Вадзім Саранчукоў
Вадзім Саранчукоў | |
Вадзім Саранчукоў. Горадня. | |
Старшыня партыі БНФ | |
---|---|
12 красавіка 2022 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Рыгор Кастусёў[1][2][3] |
Старшыня Гарадзенскае гарадзкое арганізацыі партыі БНФ | |
2004 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Мікола Воран[4] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 19 красавіка 1980 (44 гады) |
Партыя: | Партыя БНФ |
Сужэнец: | Ірына Саранчукова (у дзявоцтве: Пархута) |
Дзеці: | трое |
Адукацыя: | вышэйшая, правазнаўца |
Узнагароды: | знак імя Івашкевіча[5] |
Вадзім Уладзімеравіч Саранчукоў (нарадзіўся 19 красавіка 1980 году) — грамадзкі дзяяч Беларусі. Сябра й выконваючы абавязкі старшыні партыі БНФ[6][7][8] (з 2 красавіка 2022 году), намесьнік старшыні партыі БНФ[9]. Старшыня гарадзенскае гарадзкое арганізацыі БНФ[10][11] у пачатку 2001 году[12]. Аднак у Фэйсбуку В. Саранчукоў піша, што стаў старшынём у 2004 годзе[13].
Дзяцінства. Вучоба
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 19 красавіка 1980 году. Вучыўся ў школах у Горадні з 1987 па 1997 гады: №№ 24 (1987—1991), 26 (1992—1995), 13 (1996—1998). Вырас на Беларусі. Вучыўся з 1998 па 2001 гады ў Гарадзенскім дзяржаўным унівэсітэце імя Янкі Купалы. Закончыў юрыдычны факультэт. Правазнаўца ў галіне грамадзянскага права.
Дарослае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля заканчэньня вучобы ў ВНУ пачаў грамадзкую дзейнасьць у ГА БНФ. Неаднарозва быў караны лукашысцкім рэжымам. Займаўся з 1998 году прадпрымальніцкай дзейнасьцю[14][15].
— Я прадпрымальніцкай дзейнасьцю займаюся досыць доўга, яшчэ з 1998 года, калі зарэгістраваўся ІП. Тады ў нас з бацькам была майстэрня, мы рабілі вітражы, пасьля быў пэрыяд калі займаліся шклом рознага кшталту — ад рамонту аўтамабільных шыбаў да нанясеньня выяваў на шкляны посуд.
— Вадзім Саранчукоў: Кожны беларус можа быць паспяховым[14].
Зараз В. Саранчукоў займаецца рамесьніцкай дзейнасьцю[14]. Палітычнай дзенасьцю пачаў займацца з 1998 году[16].
Чарнобыльская катастрофа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]В. Саранчукоў падтрымлівае дзейнасьць БНФ па пытаньні катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ён упэўнены, што каб не пазыцыя Беларускага Народнага Фронту, пра Чарнобыльскую катастрофу ўсе б даўно забыліся. Цяпер таксама ёсьць праблемы: адменены чарнобыльскія льготы, пачалося будаўніцтва АЭС, але гарантыі самой пабудовы, захаваньня адкідаў, усё гэта выклікае вельмі шмат пытаньняў і прэтэнзіяў[17].
Дзейнасьць у 2012 годзе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Сьвіслацкім раёне ў 2012 годзе прымаў удзел ва ўшагаваньні памяці братоў Каліноўскіх. За гэта быў пакараны адміністрацыйным штрафам[18]. Выступае супраць адкрытай мяжы з Расеяй. На думку В. Саранчукова гэта дае магчымасьць завозу наркотыкаў і зброі на Беларусь[19]. Выступае за разьвіцьцё малога памежнага руху паміж Беларусьсю й суседнімі краінамі: Польшча, Летува[20].
