Sehnsucht (альбом Rammstein)
Sehnsucht | ||
---|---|---|
Студыйны альбом Rammstein | ||
Выдадзены | 22 жніўня 1997 | |
Месца запісу | Temple Studios, Мальта | |
Жанр | Neue Deutsche Härte | |
Працягласьць | 43:51 | |
Прадусар | Якаб Хэльнар, Rammstein | |
Храналёгія Rammstein | ||
Herzeleid (1995) |
Sehnsucht (1997) |
Mutter (2001) |
Sehnsucht (зь ням. — «туга») — другі студыйны альбом нямецкага гурта Rammstein, выпушчаны 22 жніўня 1997 году. Амаль адразу пасьля выхаду стаў плятынавым. Альбом адрозьніваецца асаблівай дынамікай і жорсткім, зьлёгку рваным гітарным рыфам[1].
Мова песьняў — нямецкая. Музыка й словы да песьняў — Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крыстыян Лёрэнц.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Запіс альбома пачаўся ў лістападзе 1996 году, калі Rammstein і іхны прадусар Якаб Гэльнар прыехалі ў Temple Studios на Мальце. Усяго гуртам было запісана 13 песьняў.
«Das Modell(ru)» (кавэр песьні Kraftwerk) і «Kokain», нягледзячы на запіс альбома, пазьней выйшлі ў якасьці асобных самотнікаў. Адна зь песьняў мела працоўную назву «Sadist», але дагэтуль невядома, якая менавіта.
Вокладка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомны буклет зьмяшчае шэсьць фотаздымкаў, па адной на кожнага чальца гурта, намаляванага зь незвычайнай канструкцыяй на твары. Аснову канструкцыі складаюць кухонныя прадметы — відэльцы, лыжкі, нажы, лапатачкі й г. д.
Rammstein — гэта не акампанемэнт для вакаліста. Мы шасьцёра раўназначных ідэяў. Гэта вельмі складана каму-небудзь даказаць. Лэйбл і прэса заўсёды хочуць мець адну зорку й не лічыцца з астатнімі.
— Тыль Ліндэман, інтэрвію Classic Rock, 2001 год[2]
На адной з вэрсіяў вокладцы намаляваны Тыль Ліндэман з кратамі для ўзьняцьця яек у якасьці намордніка й відэльцамі ў якасьці сонцаахоўных акуляраў. Гэта дало падставу крытыкам вінаваціць гурт ў нацызьме.
Самотнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Engel» — 1 красавіка 1997
- «Engel [Fan-Edition]» — 23 траўня 1997
- «Du hast» — 18 лістапада 1997
- «Sehnsucht» — 18 лістапада 1997