Counter-Strike: Global Offensive
Counter-Strike: Global Offensive (CS:GO; па-ангельску: Контраўдар: ґлябальны наступ) — шматкарыстальніцкая кампутарная гульня, распрацаваная кампаніямі Valve ды Hidden Path Entertainment. Апошняя асноўная гульня ў сэрыі гульняў Counter-Strike;[4] як і ўсе гульні сэрыі, яна прысьвечаная супрацьстаяньню тэрарыстаў ды войскаў адмысловага прызначэньня.
Выйсьце на ПК пад кіраваньнем Windows, на кампутарах Mac ды гульнявых кансолях Xbox 360 і PlayStation 3, адбылося 21 жніўня 2012 року. У 2014 годзе была выпушчаная на Linux[2], а ў 2016 годзе стала даступная, у рамках праґрамы зваротнае сумяшчальнасьці, на Xbox One[5]. У 2018 годзе была выпушчаная дармовая вэрсія (Counter-Strike: Global Offensive Free Edition) з магчымасьцю гуляць з рэальнымі гульцамі, прадстаўленыя і двубоі з ботамі. Зь 7 сьнежня 2018 року поўная вэрсія стала бескаштоўнаю, і яе папулярнасьць моцна ўзрасла.
Гісторыя распрацаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя навіны аб распрацаваньні гульні зьявіліся разам з афіцыйным анонсам — 12 жніўня 2011 року. Чуткі аб тым, што кампанія Valve, адказная за сэрыю гульняў Counter-Strike, распрацоўвае новую частку гульні (апошняю на той момант асноўнаю гульнёю сэрыі, ня ўлічваючы асобную вэрсію, накіраваную на азіяцкую аўдыторыю, была Counter-Strike: Source 2004 року), распаўсюджваліся некалькімі днямі раней[6][7].
У анонсе гульні паведамлялася аб тым, што распрацоўнікі абяцаюць захаваць асновы гульнявога працэсу «клясычнае» вэрсіі гульні — Counter-Strike 1.6, а таксама дадаць новыя мапы для шматкарыстацкіх змаганьняў (сярод якіх будуць рэмэйкі старых мапаў з палепшанаю ґрафікаю), мадэлі байцоў ды зброя. У ліку іншых удасканаленьняў чакаліся он-лайн-табліцы рэкордаў й сыстэма аўтаматычнага падбору супернікаў. Мовілася аб тым, што гульня выйдзе пачаткам 2012 року, а ў 2011 годзе яна будзе прадэманстраваная на выставах PAX Prime ды Eurogamer Expo. Гульня распрацоўвалася для пэрсанальнага кампутара з апэрацыйнымі сыстэмамі Windows ды Mac OS X, і для гульнявых кансолей PlayStation 3 й Xbox 360 (там яна выйшла ў он-лайн-сэрвісах PlayStation Network ды Xbox Live адпаведна).
Некаторыя сайты выказалі здагадку, што Counter-Strike: Global Offensive базавацьмецца на апошняй вэрсіі гульнявога рухавіку Source, уласнай распрацоўкі Valve, на якой пабудаваныя ўсе апошнія гульні студыі; аднак у афіцыйным анонсе няма аніякіх удакладненьняў, датычных тэхналяґічнай часткі[8][9][10][11][12][13]. Некалькі буйных сайтаў апублікавалі «трэйлер гульні», які насамрэч ё перамантаваным аматарам (у прыватнасьці, зьменены надпіс у канцы роліку) трэйлерам іншае часткі, Counter-Strike Online.
Прыкладна адначасова зь першымі навінамі-анонсамі гульні зьявіліся зьвесткі пра тое, што распрацоўнікі кампаніі Valve запрасілі найлепшых кібэрспартоўцаў, што гуляюць у Counter-Strike, для тэставаньня новае часткі; адзін з тэстараў апісаў свае ўражаньні ад знаёмства з працоўнаю вэрсіяю Global Offensive ў невялікім прэвію, у якім ён паведамляе пра тое, што «праект распрацаваны на абноўленым рухавіку Source», пацьвярджае зьвесткі пра новыя віды зброі і пра тое, што ў гульні будуць палепшаныя і пераробленыя вэрсіі старых мапаў («мапы выглядалі цудоўна, скіны гульцоў і анімацыя выдатныя, а мадэлі зброі надзвычай прыгожыя»); паводле тэстара гульня ўяўляе сабою працоўную вэрсію, але «выглядае лепш, ніж нейкая pre-beta»[14][15].
15 жніўня 2011 року зьявіліся іншыя навіны адносна гульні: стала вядома, што студыя Hidden Path Entertainment, што супрацоўнічае з Valve, мае намер і пасьля выйсьця Global Offensive займацца абнаўленьнямі для Counter-Strike: Source (раўналежна з абнаўленьнямі Global Offensive), зьявіліся падрабязнасьці пра некаторыя дэталі гульнявога працэсу (так, грашовая сыстэма цалкам перапрацаваная, зьявіліся новыя выбухованебясьпечныя рэчы — кактэйль Молатава і ґраната-прынада, якая імітуе зброевыя стрэлы, зьбіваючы суперніка з панталыку)[16].
20 жніўня 2011 року і некалькімі днямі пазьней сталі зьяўляцца навіны пра тое, што распрацоўнікі маюць намер зрабіць шматкарыстальніцкі рэжым шматплятформным, аднак такая сумяшчальнасьць будзе толькі з Windows-вэрсіяю, Mac-вэрсіяю й вэрсіяю для PlayStation 3; то бок уладальнікі гульні, што гуляюць на кансолі і гульцы, што гуляюць на пэрсанальных кампутарах, атрымаюць змогу змагацца разам на адных сэрвэрах. «Мы больш не жадаема падзяляць гульнявую індустрыю на адасобленыя адна ад аднае выспачкі» — пракамэнтаваў заяву пра падтрымку шматпляцоўнае гульні Ґейб Ньюэл, заснавальнік кампаніі Valve[17][18][19]. Таксама было заяўлена, што вэрсія гульні для PlayStation 3 будзе ў поўнай меры падтрымліваць кіраваньне з клавіятуры й мышы (якія можна далучыць да кансолі з дапамогаю прадугледжаных партоў USB). Даступнае стандартнае кіраваньне з кантролера кансолі й кіраваньне з кантролера PlayStation Move[20][21][22].
Ґейб Ньюэл таксама выступіў з крытыкаю Microsoft, адзначыўшы празьмерную закрытасьць праґрамнае плятформы, што не якая дазваляе рэалізаваць шматлікія сеткавыя функцыі, у тым ліку сумесную гульню зь іншымі плятформамі (менавіта што па гэтай прычыне сумесная гульня з гульцамі Xbox 360 ня можа быць рэалізаваная)[23].
26 жніўня 2011 року выйшаў першы афіцыйны трэйлер гульні, у якім былі прадэманстраваныя ґрафіка (ужываньне апошняй на момант распрацоўкі гульні вэрсіі рухавіку Source), гульнявы працэс (уключаючы новае мэню куплі зброі), мапы й узбраеньне[24][25].
6 верасьня 2011 року стала вядома, што Counter-Strike: Global Offensive будзе прадстаўленая на гульнявой выставе «ИгроМир 2011». На выставе будзе ўпершыню ў сьвеце паказаная ПК-вэрсія гульні[26].
19 верасьня 2011 року стала вядома, што ў новай гульні будзе даступны гэтак званы «казуальны рэжым». Навакі здолеюць гуляць індывідуальна; гульня для іх будзе прасьцейшаю, а зброю ня трэба будзе набываць[27][28].
