6-ы полк пярэдняй варты Вялікага Княства Літоўскага
| 6-ы полк пярэдняй варты Вялікага Княства Літоўскага | |
| 6 Pułk Litewski Przedniej Straży | |
| «Танец татарскі», Юліюш Косак | |
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
|---|---|
| Уваходзіць у | Рэч Паспалітая |
| Тып | коньніца |
| Дысьлякацыя | Кобрынь, Ломна |
| Вядомыя камандзіры | Якуб Азулевіч |
6-ы полк пярэдняй варты Вялікага Княства Літоўскага — коннае падразьдзяленьне войска Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду Рэчы Паспалітай, сфармаваны ў траўні 1792 году з 2-га полку лёгкай коньніцы ЯКМці і Рэчы Паспалітай ці палку каралеўскіх надворных уланаў. Таксама пачаткова з 1776 г.вядомы як «Татарскі полк Якуба Азулевіча» альбо «1-ы татарскі полк». На 1777 г. полк налічваў 269 шабель, У верасні 1792 поўк налічваў 411 ставак, фактычна служыла 407 жаўнераў. На 31 сакавіка 1794 полк налічваў 612 ставак, фактычна 465 ваяроў. Да 73% асабістага складу палка татары[1]. Падчас Касцюшкоўскага паўстання на іх узбраенні было 286 пісталетаў, 205 шабляў i 95 пікаў[2].
Разьмяшчэньне: Кобрынь, Ломна (сьнежань 1792).
Жаўнеры палку бралі ўдзел у бітве пад Вільняй 11 жніўня 1794 году.
Якуб Азулевіч загіннуў у бітве за Вільню. Апошні кіраўнік Ахматовіч.
Палкоўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Абрахам Скірмант каля 1775
- Якуб Азулевіч (ад 1775 - пам. 11 жніўня 1794)
- Ахматовіч
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa 1925.
- ↑ Mariusz Machynia, Valdas Rakutis, Czesław Srzednicki: Oficerowie wojska Wielkiego Księstwa Litewskiego. Sztab, kawaleria, artyleria, wojska inżynieryjne i piechota. Kraków: Księgarnia Akademicka. Wydawnictwo Naukowe, 1999, с. 242-244
- ↑ Krzysztof Bauer: Wojsko koronne powstania kościuszkowskiego. Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1981, s. 288