Выбары 2015 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзельнічаў у выбарах галавы краіны Беларусі ў 2015 годзе. Вынікі выбараў В. Саранчукоў падвёў так:
— Кампанія, якая скончылася, назваць яе выбарамі, мякка кажучы, язык не паварочваецца. Тое назіраньне, якое партыя БНФ праводзіла падчас датэрміновага і асноўнага галасаваньня толькі пацьвярджае клясычныя парушэньні падчас падліку галасоў. Зноў назіральнікі не бачуць бюлетэні, ня ведаюць, адкуль бяруцца лічбы, запісаныя ў пратакол. Камісіі створаны без удзелу нашых людзей. Таму казаць, што кампанія мае нейкую вялікую адметнасьць ад папярэдніх кампаній — не выпадае. Усё прайшло пад кантролем і без удзелу як палітычных апанентаў, так і грамадзтва.
— Вадзім Саранчукоў: Склалі каля двух дзясяткаў скаргаў[21]
Указ пра дармаедаў. Паклёп на В. Саранчукова. Суд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]В. Саранчукоў прымаў удзел у народных выступленьнях у пачатку 2017 году. Народныя выступленьні былі выкліканыя падаткам на дармаедзтва. Вадзім Саранчукоў 14 сакавіка 2017 году быў прыцягнуты да адміністрацыйнае адказнасьці за палітычную дзейнасьць і абарону правоў простых людзей[22]. Касацыйныя скаргі ў абласны суд нічога не далі[23]. Дзяржаўныя СМІ Гарадзенскае вобласьці пачалі дзейнасьць па прыніжэньню й высьмейваньню В. Саранчукова. Была паказаная стужка, дзе В. Саранчукоў быў абвінавачаны ў дармаедзтве. У адказ В. Саранчукоў напісаў скаргу ў пракуратуру і заявіў «Радыё Рацыя»:
Незалежныя беларускія мэдыя зрабілі гэтай стужцы і тэлеканалу вельмі моцную рэкляму, на якую, як я мяркую, нават не спадзявалася Гарадзенскае тэлебачаньне. Бо калі фільм зьявіўся на «Ютубе», было некалькі дзясяткаў праглядаў. А пасьля таго, як пра яго напісалі незалежныя СМІ, праглядаў стала больш за 10 тысячаў. Я пра стужку таксама даведаўся празь незалежныя мэдыя.
— Вадзім Саранчукоў патрабуе афіцыйных выбачэнняў[24]
Пазьней В. Саранчукоў пазваў у суд Гарадзенскае тэлебачаньне[25]. Суд ішоў па-беларуску. На судзе 6 ліпеня 2017 году прадстаўнік тэлебачаньня Барыс Кунцэвіч заявіў, што аўтара стужкі няма, бо рабіла гэтае «кіно» ўся рэдакцыя тэлебачаньня[26][27][28].
Намесьнік старшыні партыі БНФ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 30 верасьня 2017 году займае пасаду намесьніка старшыні партыі БНФ. З пачатку 2001 году Вадзім Саранчукоў займае пасаду старшыні гарадзенскае гарадзкое арганізацыі БНФ[29]. У красавіку 2018 году В. Саранчукоў быў пераабраны на пасаду старшыні гарадзенскае гарадзкое арганізацыі БНФ.
«На маю думку галоўным прыярытэтам нашай працы ў бліжэйшай будучыні павінна стаць праца з людзьмі. Прыцягненне новых сяброў у шэрагі нашай арганізацыі. Я вельмі спадзяюся, што тыя новыя людзі якія прыйшлі да нас і тыя, хто даўно у шэрагах Партыі БНФ, будуць больш надаваць увагі нашай партыйнай справе, чым гэта было раней».
— Вадзім Саранчукоў абраны старшынём Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ[30]
100 гадоў БНР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]В. Саранчукоў прымаў удзел у сьвяткаваньні 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР[31]. Збор удзельнікаў быў прызначаны на 13 гадзіну ў Калоскім парку Горадні. Канцэрт-мітынг пачаўся а 14 гадзіне і працягнуўся да 17 гадзіны. Падчас канцэрту ў Калоскім парку быў фудкорт і сувэнірны кірмаш. Улады дазволілі прыносіць бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня»[32].
