваны на мяжы XIII і XIV стагодзьдзяў каля заходняй падэшвы Замкавай гары. З другой чвэрці XVI стагодзьдзя рэзыдэнцыя вялікіх князёў разьмясьцілася ў Ніжнім замку[2].
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе замкам упершыню ў яго гісторыі авалодала варожае войска[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, паскорыўся заняпад замка. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў яго тэрыторыю ўлучылі ў склад расейскай цытадэлі.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў расейскія ўлады збаяліся паломніцтва да магілы Кастуся Каліноўскага, таму яго таемна разам зь яшчэ 20 пакаранымі сьмерцю паўстанцамі пахавалі на тэрыторыі замка, за мурамі расейскага вайсковага гарнізону. Парэшткі закапалі пакалечанымі, зь зьвязанымі ззаду рукамі, а целы пасыпалі вапнай, каб ускладніць ідэнтыфікацыю[4]. Магілы зраўнялі зь зямлёй і зрабілі на іх месцы пляцоўку гуляць у крыкет («лапту») для расейскіх вайскоўцаў[5][6]
У 1878 годзе цытадэль страціла сваё значэньне і яе ліквідавалі: у 1881—1884 гадох зьнесьлі валы і засыпалі равы. У пачатку ХХ ст. праводзілася кансэрвацыя руінаў замка.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе, па выгнаньні зь Вільні расейскіх войскаў мясцовыя археолягі правялі раскопкі магілы пры замку, правялі яе апісаньне і дакумэнтальна пацьвердзілі факт пахаваньня ў ёй 15 паўстанцаў. Целы апазнавалі на падставе вопраткі, сярод якой у лічбе згадваліся «макасіны Каліноўскага»[7].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1921 годзе на магіле паўстанцаў стварылі мэмарыял у выглядзе вялікага драўлянага крыжа і мармуровай шыльды зь імёнамі ўсіх пахаваных. У 1930—1936 гадох праводзілася чарговая кансэвацыя руінаў замка пад кіраўніцтвам С. Лорэнца і У. Бартноўскага.
У 1940 годзе па тым, як савецкія ўлады перадалі Вільню Летуве, крыж на магіле паўстанцаў спалілі, а памятная шыльда зьнікла бязь сьледу[7]. У 1948—1950 гадох праводзілася рэстаўрацыя вежы Гедзіміна, у якой у 1960 годзе адкрыўся музэй Віленскіх замкаў[8].
У 2016 годзе тэрыторыю замка дасьледавалі археолягі, якія выявілі парэшткі ўдзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў, у тым ліку Кастуся Каліноўскага. 2 лістапада 2019 году ў Вільні адбылася ўрачыстая цырымонія перапахаваньня парэшткаў паўстанцаў на могілках Росах.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры позьняй готыкі. Знаходзіцца на пагорку, які дасягае 48 мэтраў у вышыню і каля 160 мэтраў у даўжыню. Займае пляцоўку памерамі 110—120 на 50—60 мэтраў. Даўжыня замкавых муроў складала 320 мэтраў.
У сыстэму замка ўваходзілі квадратныя паўночная і паўднёвая вежы, 8-гранная заходняя (захавалася, вядомая пад назвай вежы Гедзіміна), а таксама брамная на паўночнай частцы мура. Ва ўсходняй частцы захаваліся руіны 3-павярховага гатычнага палаца.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Т. Макоўскі, 1600 г.
-
1659 г.
-
1710 г.
-
Ф. Смуглевіч, 1785—1786 гг.
-
пачатак XIX ст.
-
Я. Дамель, 1815—1816 гг.
-
XIX ст.
-
1827 г.
-
1829 г.
-
К. Рачынскі, 1831 г.
-
Ю. Азямблоўскі, 1833—1863 гг.
-
1835 г.
-
1835 г.
-
М. Янушэвіч, 1835 г.
-
М. Янушэвіч, 1840 г.
-
І. Трутнеў, 1870 г.
-
І. Трутнеў, 1870 г.
-
Н. Орда, 1875 г.
-
Рэканструкцыя Ў. Загорскага, 1920 г.
-
Рэканструкцыя Ў. Загорскага, 1920 г.
-
Рэканструкцыя Ў. Загорскага, 1920 г.
-
Рэканструкцыя Ў. Загорскага, 1920 г.
-
Рэканструкцыя Ў. Загорскага, 1920 г.
-
Рэканструкцыя Ў. Загорскага, 1920 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Ю. Чаховіч, 1870-я гг.
-
Ю. Чаховіч, 1877—1886 гг.
-
С. Флёры, каля 1900 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
1925 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1937 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1937 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1937 г.
-
да 1939 г.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Палац вялікіх князёў
-
Рэшткі вартоўні
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дзярновіч А. Віленскія замкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 438.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 419.
- ^ Šapoka A. Lietuvos istorija. — Vilnius, 1989. P. 326.
- ^ Карней І. Як расейцы пахавалі Кастуся Каліноўскага: рукі зьвязаныя за сьпінай, цела засыпанае вапнай, Радыё Свабода, 22 лістапада 2019 г.
- ^ Карней І. Зьдзек з парэшткаў паўстанцаў: расейцы гулялі на магілах у крыкет і залівалі фэкаліямі, Радыё Свабода, 28 лістапада 2019 г.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 336.
- ^ а б Сяргей Дубавец, Магіла Каліноўскага — гара Гедзіміна, Свабода, 31 студзеня 2008 г.
- ^ Дзярновіч А. Віленскія замкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 439.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4