Перайсьці да зьместу

4-ы пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
4-ы пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага
4 Regiment Pieszy Buławy Polnej Litewskiej

Міхал Юзэф Масальскі, гетман польны літоўскі ў 1744-1762
Гады існаваньня 17751795
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у Рэч Паспалітая
Тып пяхота
Колькасьць 901 чалавек
Дысьлякацыя Берасьце, Тэрэспаль (1783), Вільня (1787-1789), Барысаў (1790), Менск (1791), Слуцак (1792), Жыжмары (1794)

4-ы пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падразьдзяленьне войска Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду Рэчы Паспалітай.

Зьяўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася зь некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазьнейшаму пяхотнаму палку. Назва азначае, што на чале вайсковай адзінкі кожны раз быў гетман польны літоўскі.

Утвораны ў 1775 годзе ў выніку прысьпешваньня Коннага рэгімэнта польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага.

Разьмяшчэньне: Берасьце, Тэрэспаль (1783), Вільня (1787—1789), Барысаў (1790), Менск (1791), Слуцак (1792), Жыжмары (1794).

Гетманы польныя ВКЛ:

  • Адам Паплонскі (3 верасьня 1776—1790)
  • Ян Мэйен 30 лістапада 1790

Рэгімэнт удзельнічаў у расейска-польскай вайне 1792 году, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 траўня 1791 году. Мір (11 чэрвеня 1792), Вільня (22/23 красавіка 1794), Прага (4 лістапада)

  • Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. — Warszawa, 1925.