6-ы пяхотны рэгімэнт Вялікага Княства Літоўскага
Выгляд
| 6-ы пяхотны рэгімэнт Вялікага Княства Літоўскага | |
| 6 Regiment Pieszy Litewski | |
| Гады існаваньня | 9 сьнежня 1775—1795 |
|---|---|
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
| Уваходзіць у | Рэч Паспалітая |
| Тып | пяхота |
| Колькасьць | 948 чалавек |
| Дысьлякацыя | Вільня, Наваградак (1790), Панявеж (1792) |
6-ы пяхотны рэгімэнт Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падразьдзяленьне войска Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду Рэчы Паспалітай, утворанае 9 сьнежня 1775 году.
Зьяўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася зь некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазьнейшаму пяхотнаму палку.
Разьмяшчэньне: Вільня, Наваградак (1790), Панявеж (1792).
Шэфы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- князь Ксавэры Масальскі (4 траўня 1775)
- Францішак Ксавэры Несялоўскі, ваявода наваградзкі (1785)
Пакоўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бэлькур Франсуа Тэсьбі (2 сакавіка 1781)
- Казімер Рушчыц (1794)
Бітвы й сутычкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэгімэнт удзельнічаў у расейска-польскай вайне 1792 году, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 траўня 1791 году. Мір (11 чэрвеня 1792), Бярэсьце (23 ліпеня), Салаты (29 ліпеня 1794).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa 1925.