101 год БНР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]В. Саранчукоў прымаў удзел у сьвяткаваньні 101-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР[33]. Мерапрыемства хацелі правясьці 23 сакавіка 2019 году[34] ў сярэдзіне места Горадня, у парку імя Жылібэра. Аднак гарвыканкам Горадні загадаў правесьці мерапрыемства ў іншым месцы, дзе раней сьвяткавалі 100-годдзе абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Збор удзельнікаў быў прызначаны 23 сакавіка 2019 году на 13 гадзіну ў Калоскім парку Горадні. Канцэрт пачаўся а 13 гадзіне і працягнуўся да 17 гадзіны[35]. Падчас канцэрту ў Калоскім парку людзі маглі паесьці, слухаць музыку, купіць розную драбязу. Выступалі на сьвяце гурты: «Дзецюкі», «Вольскі» і інш. Улады дазволілі прыносіць бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня». Быў В. Саранчукоў адным з арганізатарў сьвята[36][37]. Сьвяткаваньне 101-годдзя Дня Волі перадавалася ў прамым этэры[38]. Мерапрыемства адбылося без затрыманьняў удзельнікаў. У Менску ж былі затрыманьні[39].
Дзейнасьць у 2019 годзе. Выступ у Расеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ліпені 2019 году Вадзім Саранчукоў выступіў супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту. В. Саранчукоў выказаўся за пераход на асабіста-накапляльную пэнсію[40]. Таксама В. Саранчукоў падтрымаў грамадзкі рух за ўшанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году[41]. Вадзім Саранчукоў прыняў удзел у народных выступленьнях у Санкт-Пецярбургу 3 жніўня 2019 году[42][43]. На ім ён падтрымаў жыхароў Масквы ў барацьбе за свае правы[44]. Тыя выступленьні былі з прычыны новых абмежаваньняў на ўдзел у выбарах у мясцовыя органы ўлады.
Многія кандыдаты проста ня могуць падаць дакуманты на рэгістрацыю, бо ў чаргу перад імі становяцца пяць-шэсць дужых хлопцаў, якія забіваюць увесь працоўны час камісіі. У выніку чаго незалежныя кандыдаты проста ня могуць аддаць дакуманты.
— Адзін з лідараў Партыі БНФ выступіў на мітынгу апазіцыі ў Расіі. Што ён там пабачыў?[45]
Там жа выступілі мясцовыя грамадзкія дзеячы[46].
Выбары ў палатку
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]В. Саранчукоў зьвярнуўся з хадайніцтвам ў выбарчую камісію, дзе прасіў дазволу на допуск незалежных назіральнікаў у выбарчыя акругі. Ён спрабаваў вылучыць 6 чалавек, па адным чалавеку на акругу[47]. Улады не дазволілі дапусьціць незалежных назіральнікаў. З-за гэтага ўдзел у выбарах для БНФ і В. Саранчукова стаў немагчымым.
Далейшая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]В. Саранчукоў прыняў удзел у вулічным мерапрыемстве супраць інтэграцыі з Расеяй. Яно было 15 сьнежня 2019 году. 20 сьнежня 2019 году В. Саранчукова затрымала міліцыя[48][49].
З 2020 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2020 годзе В. Саранчукоў не правёў мерапрыемствы прысьвечаныя Дню волі, 25 сакавіка з-за каронавіруса ў Беларусі[50][51]. Пачаў займацца дапамогаю лекарам, якія змагаюцца з каронавірусам[52][53][54].В. Саранчукоў адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах Прэзыдэнта Беларусі ў 2020 годзе. Займаўся назіраньнем за падзеямі[55].
У 2021 годзе выехаў у Летуву, дзе жыве з-за магчымага пакараньня з боку ўлады. Пасьля прыгавору старшыні партыі БНФ Рыгору Кастусёву з 12 красавіка 2022 году[56] В. Саранчукоў пачаў выконваць абавязкі Старшыні Партыі БНФ і Грамадзкага аб'яднаньня БНФ "Адраджэньне".
У жніўні 2024 году Саранчукову завочна прысудзілі чатыры гады пазбаўленьня волі ды штраф за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»[57].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты. Мае трох дзяцей.
Веравызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праваслаўны. Вызначае свае погляды, як нацыяналіст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Старшыня i намесьнiкi старшыні Партыi БНФ. Партыя БНФ. Праверана 20 лістапада 2022 г.
- ^ Вадзім Саранчукоў: Партыя БНФ працягвае працаваць. Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 20 лістапада 2022 г.
- ^ Партыя БНФ працягвае працаваць у Беларусі — Саранчукоў. Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 20 лістапада 2022 г.
- ^ Сяргей Астраўцоў Старшыня гарадзенскай суполкі БНФ напярэдадні выбараў: “На гэты раз памылак ня будзе” Радыё Свабода
- ^ Вадзіма Саранчукова ўзнагародзілі Знакам імя Івашкевіча Наша Ніва
- ^ Старшыня i намесьнiкi старшыні Партыi БНФ. Партыя БНФ. Праверана 20 лістапада 2022 г.
- ^ Вадзім Саранчукоў: Партыя БНФ працягвае працаваць. Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 20 лістапада 2022 г.
- ^ Партыя БНФ працягвае працаваць у Беларусі — Саранчукоў. Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 20 лістапада 2022 г.
- ^ Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў
- ^ 10 красавіка Вадзім Саранчукоў быў пераабраны на пасаду старшыні Гарадзенскай рады БНФ.
- ^ Вадзім Саранчукоў абраны старшынём Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ(недаступная спасылка)
- ^ Моцны, энэргічны, напорысты Вадзім, які ўзначаліў Гарадзенскую арганізацыю ў пачатку 2001 году...
- ^ Хвэйсбук
- ^ а б в Вадзім Саранчукоў: Кожны беларус можа быць паспяховым Беларускае Радыё Рацыя
- ^ Вадзім Саранчукоў
- ^ Вадзім Саранчукоў: «Гародня, безумоўна, лепшая за Мінск» Салідарнасьць
- ^ Вадзім Саранчукоў: «Калі б не БНФ, праўда пра Чарнобыльскую катастрофу магла б не быць выкрытая»
- ^ Вадзім Саранчукоў — чарговы абвінавачаны ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве ў Свіслачы(недаступная спасылка)
- ^ Вадзім Саранчукоў: Змагацца з наркатрафікам трэба найперш на мяжы(недаступная спасылка)
- ^ Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вадзім Саранчукоў разам з грамадзкімі актывістамі правёў пікет у падтрымку малога памежнага руху. Пікет адбыўся ў цэнтры Горадні на пешаходнай вуліцы Савецкай.(недаступная спасылка)
- ^ Вадзім Саранчукоў: Склалі каля двух дзясяткаў скаргаў Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 13 снежня 2018 г.
- ^ Вадзім Саранчукоў — кіраўнік гарадской арганізацыі партыі БНФ у Гродне. Ежы Грыгенча — актывіст партыі АГП. Іх асудзілі 14 сакавіка за акцыю 19 лютага за адмену дэкрэту аб «дармаедах»
- ^ Разгляд касацыйных скаргаў Мікалая Саляніка, Галіны Ламашэвіч і Вольгі Верамеенка прадоўжыцца
- ^ Вадзім Саранчукоў патрабуе афіцыйных выбачэнняў Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 11 верасня 2018 г.
- ^ Вадзім Саранчукоў супраць гарадзенскага тэлебачання Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 31 кастрычніка 2020 г.
- ^ Вадзім Саранчукоў супраць «Беларусь 4»: чыя возьме? Новы час
- ^ Вадзім Саранчукоў супраць «Беларусь 4»: чыя возьме?
- ^ Гродзенец супраць гродзенскага тэлебачання: грамадскі актывіст Вадзім Саранчукоў абараняе годнасць у судзе
- ^ Моцны, энэргічны, напорысты Вадзім, які ўзначаліў Гарадзенскую арганізацыю ў пачатку 2001 году, быў маім супернікам на IV Сойме Маладога Фронту ў чэрвені 2002 году. Сойм большасьцю галасоў прыняў прапанаваную ім Стратэгію дзейнасьці МФ на 2002—03 гг., і дэбаты ў пытаньні выбараў Старшыні праходзілі вельмі драматычна: яўна пахла зьменай кіраўніцтва. Мне ўдалося перамагчы, набраўшы 88 галасоў дэлегатаў супраць 71 (56% на 44%), але ўсе прызнавалі: Вадзім выявіў сябе як выбітны лідэр, здольны захапляць і пераконваць моладзь.
- ^ Старонка БНФ
- ^ «Мы зладзілі народнае свята», — арганізатары #БНР100 у Гродне Радыё Свабода
- ^ Горадзенскія ўлады дазволілі канцэрт-мітынг да Дня Волі
- ^ У Гародні падалі заяўку на адзначэнне ўгодкаў БНР Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 2019-07-17 г.
- ^ У Гародні пададуць заяўку на святкаванне Дня Волі Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 2019-07-17 г.
- ^ 23 сакавіка з 13-й да 17-й у Горадні праходзіць святочны канцэрт да Дня Волі. На месцы працуюць здымачная група «Белсату» Белсат
- ^ Намесьнік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў — пра вынікі Дня Волі-2019
- ^ Фэйсбук
- ^ Ют’юб. Запіс Сьвята Дня Волі ў Горадні. 23 сакавіка 2019 году.
- ^ 15 затрыманых — вынік свята «БНР101» Белсат
- ^ Вадзім Саранчукоў: Партыя мае комплексную праграму па пенсійнай сістэме Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 2019-07-17 г.
- ^ На Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне з‘явіліся стэлы ў межах кампаніі «Каліноўскі-2019» Белсат
- ^ Вадзім Саранчукоў: У Расеі казаў “Не бойцеся”, але сам быў здзіўлены Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 2019-08-05 г.
- ^ Вадзім Саранчукоў: У Расіі казаў «Не бойцеся», але сам быў здзіўлены Новы час
- ^ Адзін з кіраўнікоў Партыі БНФ выступіў на апазыцыйным мітынгу ў Санкт-Пецярбургу Радыё Свабода
- ^ Адзін з лідараў Партыі БНФ выступіў на мітынгу апазіцыі ў Расіі. Што ён там пабачыў? Наша Ніва
- ^ На сцэне з прамовамі выступілі арганізатары мітынгу каардынатар руху «Прыгожы Пецярбург» Красімір Вранскi і кандыдат у муніцыпальныя дэпутаты Павел Чупрун. Выступалі і дэпутаты заканадаўчага сходу Пецярбурга Максім Рэзнік і Барыс Вішнеўскі, а таксама кандыдат у губернатары горада Надзея Ціханава. На акцыі былі затрыманыя каля дзесяці ўдзельнікаў.
- ^ Партыя БНФ вылучыла ў Гародні прадстаўнікоў у акруговыя камісіі
- ^ У Гродне затрыманы Вадзім Саранчукоў Наша Ніва
- ^ У Гародні затрыманы Вадзім Саранчукоў Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 2019-12-22 г.
- ^ Праз каронавірус у Горадні адмовіліся ад правядзення масавай акцыі на Дзень Волі Белсат
- ^ Нягледзячы на пандэмію. Беларусы адзначаюць Дзень Волі Белсат Архіўная копія ад 2020-04-07 г.
- ^ Гародня: валанцёры дапамагаюць медыкам Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 2020-05-15 г.
- ^ https://www.racyja.com/hramadstva/vadzim-saranchukou-zaprashaem-daluchyts/ Вадзім Саранчукоў: Запрашаем далучыцца да валанцёрскага руху](недаступная спасылка)
- ^ Вадзім Саранчукоў: Мы працягваем працу Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 2020-07-29 г.
- ^ Намесьнік старшыні БНФ: “Адзінства сёньня больш важнае, чым стратэгія”
- ^ Старшыня i намесьнiкi старшыні Партыi БНФ. Партыя БНФ. Праверана 20 лістапада 2022 г.
- ^ В.а. кіраўніка Партыі БНФ Саранчукоў завочна асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі