Team Fortress 2
Team Fortress 2 | |
![]() | |
Распрацоўнік | Valve Corporation |
---|---|
Выдавец | Valve Corporation |
Дызайнэры |
Джон Кук Робін Ўокер |
Рухавік | Source |
Жанр | шутэр |
Рэжымы | шматкарыстальнцкая |
Team Fortress 2 (TF2) — шматкарыстальніцкая гульня ў жанры шутэр зробленая Valve Corporation. Была выпушчана як частка зборніку The Orange Box у кастрычніку 2007 да Microsoft Windows і XBox 360. Пазьней была выпучшана вэрсія да PlayStation 3 у лістападзе 2007. У красавіку 2008 была выпушчана асобна да Microsoft Windows, да OS X у чэрвені 2010 і да Linux у лютым 2013. У інтэрнэце распаўсюджваецца празь лічбавы сэрвіс Steam.
У Team Fortress 2 гульцы выбіраюць адну зь дзьвюх камандаў, якія складаюцца зь дзевяці клясаў, змагаючыюся ў розных рэжымах уключаючы захоўпства сьцягу і цара гары. Распрацоўка была пачата Джонам Кукам і Робінам Ўокерам, стваральнікамі арыґінальнай Team Fortress. Упершыню анансаваная ў 1998 годзе, тады выглядала больш рэалістычна з боку мілітарыстычнага візуалу і геймплэю, але яна зьмянялася на працягу ўсіх дзевяці гадоў распрацоўкі. Пасьля Valve не давала ніякай інфармацыі, Team Fortress 2 рэгулярна зьяўлялася ў фантомным сьпісе Wired News. Апошні варыянт Team Fortress 2 мае cartoon-like (мульцяшна-падобны) візуал пад уплывам мастацтва Дж. Х. Лэендэкера, Дын Корнуэла, і Нормана Рокуэла.
Team Fortress 2 атрымала прызнаньне за мастацтва, геймплэй, гумар, і выкарастаньне пэрсанажа ў мультыплээрнай гульні. Valve працягвае рабіць новы кантэнт, уключаючы мапы, прадметы і рэжымы, таксама як аднаўленьня супольнай вытворчасьці. У чэрвені 2011, гульня стала бясплатнай, і стала падтрымліваецца мікратранзакцыямі за ўнутрагульнявую касмэтыку. Таксама была дадана «сыстэма дропу», якая дазваляе новым гульцам пэрыядычна атрымліваць унутрагульнявыя рэчы з выкарыстаньнем генэратара выпадковых лічбаў.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Team Fortress 2 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў