Андрэй Дынько
Андрэй Дынько лац. Andrej Dyńko | |
Дата нараджэньня | 17 студзеня 1974 (50 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | перакладнік, журналіст, публіцыст, рэдактар |
Навуковая сфэра | публіцыстыка[1], рэдагаваньне[d][1] і пераклад[1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі ПЭН-цэнтар |
Узнагароды |
Андрэй Дынько (нарадзіўся ў 1974 годзе ў Берасьці) — галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва», адзін з рэдактараў часопісу «Arche», палітычны вязень.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў творчую дзейнасьць як перакладчык, публіцыст.
Выкладчык Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту (1997—2000). Сурэдактар часопісу «Arche» ад 1998 да 2004 году.
З 1999 году рэдактар газэты «Наша Ніва», у 2000 годзе зьмяніў Сяргея Дубаўца на пасадзе галоўнага рэдактара гэтай газэты — аднаго з апошніх бастыёнаў беларускамоўнай прэсы.
У 2002—2004 гадах быў віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-Цэнтру.
Перакладае з ангельскай, італьянскай, польскай, францускай, украінскай моваў.
8 ліпеня 2021 году разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны нібыта за арганізацыю пратэстаў[2][3]. 12 ліпеня 2021 году сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, у тым ліку «Вясны», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хэльсынскага камітэту, Беларускага ПЕН-цэнтру, быў прызнаны палітычным вязьнем[4][5].
Па заканчэньні трох сутак арышту абвінавачваньне за нібыта падрыхтоўку пратэстаў не было высунутае, але затрыманьне працягнутае ўжо паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса («Нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкмет раскраданьня»)[6]. Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што рэдактараў «Нашай Нівы» трымаюць за кратамі за нібыта нявыплату камунальных паслуг на суму 3500 рублёў[6]. Увесь час зьняволеньня ў ізалятары на Акрэсьціна рэдактары «Нашай Нівы», як і іншыя палітычныя вязьні, сядзяць без зьменнай бялізны, дадатковай ежы і пітва. Ім не выдаюць матрацы і пасьцельную бялізну, сьпяць яны на падлозе ці голых мэталічных ложках[7]. 21 ліпеня вызвалены з абавязкам аб яўцы[8].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2003 годзе Вацлаў Гавэл перадаў яму прэмію за Грамадзянскія заслугі імя Ганна Элэнбогэн (ён стаў першым замежнікам, якому была перададзеная гэтая чэская прэмія).
Ляўрэат прэмій Oxfam-Novib (2006), "За журналісцкую мужнасьць і прафэсіяналізм" (2006), Lorenzo Natali (2007).
Узнагароджаны мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[9].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае сыноў Якуба і Васіля, ды дачку Ўсьціньню.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Dyn‘ko, Andrèj Vasìl‘jevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Massive crackdown on independent media throughout Belarus (анг.). Белсат (2021-07-08). Праверана 2021-07-08 г.
- ^ Силовики пришли в издание «Наша Ніва»: у сотрудников и в офисе провели обыски, сайт недоступен (обновляется) (рас.). ZERKALO.IO (2021-07-08). Праверана 2021-07-08 г.
- ^ Илья Коваль. (2021-07-13) В Беларуси ряд сотрудников издания "Наша Нива" признали политзаключенными (рас.). Нямецкая хваля. Праверана 2021-07-13 г. Архіўная копія ад 2021-07-13 г.
- ^ Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох супрацоўнікаў "Нашай Нівы" (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-07-12). Праверана 2021-07-13 г. Архіўная копія ад 2021-07-12 г.
- ^ а б Хроніка палітычнага перасьледу 19 ліпеня. spring96.org (19-7-2021). Праверана 19-7-2021 г.
- ^ Андрэй Скурко не вызвалены. Яго затрымалі ізноў, за што — невядома. novychas.by (19-7-2021). Праверана 19-7-2021 г.
- ^ Старонка Андрэя Дынько на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна» Праверана 27-7-2021 г.
- ^ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Дынько: Хочам зачапіць новых чытачоў Радыё «Свабода», 19 сьнежня 2008
- Старонка Андрэя Дынько на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
|
- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Берасьці
- Выпускнікі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту
- Супрацоўнікі і аўтары «Нашай Нівы»
- Узнагароджаныя Мэдалём да стагодзьдзя БНР
- Беларускія журналісты
- Вязьні сумленьня паводле ПЦ „Вясна“