Абрэвіятура
Абрэвіяту́ра (італ. abbreviatura ад лац. abbrevio — скарачана) — слова, утворанае з пачатковых гукаў або літар словаў, што ўваходзяць у пэўнае словазлучэньне. Зьяўляецца назоўнікам[1]. Працэс утварэньня абрэвіятураў называецца абрэвіяцыя (немарфемны)[2]. Абрэвіятуры сустракаюцца ў старажытнагрэцкіх і сярэднявечных тэкстах, напрыклад DN — скарачэньне ад «Dominus Noster»[3]. Абрэвіяцыя пашырылася ў эўрапейскіх мовах напачатку XX стагодзьдзя, у беларускай мове — ў 1920-я гады. У сучаснай беларускай мове паводле структуры вылучаюцца наступныя абрэвіятуры: ініцыяльныя (з пачатковых літар — ВНУ або гукаў — ААН), складовыя (з пачатковых частак слоў — сельмаг), зьмяшанага (складова-ініцыяльнага) тыпу; утвораныя з часткі першага слова і канцавой — другога (мапед); с пачатковай часткі і цэлага слова (дзяржзаказ, медпункт[4]).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Абрэвіятура // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. — С. 41.
- ^ Гваздовіч Г. А. Спосабы словаўтварэння // Беларуская мова: Вучэб. дапам. для 10 кл. агульнаадук. шк. з бел. мовай навуч.. — Мн.: Нар. асвета, 1999. — С. 106. — ISBN 985-03-0962-8
- ^ abbreviation (анг.) Encyclopedia Britannica Праверана 26 жніўня 2024 г.
- ^ Валочка Г. М. Беларуская мова ў табліцах і схемах. — Мн.: ТАА «Юніпрэс». — С. 37. — ISBN 985-6588-16-2
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |