BGN/PCGN-раманізацыя беларускай мовы
BGN/PCGN раманізацыя беларускай мовы — мэтад раманізацыі (запісу лацінскім пісьмом) беларускага кірылічнага тэксту.
Гэтая раманізацыя для беларускай мовы — частка шырэйшага збору сыстэм раманізацыі BGN/PCGN, які ўлучае мэтады для 29 розных моваў. Сыстэма была распрацавана ў United States Board on Geographic Names і ў Permanent Committee on Geographical Names for British Official Use. Частка, якая тычыцца беларускай мовы, была супольна ўхвалена BGN і PCGN у 1979 годзе.
Гэтая сыстэма ўжывае толькі базавы лацінскі альфабэт і знакі пунктуацыі. Ніякія дыякрытычныя знакі ці незвычайныя літары не патрабуюцца, хоць існуе неабавязковае правіла ўжываньня знаку інтэрпункцыі «·» для пазьбяганьня неадназначнасьцяў.
BGN/PCGN раманізацыя беларускай мовы (1979)
Беларуская літара | Раманізацыя | Заўвагі | Прыклады |
---|---|---|---|
А (а) | A (a) | — | Антон = Anton Вілейка = Vilyeyka |
Б (б) | B (b) | — | Брэст = Brest Дубна = Dubna |
В (в) | V (v) | — | Віцебск = Vitsyebsk Асіповічы = Asipovichy |
Г (г) | H (h) | — | Гродна = Hrodna Брагін = Brahin |
Д (д) | D (d) | — | Добруш = Dobrush Ліда = Lida |
Е (е) | Ye (ye) | — | Гомель = Homyel’ Беліца = Byelitsa |
Ё (ё) | Yo (yo) | — | Ёдкавічы = Yodkavichy Нёман = Nyoman |
Ж (ж) | Zh (zh) | — | Жлобін = Zhlobin Ружаны = Ruzhany |
З (з) | Z (z) | — | Зоя = Zoya князь = knyaz’ |
І (і) | I (i) | — | Ігнат = Ihnat Мінск = Minsk |
Й (й) | Y (y) | Звычайна, беларускія імёны не пачынаюцца з гэтай літары, але яна можа сустрэцца ў такой пазіцыі ў беларускім запісе іншаземных імён. | Йосель = Yosyel’ Койданава = Koydanava |
К (к) | K (k) | — | Крапіўна = Krapiwna Менск = Myensk |
Л (л) | L (l) | — | Лаўна = Lawna Лёсік = Lyosik Купала = Kupala Вілейка = Vilyeyka Міхал = Mikhal Вільня = Vil’nya Лепель = Lyepyel’ |
М (м) | M (m) | — | Магілёў = Mahilyow Няміга = Nyamiha |
Н (н) | N (n) | — | Наваградак = Navahradak Баранавічы = Baranavichy |
О (о) | O (o) | — | Орша = Orsha Востраў = Vostraw |
П (п) | P (p) | — | Пінск = Pinsk Дняпро = Dnyapro |
Р (р) | R (r) | — | Рагачоў = Rahachow Сураж = Surazh |
С (с) | S (s) | — | Смаляны = Smalyany Арэса = Aresa Рось = Ros’ |
Т (т) | T (t) | — | Талачын = Talachyn Масты = Masty |
У (у) | U (u) | — | Уладзімер = Uladzimer Бабруйск = Babruysk |
Ў (ў) | W (w) | Звычайна, беларускія імёны не пачынаюцца з гэтай літары, але такі запіс можа сустрэцца ў тэкстах, аформленых паводле альтэрнатыўных правапісаў. | Быхаў = Bykhaw Воўпа = Vowpa Іўе = Iwye |
Ф (ф) | F (f) | — | Фолюш = Folyush фортка = fortka |
Х (х) | Kh (kh) | — | Хатынь = Khatyn’ Быхаў = Bykhaw |
Ц (ц) | Ts (ts) | — | Ганцавічы = Hantsavichy Стоўбцы = Stowbtsy цьмяны = ts’ myany мясцовы = myastsovy Астравец = Astravyets Прыпяць = Prypyats’ |
Ч (ч) | Ch (ch) | — | Чэрыкаў = Cherykaw Шчара = Shchara Нарач = Narach |
Ш (ш) | Sh (sh) | — | Шклоў = Shklow Ашмяны = Ashmyany |
Ы (ы) | Y (y) | Звычайна, беларускія імёны не пачынаюцца з гэтай літары, але яна можа сустрэцца ў такой пазыцыі ў беларускім запісе іншаземных імён. | Ыттык-Кёль = Yttyk-Kyol’ Кобрын = Kobryn Солы = Soly |
Ь (ь) | ’ | Гэтая літара не сустракаецца ў пачатках беларускіх словаў. | Копысь = Kopys’ рунь = run’ |
Э (э) | E (e) | — | Эйсманты = Eysmanty Крэва = Kreva |
Ю (ю) | Yu (yu) | — | Юры = Yury уюн = uyun |
Я (я) | Ya (ya) | — | Язэп = Yazep Івянец = Ivyanyets |
’ | ’’ | Гэты знак выкарыстоўваецца дзеля азначэньня палаталізацыі, і не ўваходзіць у стандартны альфабэт. | з’езд = z’’yezd |
Зг (зг) | Z∙h (z∙h) | Карыстаньне гэтым дыграфам неабавязковае. | |
Кг (кг) | K∙h (k∙h) | Карыстаньне гэтым дыграфам неабавязковае. | |
Сг (сг) | S∙h (s∙h) | Карыстаньне гэтым дыграфам неабавязковае. | |
Тс (тс) | T∙s (t∙s) | Карыстаньне гэтым дыграфам неабавязковае. | |
Цг (цг) | ts∙h (ts∙h) | Карыстаньне гэтым дыграфам неабавязковае. | |
Ґ (ґ) | G (g) | Гэтая літара састарэлая. |
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- United States Board on Geographic Names Foreign Names Committee Staff, 1994. Romanization Systems and Roman-Script Spelling Conventions, p. 23.