Перайсьці да зьместу

Езуіты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «SJ»)
Таварыства Ісуса
лац. Societas Iesu
Абрэвіятура ТІ
Дэвіз Для большай славы Божай
Дата ўтварэньня 27 верасьня 1540 (484 гады таму)
Тып рэлігійны ордэн
Мэта Пашырэньне хрысьціянства праз асьвету
Штаб-кватэра Касьцёл сьвятога імя Ісуса
Месцазнаходжаньне Рым (Італія)
Дзейнічае ў рэгіёнах 112 дзяржаваў
Кіраўнік Адольфа Нікалас
Кіроўны орган Рада
Матчына кампанія Рымскі папа
Колькасьць супрацоўнікаў 17 287 (2013)
Сайт www.sjweb.info

Езуі́ты (Ордэн езуітаў, Таварыства Ісуса; абрэвіятура S.J.) — каталіцкая манаская супольнасьць, падпарадкаваная беспасярэдне Папу Рымскаму. Галоўнымі мэтамі стварэньня ордэна было змаганьне з Рэфармацыяй і пашырэньне веры Хрыстовай праз выхаваньне моладзі й асьвету.

Супольнасьць, якая стала пазьней Таварыствам Езуса, была заснаваная 15 жніўня 1534 году сьвятым Ігнацыям Ляёлям і яшчэ шасьцю манахамі, сярод якіх былі сьвяты Францішак Ксавэры і блаславёны Пётра Фабэр.

Выкарыстаньне летувіскай мовы ў Прусіі (у г.зв. Малой Летуве) дзеля пашырэньня лютэранства сярод прускіх жамойтаў прымусіла зьвярнуцца да гэтай мовы езуітаў — галоўных дзеячоў Контрарэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, што прычыніліся да друкаваньня летувіскамоўных кніг у Вільні[1]. Гісторык Павал Урбан адзначае, што менавіта дзякуючы выдавецкай дзейнасьці сьпярша ў Прусіі, а потым і ў Вільні (з 1595 году) мова жамойтаў атрымала статус «літоўскай мовы»[2].

Яшчэ ў 1869 годзе Ігнат Казлоўскі зьвяртаў увагу на тое, што папулярызацыя летувіскай мовы і культуры ў Вялікім Княства Літоўскім пачалася па Люблінскай уніі (1569 год), а асноўную ролю ў ёй адыграў ордэн езуітаў — а менавіта «польская партыя» ў ім. Галоўны матыў апошніх гэты дасьледнік бачыў у жаданьні палякаў зьнішчыць моўна-культурныя повязі паміж ліцьвінамі і русінамі[a] дзеля іх палянізацыі і асыміляцыі[5].

Першай кнігай, выдадзенай па-летувіску ў Вялікім Княстве Літоўскім (і адначасна першым яўным азначэньнем летувіскай мовы ў ВКЛ менавіта як «літоўскай»), стаў выкананы ў 1595 годзе дзеячом Контрарэфармацыі Мікалаем Даўкшам пераклад з польскай мовы на летувіскую «Катэхізму» езуіта Якуба Лядэсмы. Прытым, хоць у прадмове Даўкша сьцьвярджаў, што зрабіў пераклад «на ўласную мову нашу летувіскую», аднак у прадмове да перавыданьня 1605 году ўжо ананімны перакладнік сьцьвярджаў, што папярэднік пераклаў катэхізм на жамойцкую мову і таму летувісы скардзіліся: «ня маем катэхізму летувіскага»[6]. Адзіным выдадзеным на тэрыторыі ВКЛ да канца XVIII стагодзьдзя слоўнікам летувіскай мовы стаў «Слоўнік трох моваў» езуіта Канстанціна Шырвіда[7] (выйшаў з друку каля 1620 году ў Вільні і перавыдаваўся ў 1629, 1631, 1642, 1677, 1713 гадох), у якім, аднак, не падавалася назвы трэцяй (летувіскай) мовы[8] (хоць выдадзены ў 1683 годзе таксама пры Віленскай езуіцкай акадэміі першы друкаваны слоўнік латыскай мовы дакладна падаваў назву гэтай мовы ўжо ў самім сваім назове — «Dictionarium Polono-Latino-Lottavikum…»), вынікам чаго стала наступнае дадатковае азначэньне ў шэрагу навуковых працаў XIX ст.: «польскі, лацінскі і жамойцкі» (лац. Poln. Lat. et Samogiticae[9][10][11], ням. Das lateinisch-polnisch-samogitische Wörterbuch[12]) — як і ў некалькіх каталёгах бібліятэк на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага (польск. «Dykcyonarz Łacinsko-polski i Zmudzki»[13], лац. «Synonyma Latino-Polono-Samogitica»[14]), тым часам у кнізе езуіцкага гісторыка Станіслава Растоўскага (1768 год) гэты слоўнік азначаўся як «літоўскі»[b]. Першая на тэрыторыі ВКЛ летувіская граматыка выйшла ў 1737 годзе пры Віленскай езуіцкай акадэміі і мела назву «Лучнасць моваў Літвы, апісаная паводле граматычных законаў галоўнага дыялекту гэтага княства. І да карыстаньня старанным нэа-палямонам прызначаная з дазволу старэйшых»[15] (лац. Universitas Linguarum Litvaniae in Principali Ducatus Ejusdem Dialecto Grammaticis Legibus Circumscripta. & in obsequium Zelorum Neo-Palaemonum Ordinata Permissu Superiorum). Як і ў выпадку выдадзенага езуітамі слоўніка, праз фактычны брак у назове граматыкі назвы летувіскай мовы (хоць выдадзеная таго ж году граматыка латыскай мовы дакладна пазначала назву мовы ў назове — «Lotavica Grammatica…») у рыскім навуковым выданьні 1844 году яе азначылі як «граматыку жамойцкай мовы» (ням. «eine Grammatik der schamaitischen (schmudischen) Sprache»)[16]. Прытым азначэньне выдаўцамі-езуітамі жамойцкай (летувіскай) мовы як «галоўнага дыялекту Літвы» абсалютна не адпавядала рэчаіснасьці, што прызнае летувіскі мовазнаўца Зігмас Зінкявічус: напраўду, палітычная, эканамічная, сацыяльная і культурная сытуацыя ў ВКЛ не была прыхільнай да летувіскай мовы, якая была загнаная «ў найніжэйшую клясу ва ўласнай айчыне» — «для летувіскай мовы сытуацыя была катастрафічнай, ёй не давалі разьвівацца, выштурхоўвалі з агульнага ўжытку ды й друкаваць пісьмовыя тэксты па-летувіску было цяжка»[17][18].

У 1808 годзе былы езуіт Францішак Ксавэры Богуш выдаў у Варшаве кнігу «Аб пачатку народу і мовы літоўскай» (польск. «O początkach narodu i języka litewskiego»), дзе атаясаміў ліцьвінаў з прускімі летувісамі (з спасылкамі на кнігі, выдадзеныя ў г. зв. «Малой Летуве»)[19] і, адпаведна, літоўскую мову — з жамойцкай, якую заклікаў зрабіць мовай высокай культуры[c].

Сучасны менскі дасьледнік Алёхна Дайліда, які мяркуе, што назва «ліцьвіны» ў першым пэрыядзе Вялікага Княства Літоўскага (да Крэўскай уніі) была назвай мясцовай эвангелісцкай канфэсійнай супольнасьці і ўласна «Літоўскім» Вялікае Княства ад самага яго стварэньня назвалі менавіта з такім канфэсійным сэнсам, зазначае: «Балтыйская тэорыя не адлюстроўвае ніякія гістарычныя рэаліі, яна была проста снасткай палітычнага змаганьня езуітаў проці літоўскай Рэфармацыі і палітычнай моцы літоўскага гаспадарства. Разам з разбуральнай праграмай Контрарэфармацыі, распачатай па выбуху эвангеліцкага адраджэньня ў Літве, езуіты распачалі таксама цэлую ідэалягічную праграму перакручваньня гісторыі Літвы: заміж сапраўднай гісторыі славянізацыі германскае шляхты Літвы (выкладзенай у літоўскіх летапісах і добра вядомай езуітам) езуіцкая тэорыя мусіла апавядаць пра паходжаньне літоўскае шляхты і створанага ёй гаспадарства ад мясцовых паўдзікіх балтыйскіх плямёнаў, што рабіла адзіным „цывілізацыйным“ чыньнікам гісторыі Літвы выняткова Каталіцкую Царкву (з той жа мэтай езуіцкая прапаганда пачала пашыраць гратэскныя, чыста фантастычныя плёткі пра „балтыйскае паганства“ Літвы, якое нібы было галоўнай рэлігіяй ВКЛ да Крэўскай уніі). Калі за часоў ВКЛ гэтая тэорыя мела выгляд маргінальных калянавуковых практыкаваньняў, не прынятых літоўскай шляхтай, то па падзелах Рэчы Паспалітай гэтая езуіцкая прапагандысцкая схема сталася ў XIX стагодзьдзі адзінай „навуковай“ вэрсіяй гісторыі Літвы»[24].

  1. ^ Шматлікія сьведчаньні на карысьць таго, што ў XV—XVI стагодзьдзях у ВКЛ адбылося сьціраньне этнічнай мяжы паміж русінамі і ліцьвінамі зь іх поўнай этнічнай інтэграцыяй, прыводзіць гісторык Павал Урбан[3], а гісторык Вацлаў Пануцэвіч зьвяртае ўвагу на сьведчаньне з XVII ст., што «літоўская мова ёсьць настолькі пашыранай у Русі, што літоўскую мову называюць рускай і рускую — літоўскай»[4]
  2. ^ лац. «Dictionarium Polono-Latino-Litvanicu»
  3. ^ У гэтай сваёй публікацыі Богуш, увогуле, заявіў, што «літоўская мова адрозьніваецца ад славянскай»[20] і двойчы паўтарыў, што «жамойцкая мова дакладна такая ж самая, як літоўская, часам адрозьніваецца вымаўленьнем, але гэтая розьніца меншая, чым паміж вялікапалякам і мазурам»[21], а далей фактычна засьведчыў уласнае даволі кепскае веданьне летувіскай мовы (на што зьвярнулі ўвагу яшчэ ў 1875 годзе[22]), заявіўшы, што «Жамойць называе сябе źiemaiten… <…> ліцьвіны… назвалі гэты край źiemaitis»[23]
  1. ^ Нікалаеў М. Гісторыя беларускай кнігі. Т. 1. — Менск, 2009. С. 82.
  2. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 6, 33.
  3. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 85.
  4. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 278.
  5. ^ Козловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди // Вестн. Зап. России. Т. 4, кн. 12, 1869. С. 87—89, 92—93.
  6. ^ Свяжынскі У. Літоўская мова // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 209.
  7. ^ Schmalstieg W. R. Early Lithuanian Grammars // Lituanus. Vol. 28, Nr. 1, 1982.
  8. ^ Szyrwid K. Dictionarium trium linguarum. — Vilna, 1713.
  9. ^ Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб, 1827. С. 103.
  10. ^ Adelung J. H. Mithridates, oder allgemeine Sprachenkunde. Band 2. — Berlin, 1809. S. 709.
  11. ^ Magazin, herausgegeben von der Lettisch-Literarischen Gesellschaft. — Mitau, 1828. S. 65.
  12. ^ Winkelmann E. Bibliotheca Livoniæ historica. — St. Petersburg, 1870. S. 45.
  13. ^ Pacevičius A. Vienuolynų bibliotekos Lietuvoje 1795—1864 m. — Vilnius, 2005. P. 186.
  14. ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 115.
  15. ^ Граматыкі і слоўнікі летувіскай мовы паводле крытыка канцэпцыі літвінізму летувіскага гісторыка Томаса Баранаўскага (рас.)
  16. ^ Magazin, hrsg. von der Lettisch-Literärischen Gesellschaft. Band 7, 1844. S. 31.
  17. ^ Zinkevičius Z. History of the Lithuanian Language. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1998. P. 244.
  18. ^ Касьцян К., Васілевіч Г. Спадчына ВКЛ вачыма беларускіх і летувіскіх гісторыкаў: поле для роўных магчымасьцяў? // ARCHE Пачатак. № 11—12 (86—87), 2009. С. 292—303.
  19. ^ Bohusz X. M. O początkach narodu i języka litewskiego. — Warszawa, 1808. S. 4, 12, 64, 94, 146.
  20. ^ Bohusz X. M. O początkach narodu i języka litewskiego. — Warszawa, 1808. S. 96.
  21. ^ Bohusz X. M. O początkach narodu i języka litewskiego. — Warszawa, 1808. S. 58—59, 106.
  22. ^ Karłowicz J. O języku litewskim // Rozprawy i sprawozdania z posiedzeń wydziału filologicznego Akademii Umiejętności. T. II. — Kraków, 1875. S. 144—145.
  23. ^ Bohusz X. M. O początkach narodu i języka litewskiego. — Warszawa, 1808. S. 59—60.
  24. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 5, 16, 27—28, 61, 201.
  • Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси (Их роль в организации образования и… Т. Б. Блинова. — Гродно: ГрГУ, 2002. — 425 с.