Васілінкі
Васілінкі | |
трансьліт. Vasilinki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Слуцкі |
Сельсавет: | Бокшыцкі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1795 |
Паштовы індэкс: | 223640 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°3′57.49″ пн. ш. 27°33′47.95″ у. д. / 53.0659694° пн. ш. 27.5633194° у. д.Каардынаты: 53°3′57.49″ пн. ш. 27°33′47.95″ у. д. / 53.0659694° пн. ш. 27.5633194° у. д. |
± Васілінкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Васілі́нкі[1] — вёска ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Бокшыцкага сельсавету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 — 502 чалавекі[2]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На вясковых могілках, у 1 км на захад ад вёскі, і ў 300 м на ўсход ад шашы Мінск-Слуцк, маецца курганная група з трыццаці насыпаў. Курганная група выцягнутая ланцужком у напрамку поўнач-поўдзень з ухілам прыкладна ў 30° па стрэлцы гадзіньніка. Вышыня курганоў ад 0,5 да 2,2 м. Дыямэтар іх ад 6 і да 14 м. Курганы вядомыя пад назваю «Шведзкія магілы». Амаль усе курганы моцна пашкоджаны сучаснымі пахаваньнямі. Помнік быў абсьледаваны С.А. Дубінскім у 1929 годзе, А.А. Егарэйчанкам (1983-1985), а таксама Л.У. Калядзінскім (1991). А ў 1992 годзе Л.У. Калядзінскі раскапаў 2 курганы[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Статыстыка перапісу 2009 году
- ^ Случчына: мінулае і сучаснасць. Выпуск 1. Слуцк. ВКФ “Дзіва”. 1995.76 с.