22 верасьня 2011 року кампанія Valve заявіла пра тое, што ў ліку шматкарыстальніцкіх рэжымаў будуць рэжымы Arsenal: Demolition ды Arsenal: Arms Race. Гэтыя рэжымы ўпершыню былі прадстаўленыя ў аматарскім модзе Gun Game для Counter-Strike: Source; распрацоўнікам гульні яны спадабаліся, таму было вырашана запрасіць аўтараў моду да працы над новаю часткаю[29][30].
1 кастрычніка 2011 року адзін з распрацоўнікаў Valve паведаміў, што кампутарная вэрсія гульні не адрозьнівацьмецца ад кансольнае[31].
У пачатку лістапада прадстаўнікі Valve паведамілі, што адкрытае бэта-тэставаньне гульні, якое плянавалася пачаць у кастрычніку, адкладаецца ў сувязі з жаданьнем аўтараў папрацаваць над гульнёю, перш чым выводзіць яе на публіку[32][33].
18 лістапада 2011 року кампанія Valve паведаміла, што закрытае бэта-тэставаньне пачнецца 30 лістапада[34].
4 чэрвеня 2012 року Valve на выставе E3 абвясьціла дату выйсьця Counter-Strike: Global Offensive, якая прызначаная на 21 жніўня 2012 року, і кошт, які для ўсіх плятформаў складае 14,99$[35].
8 жніўня 2012 року стала даступная перадзамова гульні ў службе лічбавага распаўсюджваньня Steam. Таксама было абвешчана, што адкрытае бэта-тэставаньне стартуе 14 жніўня, аднак яно будзе даступнае для тых, хто скарыстаўся перадзамоваю гульні.
15 жніўня 2012 року Valve у сваім блоґу апублікавалі поўную статыстыку бэта-тэсту пачынаючы зь 1 сьнежня 2011 року і да 15 жніўня 2012[36].
16 жніўня 2012 стала вядома, што ўсе, хто перадзамовіў Counter-Strike: Global Offensive, у падарунак атрымаюць рэч з Team Fortress 2 — зброю для снайпэра, зробленую ў выглядзе AWP. AWPer Hand атрымалі ўсе, хто перадзамовіў CS:GO у Steam да 21 жніўня[37].
22 жніўня 2012 року (а 21:00 па Менску) адбыўся рэліз гульні ў Steam. У той жа дзень выйшла першае абнаўленьне.
Падтрымка гульні пасьля выпуску
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 кастрычніка 2012 року выйшла чарговае абнаўленьне, якое дадало дзьве новыя мапы: de_vertigo — для клясычнага рэжыму й ar_monastery — для «Гонкі ўзбраеньняў», таксама даданы новы гульнявы спаборніцкі рэжым на ранґі — «Клясычны спаборніцкі», і 5-ступеністая сыстэма штрафаў за выхад з матчу. Пры першым дачасным выхадзе гульцу будзе заблякаваны спаборніцкі рэжым на 5 хвілінаў, пры другім — 30 хвілінаў, трэцім — 2 гадзіны, чацьвертым— 24 гадзіны, пятым — тыдзень. У тым выпадку, калі гулец не парушае цягам тыдня, узровень штрафу зьніжаецца да папярэдняй прыступкі.[38]
25 кастрычніка 2012 року выйшла абнаўленьне, што ўлучае ў сябе GOTV і скіл-ґрупы спаборніцкага рэжыму.[39] З гэтага часу пры пошуку матчу і фармаваньні каманды гульня арыентуецца на ўзровень гульца (лідэра лобі), зароблены ў спаборніцкім рэжыме. Ранґ даецца па сканчэньні 10 пераможных матчаў.[40]
15 лістапада 2012 року выйшла чарговае абнаўленьне[41], што зьмяшчае, акрамя выпраўленых памылкаў, зьмены ў балянсе кактэйлю Молатава і запальных ґранатаў. З гэтага часу агонь можна патушыць дымавою ґранатаю. У ліку іншых зьменаў: агонь распаўсюджваецца хутчэй, але паменшаны радыюс распаўсюджваньня; агонь цяпер не запавольвае рухаў; адрэґуляваная прабіўная здольнасьць агню.
У абнаўленьні ад 23 студзеня 2013 року рэалізаваны афіцыйны рэжым «Бой насьмерць» (па-ангельску: Deathmatch). Падтрымліваюцца ўсе мапы клясычнага рэжыму і мапы рэжыму «Падрыў аб’екта». Пры падтрымцы прафэсійных гульцоў супольнасьці ўнесеныя зьмены ў балянс і аддачу зброі, а таксама ў мэню куплі: узнагарода за забойства з AWP павялічаная з $50 да $100, Glock-18 замацаваны толькі за камандаю тэрарыстаў, Five-SeveN замацаваны толькі за камандаю адмысвойскаў, кошт кактэйля Молатава для тэрарыстаў зьніжаны да $500. Запушчанае закрытае бэта-тэставаньне майстэрні (па-ангельску: Workshop) для стваральнікаў мапаў[42].
30 студзеня 2013 року ў мэню «Гуляць зь сябрамі» даданая магчымасьць назіраньня за гульнёю сябра, які гуляе на афіцыйным спаборніцкім сэрвэры, з дапамогай GOTV. 21 сакавіка 2013 року ў гульню была даданая мапа для клясычнага рэжыму cs_militia. Таксама была кардынальна зьмененая сыстэма выратаваньня закладнікаў: цяпер іх нельга будзе забіць, нанясеньне калецтваў, як і раней, караецца грашовым штрафам, а для таго, каб адмысвойскі даставілі закладнікаў у зону выратаваньня, яны мусяць несьці іх на сабе, калі ў папярэдніх вэрсіях Counter-Strike закладнікі проста йшлі за імі. Акрамя гэтага, адмысвайсковец можа цягнуць на сабе толькі аднаго закладніка.
14 жніўня 2013 року гульня атрымала ґлябальнае абнаўленьне Arms Deal, што ўнесла ў гульню калекцыі з рознымі разфарбоўкамі («скінамі») для зброі. Атрымаць разфарбоўку на хоць якую зброю можна рознымі спосабамі: напрыканцы матчу выпадковым чынам выпадковаму гульцу выпадае «дроп», набыць ключ і кейс ў гульні або набыць на гандлёвай пляцоўцы. Рэчы, што могуць выпасьці: расфарбоўка (некалькіх ґатункаў — стандартнага, прамысловага ґатунку, вайсковага ґатунку, забароненага, затаемнага або тайнага); нож (зь лязом-гычком, сьцізорык, багнет-нож, багнет-нож M9, карамбіт, паляўнічы, балісонґ, фальшыён, Ценявыя кінжалы й нож Боўі); або ж кейс, што зьмяшчае мноства «скіноў» ды нажоў. Дадатак дазволіў калекцыянаваць, набываць і прадаваць зброю. Дададзена больш за 100 тыпаў відазьмененага ўзбраеньня. Таксама гульцы атрымалі M4A1-S ды USP-S з глушніком.[43]
21 жніўня 2013 року гульні Counter-Strike: Global Offensive споўніўся роўна адзін рок. У гонар гэтае падзеі студыя Valve апублікавала статыстыку гульні. Усяго гульцамі было зроблена стрэлаў — 90,623,305,670; трапленьняў па гульцах — 18,124,661,134; усяго забойстваў — 6,524,878,008; стрэлаў у голаву — 2,253,969,830; забойстваў нажом — 508,661; выратаваных закладнікаў — 5,407,652; усяго бомбаў было абясшкоджана — 60,889,023.[44]
У жніўні 2014 року на Gamescom адбыўся чэмпіянат ESL One Cologne па CS:GO з прызавым фондам у 250 тысячаў даляраў. Прыз у 100 тысячаў даляраў атрымала каманда Ninjas in Pyjamas з Швэцыі.[45]
11 лістапада 2014 року выйшла чарговая апэрацыя — так званае мерапрыемства, што праводзіцца ў гульні, падчас якога зьяўляюцца пэўныя місіі — пад назваю «Аванґард» (па-ангельску: Operation Vanguard). Гульцам сталі даступныя 6 новых мапаў, на якіх неабходна выконваць місіі дадзенае апэрацыі — Backalley, Bazaar, Facade, Marquis, Season ды Workout. Апэрацыя скончылася ў сакавіку 2015 року.
10 сьнежня 2014 року выйшла абнаўленьне для мапы de_train, што ўключае перапрацоўку тэкстураў і ґрафікі, а таксама дапрацоўку па частцы ґеймплэю.
8 студзеня 2015 року былі даданыя кейсы пад назваю Chroma Case, што ўключаюць новыя расфарбоўкі для зброі і нажоў.
31 сакавіка 2015 року было выпушчанае буйное абнаўленьне, што ўлучае ў сябе зьмены ў адлюстраваньні дымавых ґранатаў, а таксама запаволеньне хуткасьці руху з снайпэрскімі вінтоўкамі з актываваным прыцэлам; былі ўнесеныя нязначныя зьмены на такіх мапах, як Cache, Cobblestone, Dust II, Mirage, Overpass ды Train; з асноўнага складу мапаў быў прыбраны de_nuke, замест якой дадалі мапу de_train; зьменшылі колькасьць набояў у пісталеце Tec-9 з 32 да 24; панізілі дакладнасьць стральбы на далёкіх адлегласьцях; павялічылі кошт на вінтоўку M4A1-S з 3100$ да 3200$ і іншае.
21 студзеня 2016 року гульня стала даступнаю на Xbox One, стаўшы адной з гульняў ініцыятывы па зваротнай сумяшчальнасьці гульняў на Xbox 360 ад Microsoft[5].
18 лютага 2016 року было выпушчанае чарговае буйное абнаўленьне, што зьмяшчае новую апэрацыю — Operation Wildfire (па-беларуску: «Дзікае полымя»). У гульню дададзены новы кейс пад назваю «Operation Wildfire Case», што зьмяшчае найпапулярнейшыя рэчы з майстэрні Steam. Гульцам сталі даступныя для гульні новыя мапы — Empire, Mikla, Royal, Santorini, Tulip, Cruise ды Coast. Мапа Nuke была абноўленая. Апэрацыя скончылася 15 ліпеня 2016 року[46].
28 красавіка 2016 року было выпушчанае буйное абнаўленьне, што ўлучае ў сябе зьмены ў гуках, выпраўленьні памылак. Таксама дададзены новы кейс Chroma 3 Case, што ўлучае 17 новых расфарбоўкаў зброі; была зьмененая шкода ад кактэйля Молатава й запальнае ґранаты на 40 шкоды ў сэкунду, незалежна ад таго, якія паказьнікі ўсталяваныя на сэрвэры; усталяваныя сэрвэры на Чылі; навіны ў галоўным мэню адлюстроўваюцца на мове, абранай для гульні карыстальнікам.
16 чэрвеня 2016 року было выпушчанае буйное абнаўленьне, што дадало кейс Gamma Case (мае 17 новых расфарбовак зброі, 7 новых расфарбовак для нажоў — усяго 30 нажоў), апэрацыя Wildfire стала недаступнаю для набыцьця, хоць яе ж працягнулі на месяц; на пачатковых ранґах навікі атрымлівацьмуць больш досьведу за канец звычайнае гульні; спаборніцкая гульня стала даступнаю раней, а менавіта на 2 гульнявым ранґу. Былі абноўленыя прайм-акаўнты: прайм-акаўнты атрымаюць тыя гульцы, якія далучаць далягук у адмысловым разьдзеле, а таксама дасягнуць мінімум 21 гульнявога ранґу або мэдалю за службу. Падчас гульні за бота, гулец зможа атрымаць грошы за пераможаны раўнд ужо на свой рахунак, а не на рахунак бота. Нязначна зьмененыя каманды ды іх змогі. На кампутарах з АС [Mac] усталяваны рэжым прамога далучэньня мышы, зьмененыя шрыфты й іхні памер у галоўным мэню.
17 чэрвеня 2016 року выпушчанае невялікае абнаўленьне, у якім зьмененыя гукі ад першае асобы й перанабіцьця драбавікоў Nova ды Sawed-Off. Даданая функцыя прайграваньня гуку ў мэню Alt+Tab на Windows ды Linux. На Mac зьменены выгляд шрыфтоў у кансолі, выпраўленыя некаторыя памылкі ў паўнаэкранным рэжыме.
14 верасьня 2017 гульня была афіцыйна запушчаная ў Кітаі, выдавецтвам выступіла кампанія Beijing Perfect World. У гонар гэтага выйшла абнаўленьне, у якім дадалі новыя налепкі для кітайскіх гульцоў, пасьля былі дададзеныя ў міжнародную Steam вэрсію.
31 верасьня 2018 была выпушчаная адмысловая вэрсія, Counter-Strike: Global Offensive Free Edition, у Steam. У гэтай вэрсіі гульні даступная лішэ гульня з батамі, а таксама, замест сеткавае гульні — прагляд чужых сэансаў шляхам функцыі GOTV.
3 кастрычніка 2018 было выпушчанае новае абнаўленьне, што ўлучае ў сябе абнаўлёны дызайн пэрсанажаў боку спэцвойскаў на мапах Office, Nuke і Agency.
7 сьнежня 2018 року Counter-Strike: Global Offensive стала бескаштоўнаю, а тым хто набыў яе выдалі «Прайм-статусы», з дапамогаю якіх, пры падборы гульняў, гульцы з улучаным прайм-статусам траплялі толькі да тых хто меў той жа статус. Такім чынам Valve зьбіралася палепшыць якасьць матчмэйкінґу, аддзяліўшы прафэсійных гульцоў ад гакэраў. Прайм-статус можна атрымаць як платна, так і бескаштоўна, дайшоўшы да 21 узроўню і прывязаўшы свой нумар далягука да акаўнту Steam. Таксама з дадзеным абнаўленьнем у гульню быў уведзены новы рэжым «Danger Zone», які па сутнасьці ёсьць трохі зьмененаю каралеўскаю бітваю.[47]
Гульнявы працэс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Counter-Strike: Global Offensive шмат у чым падобная на Counter-Strike: Source з папраўкаю на палепшаную ґрафіку і зьмены ў балянсе гульні.[48]
Эканамічны складнік гуляе важную ролю ў ґеймплэі. Гульцы атрымліваюць адпаведныя грашовыя ўзнагароды за выйгрыш або пройгрыш раўнду і забойства гульцоў варожае каманды. На атрыманыя грошы можна набываць зброю ды рыштунак. Сыстэма штрафаў прадугледжвае штраф (зьняцьце сродкаў зь віртуальнага рахунку гульца) за забойства хаўрустніа па камандзе (300$), а таксама штраф за нанясеньне шкоды закладнікам (ад 30$ да 1500$)
Ґрупаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як і ранейша ў сэрыі, у Global Offensive вайна йдзе між двума ґрупаваньні — спэцвойскамі ды тэрарыстамі.
- Тэрарысты
- Анархісты (па-ангельску: Anarchist) (ЗША)
- Балканы (па-ангельску: Balkan) (Паўднёвая Эўропа)
- Піраты (па-ангельску: Pirate) (Самалі)
- Прафэсіяналы (па-ангельску: Professional) (ЗША)
- Пазразьдзел Фэнікс (па-ангельску: Phoenix Connexion) (Усходняя Эўропа)
- Сэпаратысты (па-ангельску: Separatist) (Гішпанія, Францыя)
- Элітны падразьдзел (па-ангельску: Elite Crew) (Бліжні Ўсход)
- Спэцвойскі
- FBI (ЗША)
- GIGN (Францыя)
- GSG-9 (Нямеччына)
- IDF (Ізраіль)
- SAS (Вялікабрытанія)
- SEAL Team 6 (ЗША)
- SWAT (ЗША)
Радыёпаведамленьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гульцы, апроч ужываньня галасавое лапатухі, могуць абменьвацца кароткімі радыёпаведамленьнямі. Паведамленьне або рапарт пэрсанаж гульца прамаўляе ў голас, таксама яно адлюстроўваецца на дысплэі ў тэкставым выглядзе для іншых гульцоў.
Зброя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для ўсяго арсэнала гульца прадастаўлена 5 слотаў: першы — для першараднае зброі (то бок, для драбавікоў, пісталетаў-кулямётаў, вінтовак ды кулямётаў); другі — для пісталета або рэвальвэра (другараднае зброі); трэці — для зьроі бліжняга бою (то бок, для нажэй ды тэйзэра); чацьверты — для ґранатаў; пяты — для бомбы (яе могуць насіць толькі тэрарысты на мапах кшталту Bomb/Defuse).
Кібэрспартовая дысцыпліна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гульня «CS:GO», як і яе папярэдніцы Counter-Strike ды Counter-Strike:Source, ёсьуь кібэрспартоваю дысцыплінаю. Найбуйнейшымі турнірамі ёсьць major турніры, што праводзяцца з падтрымкаю Valve. Найпершы такі турнір DreamHack Winter 2013 меў прызавы фонд у $250,000. На гэтым турніры перамагла каманда Fnatic. Другі Major турнір ESL Major Series One: Katowice 2014 меў прызавы фонд $250,000 і праходзіў у месты Катавіцы ў сакавіку 2014 року, дзе атрымала перамогу каманда Virtus.pro. У тым жа годзе, у жніўні, праходзіў таксама ESL One: Cologne 2014, што меў прызавы фонд у памеры $250,000. На ім перамагла каманда Ninjas in Pyjamas.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Counter-Strike: Global Offensive (рас.). Steam. Праверана 22 студзеня 2016 г.
- ^ а б Counter-Strike: Global Offensive (анг.). Steam Database. Праверана 22 студзеня 2016 г.
- ^ https://www.reddit.com/r/GlobalOffensive/comments/13947lq/counterstrike_global_offensive_update_for_5523/
- ^ Counter-Strike: Global Offensive в Steam (рас.). store.steampowered.com. Праверана 2018-04-01 г.
- ^ а б The Witcher 2, CS: GO и ещё восемь игр стали обратно совместимыми с Xbox One (рас.). Overclockers.ru. Праверана 22 января2016 г.
- ^ Іван Лабанаў Valve выпусьціць шутэр Counter-Strike: Global Offensive (рас.). Игры@Mail.ru. Праверана 14 жніўня 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Jim Rossignol Counter-Strike: Global Offensive Confirmed? (анг.). Rock, Paper, Shotgun. Праверана 14 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Константин Фомин Blast from de_dust (рас.). Absolute Games. Праверана 14 августа 2011 г.
- ^ Mumby Valve Software анансавала Counter-Strike: Global Offensive (рас.). PlayGround.ru. Праверана 14 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Константин Т. Counter-Strike: Global Offensive выйдзе ў пачатку 2012-га (рас.). StopGame.ru. Праверана 14 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Counter-Strike: Global Offensive анансаваная афіцыйна (рас.). Consolelife.ru. Праверана 15 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ R.B Counter-Strike: Global Offensive — афіцыйна (рас.). GameGuru. Праверана 15 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ vTK Counter-Strike: Global Offensive – новая гульня вядомае сэрыі (рас.). Overlockers.ua. Праверана 15 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Andrew Torbull details CS: GO Play (анг.). CS:GO News. Праверана 15 августа 2011 г.
- ^ Превью игрока на основе pre-beta версии (рас.). Gamer.ru. Праверана 15 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Новые детали Counter-strike: Global Offensive (рас.). csglobaloffensive.ru. Праверана 15 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Pavel Zharnikov Valve намерена сделать Counter-Strike: Global Offensive кроссплатформенной (рас.). PlayGround.ru. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Вольдемар Сидоров Мышка против геймпада (рас.). StopGame.ru. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Иван Лобанов В новой Counter-Strike владельцы РС и консолей смогут играть друг с другом по Сети (рас.). Игры@Mail.ru. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Иван Лобанов Шутер Counter-Strike: Global Offensive будет поддерживать сенсор Move (рас.). Игры@Mail.ru. Праверана 14 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Pavel Zharnikov Valve позволит владельцам PS3-версии CS: Global Offensive использовать клавиатуру и мышь (рас.). PlayGround.ru. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Вольдемар Сидоров Спасение для консольщиков (рас.). StopGame.ru. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Вольдемар Сидоров Ньюэлл призвал Microsoft смягчиться (рас.). StopGame.ru. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Counter-Strike GO: New Trailer (анг.). Steam. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Петр Петров Премьерный трейлер Counter-Strike: Global Offensive (рас.). 3DNews. Праверана 25 сентября 2011 г.
- ^ Counter Strike: Global Offensive на Игромире 2011 (рас.). Бука. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Counter Strike Global Offensive получит новый казуальный режим (рас.). MGnews. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Pavel Zharnikov Counter-Strike: Global Offensive обзаведётся казуальным режимом (рас.). PlayGround.ru. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Вольдемар Сидоров Новые режимы Global Offensive (рас.). StopGame.ru. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Pavel Zharnikov Valve анонсировала дополнительный режим для Counter-Strike: Global Offensive (рас.). PlayGround.ru. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ REVOLUTiON Новые режимы Global Offensive. Csglobaloffensive.ru. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ CS GO: нету-тестирования (рас.). GameGuru. Праверана 14 ноября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Pavel Zharnikov Valve перенесла бета-тестирование Counter-Strike: Global Offensive на более поздний срок (рас.). PlayGround.ru. Праверана 14 ноября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Oleg Tsvetkov Дата старта ЗБТ CS:GO. CounterStrike-GO.ru. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Стала известна цена и дата релиза CS:GO. CSGlobalOffensive.ru. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
- ^ Вперёд, GO, вперёд! (рас.). Официальный блог Counter-Strike. Праверана 22 января 2016 г.
- ^ Слонобой (рас.). Официальный блог Counter-Strike. Праверана 22 января 2016 г.
- ^ Новые система подбора и карты (рас.). Официальный блог Counter-Strike. Праверана 22 января 2016 г.
- ^ Skill Groups, GOTV (анг.). Официальный блог Counter-Strike. Праверана 22 января 2016 г.
- ^ Competitive Skill Groups FAQ (анг.). Официальный блог Counter-Strike. Праверана 22 января 2016 г.
- ^ Where there’s smoke, there’s no fire (анг.). Официальный блог Counter-Strike. Праверана 22 января 2016 г.
- ^ Release notes for 1/23/12 (анг.). Steam. Праверана 22 января 2016 г.
- ^ The Arms Deal Update (анг.). Афіцыйны блоґ Counter-Strike. Праверана 22 студзеня 2016 г.
- ^ One Year of CS:GO (анг.). Официальный блог Counter-Strike. Праверана 22 студзеня 2016 г.
- ^ ESL One Cologne 2014 – Winner (анг.). Официальный блог Counter-Strike. Праверана 22 студзеня 2016 г.
- ^ Обновление игры от 18 февраля 2016 - CS-GO.ru. cs-go.ru. Праверана 2016-03-02 г.
- ^ Counter-Strike: Global Offensive :: Добро пожаловать в «Запретную зону»! (рас.). steamcommunity.com (2018-12-06). Праверана 2019-02-16 г.
- ^ Counter Strike: Global Offensive — спампавань не задарма (анг.). GameStar. Праверана 22 студзеня 2016 г.
|